6 Aug 2026, 11:08 UTC144 views8 reactionsread 6 August 2026 Photo
📖 Адкрыты прыём заявак на рэзідэнцыю ў Швейцарыі для пісьменнікаў і перакладчыкаў.
На літаратурную рэзідэнцыю ад Jan Michalski Foundation можна падавацца індывідуальна або парай, напрыклад, аўтар(-ка) і перакладчык(-ца); абмежаванняў па ўзросце і грамадзянстве няма, пачаткоўцы таксама разглядаюцца.
✍️ Працягласць рэзідэнцыі: ад 2 тыдняў да 3 месяцаў (з сярэдзіны студзеня 2027 года).
Прапануецца: асобны жылы модуль…
🔥6🤝2
6 Aug 2026, 09:53 UTC152 views6 reactionsread 6 August 2026 Photo
🔊 Замалёўкі Янкі Брыля цяпер можна паслухаць.
Ініцыятыва "Беларуская літаратура", якая стварае аўдыякнігі пераважна класічных твораў, агучыла твор Янкі Брыля "У родны дом".
Невялічкія замалёўкі пра родныя мясціны самых розных пісьменнікаў — быццам бы зусім просценькія тэксты. У іх няма пафасу, велічы альбо надрыву, з якім нібыта прынята пісаць пра выбітных творцаў. Вось дрэва, вось сцежка, вось вакенца, вось дах. У…
❤5👍1
6 Aug 2026, 08:55 UTC166 views4 reactionsread 6 August 2026 Photo
Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Анемпадыстава 📙
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 24 кніжныя вокладкі, што ўвайшлі ў доўгі спіс 2026 году.
Яны былі адабраны з 59 прац, пададзеных на конкурс, і прадстаўляюць шырокі спектр сучаснага беларускага кніжнага дызайну — ад лаканічнага мінімалізму да складаных візуальных сістэм, ад вытанчанай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў.
Падрабязней ⬅️
❤4
5 Aug 2026, 12:10 UTC218 views14 reactionsread 6 August 2026 Photo
🐺 Перавыдалі чарадзейныя казкі з ілюстрацыямі Валерыя Славука.
Выдавецтва “Папуры” перавыдала багата ілюстраваную кнігу беларускіх чарадзейных казак і паданняў “Вядзьмар, які рабіўся ваўком”, якая ўпершыню выходзіла ў 2020 годзе.
✍️ Уклаў і апрацаваў народныя тэксты перакладчык і паэт Антон Францішак Брыль.
Падрабязней 👈
❤14
5 Aug 2026, 11:10 UTC238 views16 reactionsread 6 August 2026 Photo
📚Кнігарня Рамана Цымберава часова аднавіла працу.
Мінская кніжная крама памерлага выдаўца Рамана Цымберава аднавіла сваю працу на адзін месяц. Часовы кіраўнік спадзяецца за гэты час распрадаць рэшту кніг.
У наяўнасці ёсць старыя выданні, якія цяпер не так проста знайсці: напрыклад, кнігі Ганны Севярынец "Гасцініца «Бельгія»" і "Дзень святога Патрыка".
📍 ГЦ "Купалаўскі" (пад Кастрычніцкай плошчай, месца 41-42)
⏰ Ча…
❤12👍4
5 Aug 2026, 10:10 UTC221 views11 reactionsread 6 August 2026 Photo
Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” працягвае прыём заявак да 10 жніўня.
Конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, арганізаваны камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, распачаў новы сезон у ліпені, анансаваўшы збор заявак. Цяпер тэрмін прыёма заявак працягнулі на тыдзень да 10-га жніўня.
🏆 Прызам для пераможцаў будзе выданне рукапісаў папяровай кнігай. Кнігі будуць выдавацца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.
Падрабязней
❤7👍2🔥2
5 Aug 2026, 09:25 UTC213 views8 reactionsread 6 August 2026 Photo
🔊 Паэма Уладзіміра Дубоўкі "І пурпуровых ветразей узвівы" цяпер ёсць у аўдыя.
