6 Aug 2026, 15:59 UTC58 views6 reactionsread 6 August 2026 Photo
«Давялося пайсці на ахвяры»: «Касары» зняліся ў новым сезоне польскага серыяла «»1670» — фотафакт
У трэцім сезоне вядомага польскага сатарычнага серыяла «1670» зняліся музыкі з беларускага гурта «Касары». Хлопцы з калектыву мужчынскіх спеваў на чале з Сяргеем Доўгушавым увасобіліся ў папулярным серыяле «Нетфлікс» у каларытных казакоў.
«Дзеля гэтага давялося пайсці на ахвяры і згаліць вусы з барадой, якія я насіў лі…
❤3🔥3
6 Aug 2026, 11:18 UTC97 views1 reactionsread 6 August 2026 Photo
Гісторык Аляксандр Перагудаў адшукаў рэдкія фотаздымкі з будаўніцтва Старога моста ў Гродне
Гэтыя фота былі зроблены летам 1907 года меркавана фатографам В.Я. Ляхніцкім. Негатывы на шкле былі знойдзены ў калекцыі Цэнтральнага музея чыгуначнага транспарту Расійскай Федэрацыі.
«Верагодна, будаўнікі, выціраючы кроплі поту з ілба, часам з непаразуменнем і здзіўленнем глядзелі на чалавека з фотаапаратам у касцюме-тройцы…
❤1
6 Aug 2026, 10:28 UTC99 views1 reactionsread 6 August 2026 Photo
У Віцебску усталявалі скульптуры мядзьведзяў-вандроўнікаў — новы турыстычны брэнд рэгіёну
У Віцебску размясціліся новыя арт-аб’екты — «Мішкі-вандроўнікі». Як высветлілася, гэтыя скульптуры — афіцыйны турыстычны сімвал вобласці, да верасня плануюць яго запатэнтаваць.
Новы брэнд сёлета прадставілі на форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у беларускай сталіцы. Намесніца старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжалік…
😱1
5 Aug 2026, 19:24 UTC129 views3 reactionsread 6 August 2026 Photo
Экспанаты музея паэткі Яўгеніі Янішчыц размясціліся на двух паліцах пінскага музея беларускага Палесся
Восенню 2025 года на Піншчыне закрыўся музей Яўгеніі Янішчыц, бо ліквідавалі школу ў Парэччы, дзе паэтка навучалася і дзе размяшчаўся яе музей.
Экспанаты вырашылі перадаць Музею Беларускага Палесся горада Пінска.
Фотаздымкі экспазіцыі, прысвечанай паэтцы, апублікаваў у Threads наведвальнік музея. Уся спадчына Яніш…
😭2❤1
5 Aug 2026, 15:54 UTC128 views1 reactionsread 6 August 2026 Photo
Сузаснавальнік архітэктурнай студыі ZROBIM выйшаў на свабоду
Ён апублікаваў відэа, дзе спальвае свае рэчы з турмы.
- Ёсць традыцыя, набываючы свабоду, спальваць рэчы, у якіх ты там быў. Усім прывітанне, я дома, - падпісаў ролік Андрэй Макоўскі.
Андрэй Макоўскі знаходзіўся ў зняволенні з красавіка 2026 года. Тады сілавікі затрымалі каля 50 супрацоўнікаў ZROBIM architects. Архітэктурнае бюро абвінавацілі ў атрыманні…
🔥1
5 Aug 2026, 14:49 UTC130 views5 reactionsread 6 August 2026 Photo
Ад звароту Бяляцкага да Вольскага і «Дня Годнасці»: культурны маршрут канферэнцыі «Новая Беларусь»
У Варшаве 8–9 жніўня пройдзе штогадовая канферэнцыя «Новая Беларусь». Хаця асноўны фокус форуму традыцыйна прыкаваны да палітычных і стратэгічных трэкаў, значная частка праграмы і сайд-івэнтаў прысвечана пытанням культуры, незалежнага мастацтва і захаванню беларускай ідэнтычнасці ва ўмовах выгнання. Звярнулі на іх уваг…
💩3❤1😁1
5 Aug 2026, 10:52 UTC139 viewsread 6 August 2026 Photo
Аб’яўлены доўгі спіс Прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку. Хто ў яго трапіў?
Дваццаць чатары кніжныя вокладкі ўвайшлі ў доўгі спіс Прэміі імя Міхала Анемпадыстава, якая вылучае найлепшы дызайн беларускіх выданняў.
Новыя прэтэндэнты на ўзнагароду ў 2026 годзе былі адабраны з 59 прац, пададзеных на конкурс, і прадстаўляюць шырокі спектр сучаснага беларускага кніжнага дызайну – ад лаканічнага …
5 Aug 2026, 09:50 UTC142 views2 reactionsread 6 August 2026 Photo
НЦСМ афіцыйна ліквідавалі: бюджэтныя сродкі накіруюць Мастацкаму музею і Акадэміі музыкі
Савет Міністраў прыняў пастанову № 391 ад 3 жніўня, якой замацавана рашэнне аб ліквідацыі дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь». Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрству культуры даручана забяспечыць перадачу сродкаў, пр…
🤬2
4 Aug 2026, 15:17 UTC541 views1 reactionsread 6 August 2026 Photo
Улады ўнеслі ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» тэлеграм-канал краязнаўчага праекта «Пошукі старога Гомеля».
«Навіна кепская, але чаканая, — каментуюць аўтары краязнаўчага праекта. — Мы не будзем чакаць дэталяў справы ад ананімнага суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля і невядомага заяўніка. Тым больш не будзем абскарджваць гэтае рашэнне. Мы добра ведаем цану такіх рашэнняў.
Што магло не спадабацца невядома…
😢1
4 Aug 2026, 12:05 UTC148 views2 reactionsread 6 August 2026 Photo
Сяргея Міхалка завочна асудзілі на 4 гады калоніі
Мінскі гарадскі суд вынес завочны прысуд вядомаму музыканту Сяргею Міхалку. Ён асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку, паведамілі ў пракуратура.
Паводле версіі пракуратуры, падставай для крымінальнай справы ста…
😁2
4 Aug 2026, 08:53 UTC242 views3 reactionsread 6 August 2026 Photo
Беларускі ПЭН апублікаваў маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры
Аналітычны матэрыял апісвае стан беларускай культуры з студзеня па чэрвень.
У гэты перыяд адбыліся некалькі вызваленняў палітычных зняволеных, аднак гэтыя падзеі не прывялі да змянення агульнай сітуацыі ў краіне і ў сферы культуры ў прыватнасці.
На 62-й сесіі Савета ААН па правах чалавека Спецыяльны …
❤3
4 Aug 2026, 08:07 UTC153 views2 reactionsread 6 August 2026 Photo
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-26 сёлета адбудзецца ў Вроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве
Да 10 жніўня можна падаць заяўку на ўдзел.
Тэма гэтага сезона – «Чужая Бацькаўшчына».
Каманда запрашае аўтараў, даследчыкаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, рэдактараў, мастакоў, куратараў, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты для распрацоўкі фестывальнай праграмы.
Просяць падаваць дыскусіі, ацэ…
🗿2
Showing the 12 most recent of 13 posts we hold for @cult_front. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.