7 Aug 2026, 14:02 UTC152 views9 reactionsread 7 August 2026 Photo
🗣️Ганна Златкоўская: «Няхай не перамаглі, але магчы — гэта рабіць і не здавацца, нават цяпер, нават у думках»
«Маршы былі, як святы, і магу сабе ўявіць, калі аднойчы здарыцца сапраўдны карнавал з нагоды здабытай доўгачаканай свабоды і пачатку перамен, то нам будзе зайздросціць сама Бразілія». Пісьменніца і публіцыстка Ганна Златкоўская дзеліцца думкамі пра тое, чаму яна любіць узгадваць падзеі 2020 года, нягледзячы …
❤9
7 Aug 2026, 12:36 UTC205 views16 reactionsread 7 August 2026 Photo
«Партрэт Дорыяна Грэя» Оскара Уайльда выдалі па-беларуску
У выдавецтве Skaryna Press выйшаў з друку класічны, шырока цытаваны раман Оскара Уайльда «Партрэт Дорыяна Грэя». Пераклад зроблены паводле безцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе. Пераклаў на беларускую Вільз О’Фляэрці, піша bellit.info.
«Чым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці? Для Дорыяна Грэя, асляплял…
❤16
7 Aug 2026, 10:41 UTC232 views13 reactionsread 7 August 2026 Photo
Валера Руселік: Як было б файна, каб нас усіх задзіночваў ня толькі наш агульны нацыянальны боль, але і нашая агульная нацыянальная радасьць
Чым бліжэй да нейкіх знакавых датаў: ці то чарговых выбараў у Каардынацыйную Раду, ці то наступных угодкаў пасьлявыбарчых пратэстаў-2020 — тым часьцей і экспэрты, і вечна ўсім незадаволеныя індывіды канстатуюць скарачэньне падтрыманьня беларускага дэмакратычнага руху. Зрэшты, я…
❤11👍1💯1
7 Aug 2026, 09:07 UTC248 views13 reactionsread 7 August 2026 Photo
Максім Шышко: «Размаўляць — гэта таксама атака»
Актор і рэжысёр, украінец Максім Шышко распавёў «Салідарнасці», што хацеў давесці сілавікам, чаму выкінулі з Беларусі, забараніўшы ўезд на 10 год, і пра звальненне з РТБД.
Максім вучыўся ў Акадэміі мастацтваў на курсе Зоі Белахвосцік, потым 6 год працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, выходзіў на сцэну пад кіраўніцтвам Аляксандра Гарцуева. Апошні і …
👍7❤6
7 Aug 2026, 07:21 UTC291 views11 reactionsread 7 August 2026 Photo
У Вільні раскапалі месца італьянскага саду Радзівілаў і галоўнай пушкарні ВКЛ. Тут пабудуюць элітнае жыллё
Падчас расчысткі пляцоўкі пад новы квартал археолагі натыкнуліся на глыбокі пласт торфу з рэшткамі даўняй апалубкі, піша «Наша Ніва».
Спецыфічны грунт захаваўся ад колішняга прадмесця Пушкарня — тэрыторыі, дзе некалі адлівалі гарматы Вялікага Княства Літоўскага і гадавалі рыбу для арыстакратыі.
✏️Чытайце па с…
🤔5🤬4❤2
7 Aug 2026, 05:02 UTC277 views9 reactionsread 7 August 2026 Photo
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Inst…
❤7🔥2
6 Aug 2026, 17:20 UTC330 views16 reactionsread 7 August 2026 Photo
Вайбы 1990-х: прыгадваем самую культавую і настальгічную рэкламу на беларускім ТБ
Пісьменніца і публіцыстка Яна Вольская прыгадвае самыя яскравыя рэкламныя ролікі, якія выходзілі на беларускім тэлебачанні ў 1990-я.
Дысклэймер: у наступным матэрыяле выкарыстоўваюцца вайбы 1990-х, якія могуць выклікаць востры прыступ настальгіі
Прыбярыце зумэраў ад экранаў.
Мы з вамі вяртаемся ў сьвет беларускага рэклямнага тэлебача…
❤16
6 Aug 2026, 16:01 UTC323 views6 reactionsread 7 August 2026 Photo
Хто знішчыў Музей старажытнасцей у Вільні? | Графы Тышкевічы. 🗡 «Сармат»
🟠Адкуль з’явіліся Тышкевічы?
🟠Чаму прадстаўнікі роду заўжды ваявалі?
🟠Хто быў першым беларускім фатографам і што стала з яго сядзібай?
🟠Навошта Яўстах Тышкевіч ездзіў у Швецыю і што там адкрыў?
🟠Як прыватная калекцыя стала штуршком для гістарычнай навукі?
🟠Што стала з музеем Тышкевічаў у Вільні?
📺 Тышкевічы гербу «Ляліва» — у нашым відэа: htt…
👍6
6 Aug 2026, 14:28 UTC319 views14 reactionsread 7 August 2026 Video
❤️У Беларусі жыве святы Валянцін. Дакладней стаіць.
А каму яшчэ варта паставіць помнікі ў Беларусі? Пішыце ў каментарах.
😛 Відэа з цік-ток канала _vytoki.
❤12👍2
6 Aug 2026, 12:04 UTC345 views16 reactionsread 7 August 2026 Photo
Забраць маёмасць у беларусаў. Схема Кацярыны ІІ
Канфіскацыя маёмасці палітычных апанентаў, продаж дамоў і кватэр ужо даўно сталі сістэмным спосабам палітычнага ціску ў Беларусі. Гэты механізм не ноу-хау, ён мае значна даўжэйшую гісторыю, піша сайт «Карона Вітаўта».
Амаль 230 гадоў таму, каб задушыць у Беларусі незалежніцкае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, расейская акупацыйная адміністрацыя стварыла на беларускіх земл…
🤬14👍1🔥1
6 Aug 2026, 10:10 UTC335 views14 reactionsread 7 August 2026 Photo
Ініцыятыва «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» агучыла паэму Уладзіміра Дубоўкі «І пурпуровых ветразей узвівы...»
У гэтай паэме ёсць усё, што можа захапіць:
🔵яскравыя перабольшанні,
🔵вострая дыскусія,
🔵адчайная смеласць і
🔵нечаканыя рыфмы.
У той жа час ёсць тое, што можа адштурхнуць: моўныя эксперыменты, жорсткія абагульненні, складаны рытм. Але галоўнае — у ёй ёсць няпростая эпоха, раскладзеная па палічках, і прамоў…
❤10👍2🔥2
6 Aug 2026, 09:07 UTC345 views16 reactionsread 7 August 2026 Photo
✨Адбыўся трэці «Вялікі Воз» — злёт-летнік беларускіх навукоўцаў
На ўзбярэжжы Балтыйскага мора, недалёка ад Пярну (Эстонія), адбыўся трэці Злёт «Вялікі Воз» — штогадовая сустрэча беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў, якія жывуць і працуюць у розных краінах свету.
На працягу двух дзён у Злёце прынялі ўдзел 17 прадстаўнікоў беларускай акадэмічнай супольнасці з Эстоніі, Фінляндыі, Літвы, Германіі, Польшчы і ЗША.
За гэт…
❤14❤🔥1👍1
Showing the 12 most recent of 34 posts we hold for @budzmaorg. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.