6 Aug 2026, 12:13 UTC50 views5 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @kalasyai
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!
Сёння абмяркоўваем новыя абмежаванні ад Кітая і прапановы Дэміса Хасабіса па наглядзе за мадэлямі, глядзім, як у Японіі заахвочваюць супрацоўнікаў бонусамі, і зазіраем у Купалаўскі тэатр, дзе ШІ дапамагае пісаць музыку для спектакля. Затым пераходзім да сапраўднай гікаўшчыны: вывучаем сямейства мадэляў GPT-5.6, дзівімся рахунку на 16 мільёнаў долараў у Claude і абмярко…
❤5
5 Aug 2026, 16:13 UTC86 views5 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @belwroPhoto
ПАЭТЫЧНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ АДАМА МІЦКЕВІЧА
Польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс і слэм
✍️ Мы аб'яўляем прыём заявак!
Пішаш па-беларуску, па-польску або па-ўкраінску?
Маеш штосьці важнае сказаць?
Табе 15 гадоў або больш?
Прымі ўдзел у паэтычным конкурсе Адама Міцкевіча — паэта трох народаў — у рамках XIV Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве.
📅 Тэрмін падачы заявак: да 31 жніўня 2026
📩 slam@zawol…
❤4👍1
4 Aug 2026, 12:53 UTC258 views5 reactionsread 6 August 2026 Photo
Прыём! Сёлета таксама ва Ўроцлаве!
Пачынаем прыём заявак на PRADMOVA-2026!
Фестываль інтэлектуальнай кнігі завітае ва Уроцлаў, Вільню, Прагу і Варшаву.
Тэма сезона – «Чужая Бацькаўшчына».
PRADMOVA – гэта супольнасць вакол беларускай культуры, кнігі і свабоднага абмену ідэямі. Таму мы зноў запрашаем аўтараў і аўтарак, даследчыкаў і даследчыц, перакладчыкаў і перакладчыц, выдаўцоў і выдаўчынь, рэдактараў і рэдактарак…
👍4❤1
4 Aug 2026, 08:38 UTC123 views10 reactionsread 6 August 2026 Photo
У Беларусі на 90-м годзе жыцця памерла грамадская дзяячка, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў Мая Кляшторная, паведамляе Белсат.
Грамадскасць яе ведае як дачку расстралянага паэта Тодара Кляшторнага. Яна зʼяўлялася навуковым кіраўніком народнага мемарыяла «Курапаты».
Сама Мая Кляшторная з 1937 да сярэдзіны 1950-х гадоў правяла ў сталінскіх лагерах. Яе ўтрымлівалі да 10 гадоў у дзіцячым спецпаселішчы НКУС №9 у Акмалінскім …
❤7🙏2😢1
4 Aug 2026, 08:22 UTC105 views4 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @akhadanovichPhoto
«Камяні мусілі паляцець»
Што не так з нашай памяццю, якая робіць з забойцаў герояў? Што старанна сціралася з гісторыі польска-беларускіх стасункаў на Падляшшы? Як гэта - пазнаць сярод злачынцаў брата школьнай сяброўкі? Чаму пакаленні беларусаў дзесяцігоддзямі маўчалі пра гэтыя злачынствы?
6 жніўня ў межах цыклу сустрэч "Доўгая дарога дадому" Андрэй Хадановіч паразмаўляе з Анэтай Прымакай-Онішк пра яе кнігу «Камяні …
❤4
26 Jul 2026, 14:14 UTC217 views11 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @ciomnylos
Posted without readable text
❤8❤🔥2🤮1
25 Jul 2026, 14:37 UTC216 views19 reactionsread 6 August 2026 Photo
Уладзімір Караткевіч
Радок бяззбройны і бясспрэчны
Слабым — адзіна верны шчыт.
І не зьнікаць Паэтам вечна,
У вечнай Песьні жывучы.
Калі пайду зь юдолі гора,
Ня скончыўшы найлепшы сказ,
То божы сьвет мяне паўторыць,
Як паўтараў ужо ня раз.
Як моры, зоры і азёры,
Якія ў вечнасьць забяру.
Сьвет шчодры.
Сьвет мяне паўторыць...
Ну, а ня сьвет,
дык Беларусь.—
Мне — досыць...
24.09.1979
____
Сёньня дзень памяці Улад…
❤19
21 Jul 2026, 15:55 UTC296 views21 reactionsread 6 August 2026 Video
28 ліпеня адбудзецца прэзентацыя кнігі "Вуліца Шарлатанаў".
Аўтар Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі ў перакладах Андрэя Хадановіча. У любімым клубе PROZA.
Абавязкова завітайце 🤍
19:00
❤17🔥3🆒1
21 Jul 2026, 08:31 UTC261 views19 reactionsread 6 August 2026 Атулі рукою залатыя скроні…
За ракою звоніць асака,
Чэзьне ночка за ракою,-
Пачакай!
За ракою вецер ціхі дол сьвідруе,
Гасьне зорка белаю сьвячой…
Абдыму і пацалую
У плячо.
Маладосьці зоры, маладосьці чары!
Распуцсьціла любая касу.
Ты ня бойся: праз імшары
Пранясу!..
Прытулю да сэрца, прытулю да вуснаў…
Глянь у вочы… любая мая!..
Мы жыцьцё квітнець прымусім –
Ты і я.
Атулі ж рукою залатыя скроні…
Перастане шастац…
❤16👍3
21 Jul 2026, 07:01 UTC186 views10 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @dzie_i_sztoPhoto
Клуб "РазМова" ўжо трэці год стварае спрыяльнае асяроддзе, каб размаўляць па-беларуску незалежна ад ўзроўню валодання мовай. Гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі аднадумцамі і добра правесці час.
Сустрэчы клуба бясплатныя і адбываюцца 1-2 разы на месяц у розных фарматах:
- размовы па падгрупах на розныя тэмы;
- настольныя гульні;
- гульнявыя дэбаты;
- прагляд фільмаў на беларускай мове з абмеркаваннем.
У…
❤10
20 Jul 2026, 14:52 UTC288 views50 reactionsread 6 August 2026 Photo
Памерла Святлана Курс.
Светлая памяць.
💔36😭7🙏7
20 Jul 2026, 14:02 UTC235 views5 reactionsread 6 August 2026 🙋♂️ Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве
У наступны аўторак, 28 ліпеня, ва Уроцлаве адбудзецца сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам “Перакладчык у чужой кватэры”.
Спадар Андрэй паразважае пра досвед перакладу класічнай і сучаснай польскай паэзіі, пакажа некалькі спробаў перастварыць вершы Міцкевіча і Норвіда, Леца і Свіршчыньскай, Мілаша і Шымборскай, а таксама Рышарда Крыніцкага, Эвы Ліпскай, Богдана Зад…
❤5
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @movananovauro. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.