6 Aug 2026, 10:00 UTC53 views9 reactionsread 8 August 2026 Photo
Вокладкі трох кніг нашага выдавецтва ўвайшлі ў доўгі сьпіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава.
Аўтар дзьвюх зь іх — цудоўны мастак Сяргей Шабохін (кнігі “Дубовые яблочкі” Вольгі Касьцюк і “Сваім целам” Ганны Комар). А мастачка няўрымсьлівай вокладкі да раману Зьмітра Вішнёва “Я — тое мяса, якое прыгаваў Зьміцер” — Алена Нядзельская.
Вокладкі ўсіх намінантаў
А між тым, нам чатыры гады сёньня споўнілася 🎈
🔥9
4 Aug 2026, 16:35 UTC65 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
Фэстываль “Прадмова” абвясьціў чатыры гарады, дзе пройдуць імпрэзы гэтага самага вялікага (і самага нашага любімага) фэстывалю беларускай кнігі:
- Уроцлаў – 2-4 кастрычніка
- Вільня – 16-18 кастрычніка
- Прага – 30 кастрычніка - 1 лістапада
- Варшава – 13-15 лістапада
Праграма будзе крыху пазьней.
Чаго й каго там толькі не сустрэнеш! Амаль усе імпрэзы бясплатныя, ад раніцы да вечара. Калі можаце вандраваць на …
❤6
30 Jul 2026, 09:40 UTC103 views5 reactionsread 8 August 2026 Запіс сустрэчы з гісторыцай Тацьцянай Астроўскай, якая адбылася ў рамках праекту «Літаратура і кАВА», можна паглядзець цяпер на Ют’юбе.
Дасьледніца і аўтарка распавядае пра нон-канфармізм у савецкай Беларусі, разважае пра падабенствы і адрозьненьні паваеннай і цяперашняй эміграцыі і ўрокі, якія мы можам вынесьці з гэтых ведаў, і — разам з рэдактарам Skaryna Press Ігарам Івановым — распавядае пра нядаўна выдадзены па…
👍2🔥2🐳1
29 Jul 2026, 16:23 UTC82 views5 reactionsread 8 August 2026 Forwarded from @budzmaorgPhoto
🔴 «Must have для ўсіх, хто цікавіцца карцінай міжваеннай беларускай прысутнасці ў Вільні». Ціхан Чарнякевіч пра мемуары Галіны Войцік
Запачаткаваная нядаўна «Віленская сэрыя» выдавецтва «Skaryna Press» абяцае ў хуткім часе тамы тэкстаў Францішка Умястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча і Алены Цэпрынскай. Першаю ж кнігай сталіся мемуары Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма». Усім, хто …
❤2👍2🕊1
28 Jul 2026, 11:49 UTC73 views2 reactionsread 8 August 2026 Photo
Маеце рукапіс? Дашліце на конкурс “Шуфлядка”!
Падрабязнасьці ў Фэйсбуку і Інстаграме
Конкурс праводзіцца Фэстывалем інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”.
🤗2
25 Jul 2026, 09:02 UTC109 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
Ганна Янкута, аўтарка і перакладніца, пра зборнік Ларысы Геніюш “Spiritus flat ubi vult: Вершы 1945-1947”, што сёлета выйшаў у нашым выдавецтве:
“Кніга шыкоўна падрыхтаваная і цудоўна выдадзеная! І я ў захапленні ад прадмовы, мне здаецца, гэта ці не першы раз так уздымаецца пытанне пра калабарацыю ў такім кантэксце, якое вельмі важнае для стварэння нашага, "пра-беларускага" погляду на сваю ж літаратуру.”
📚 Шукайце …
❤6
12 Jul 2026, 16:40 UTC104 viewsread 8 August 2026 Нагодай для запрашэньня Тацьцяны Астроўскай на размову нашымі прыяцелямі ў ЗША стала факсымільнае выданьне і новае прачытаньне нашым выдавецтвам рукапісу Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане. На думку Т. Астроўскай, гэты рукапіс — раньні прыклад беларускага самвыдаву… Што адразу ўздымае вялікія пытаньні для заходняй навукі, дзе саміздат — гэта збольнага прадукт расейскай інтэлігенцыі вял…
12 Jul 2026, 16:40 UTC117 views3 reactionsread 8 August 2026 Forwarded from @ABAtogetherPhoto
Сябры, нагадайка 🔔
Ужо сёньня адбудзецца сустрэча з дасьледчыцай беларускага дысідэнцтва і доктаркай гістарычных навук Тацьцянай Астроўскай.
Далучайцеся да Zoom
20.00 Менск/ 13.00 Нью-Ёрк
❤3
7 Jul 2026, 15:44 UTC123 views9 reactionsread 8 August 2026 Photo
Адразу тры кнігі Skaryna Press пра 2020 г. увайшлі ў поўны сьпіс прэтэндэнтаў на Прэмію імя Алеся Адамовіча.
• Кніга апавяданьняў „Дубовые яблочкі“ Вольгі Касцюк — вытанчаная і рашучая рэфлексія на пратэсты 2020-га, на вайну 2022-га і на расейскую калянізацыю.
• Зборнік „Няскоранае пакаленне“ складаецца з 25-ці эсэ студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, былі іх сьведкамі і пацярпелымі. Кніга выйшла таксама на анг…
❤9
6 Jul 2026, 14:56 UTC102 views5 reactionsread 8 August 2026 Forwarded from @ABAtogetherPhoto
АБА запрашае на чарговую онлайн-сустрэчу ў рамках праэкта "Літаратура і кАВА".
📅 12 ліпеня
🕐 13.00 Нью-Ёрк / 10.00 Сан-Францыска / 20.00 Менск
📍 Zoom
Гэтым разам нашая госьця - Тацьцяна Астроўская, гісторыца, доктарка гістарычных навук, дасьледчыца беларускага дысідэнцтва і аўтарка кнігі "Культура і супраціў"
Нядаўна у выдавецтве Skaryna Press выйшаў зборнік Ларысы Геніюш «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947»,…
⚡4❤1
3 Jul 2026, 16:41 UTC115 views10 reactionsread 8 August 2026 Photo
Наш топ першага паўгодзьдзя 2026 🏋️♀️
Самымі папулярнымі кнігамі нашага выдавецтва былі:
1. Hanna Komar. When I Am Out of Here: Staying Human in a Dictator’s Jail
2. Галіна Войцік. Там, дзе мяне няма (Віленская сэрыя)
3. Ларыса Геніюш. Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945-1947
4. Жан-Поль Сартр. Экзыстэнцыялізм — гэта гуманізм (Сэрыя эсэ)
5. На пухнатых лапках. Анталогія нерыфмаванай паэзіі
Гэты рэйтынг — пра самы…
❤9🔥1
25 Jun 2026, 22:24 UTC153 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
А ў Аўстраліі — зіма! Шчасьлівыя людзі…
Самы час зьбегаць па кніжкі ім!
Толькі ж не дасылайце іх сябрам туды! — Нашыя кнігі набыць там лёгка і нядорага:
🦘Amazon
🦘 Booktopia (кнігарня мучаецца з кірыліцай на сваім сайце, але вы лёгка пазнаеце нашыя кнігі па вокладках)
👍4🔥2
Showing the 12 most recent of 16 posts we hold for @skarynapress. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.