Агучыла твор ініцыятыва “Непаслухмяныя дзеці кастрычніка”, якая робіць аўдыяверсіі твораў пісьменнікаў 20-30-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных.
"У гэтай паэме ёсць усё, што можа захапіць: яскравыя перабольшанні, вострая дыскусія, адчайная смеласць і нечаканыя рыфмы. У той жа час ёсць тое, што можа адштурхнуць: моўныя эксперыменты, жорсткія…
❤5👍3
4 Aug 2026, 12:59 UTC222 views11 reactionsread 6 August 2026 Photo
📓 Сёння — 109-ыя ўгодкі нараджэння Янкі Брыля.
4 жніўня 1917 года нарадзіўся пісьменнік, перакладчык, публіцыст Янка Брыль.
Народны пісьменнік Беларусі (1981), які не ўступіў у камуністычную партыю, адкрыта выступаў супраць русіфікацыі Беларусі, крытычна ацэньваў пераход беларускага рэжыму да дыктатуры ў канцы 1990-х гадоў, падтрымліваў бела-чырвона-белы сцяг і лозунг "Жыве Беларусь!".
📝 А ў завяшчанні 2004 года п…
❤11
4 Aug 2026, 12:05 UTC224 views9 reactionsread 6 August 2026 Photo
📖 Пачаўся прыём заявак на ўдзел у фэстывалі PRADMOVA-2026.
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA сёлета мае прайсці ў чатырох гарадах: Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве.
Арганізатары буйной кніжнай падзеі распачалі прыём заявак на ўдзел у фэсце. Тэма сезона-2026 — “Чужая Бацькаўшчына”.
📕 Дэдлайн прыёму заявак: 17 жніўня.
Падрабязней 👈
🔥7❤2
4 Aug 2026, 11:07 UTC206 views6 reactionsread 6 August 2026 Photo
📚 22 жніўня адбудзецца Кушлянскі фэст, прысвечаны Францішку Багушэвічу.
Гасцей свята чакаюць экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, музычная праграма, майстар-класы, гульні і віктарыны, рамесніцкі кірмаш, духмяная гарбата з беларускіх зёлак і ўсё, што можа паспрыяць творчаму адпачынку ў адным з самых знакавых літаратурных месцаў Беларусі.
Уваход на фестываль вольны.
🚌 Для наведвальнікаў будзе арганіз…
❤6
4 Aug 2026, 10:03 UTC221 views7 reactionsread 6 August 2026 Photo
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае эсэ Андрэя Федарэнкі пра класіка беларускай літаратуры Янку Брыля, якое выйшла ў ліпеньскім нумары "Літаратурнай Беларусі".
Савецкасць і несавецкасць, праўда жыцця, назіральнасць, Камю і Сартр, вайна і акупацыя, пісанне з аглядкай і поўная шчырасць — пытанні, якія займаюць Федарэнку і Дубаўца.
"Эсэ Андрэя Федарэнкі нагадала мне часы, калі пісьмень…
❤6👍1
3 Aug 2026, 12:05 UTC269 views12 reactionsread 6 August 2026 Photo
🖤 Сёння 100 гадоў са дня нараджэння Алеся Адамовіча.
3 жніўня 1926 года нарадзіўся пісьменнік, крытык, навуковец, кінасцэнарыст, публіцыст і грамадскі дзеяч Алесь Адамовіч.
"Жыцьцё маё... так ішло: у 16 маглі забіць, дый пазьней падстаўляўся, але пражытыя ажно за 60 лічу падарункам. Чаго енчыць? Апроч таго, мабыць, я з тых, хто сябе ня дужа высока ацэньваў. Ажыцьцявіўся, на колькі быў запраграмаваны, крыху больш, к…
💔6❤🔥4👍2
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @bellitinfo. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.