8 Aug 2026, 08:13 UTC39 views7 reactionsread 10 August 2026 Photo
🔻 Беларускага журналіста Францішка Умястоўскага апазналі сярод расстраляных афіцэраў польскага войска падчас эксгумацыі месца масавых савецкіх забойстваў у Катыні ўвесну 1943 года. Пры ім былі дзве візітоўкі, медычная даведка і фотаздымак.
У міжваеннай Заходняй Беларусі Францішак Умястоўскі быў адным з самых вядомых беларускіх рэдактараў і публіцыстаў. Ён выдаваў і рэдагаваў «Беларускую культуру» і «Беларускі дзень»…
🔥3❤2👍2
6 Aug 2026, 08:02 UTC332 views6 reactionsread 10 August 2026 Photo
🔻 Як забіралі маёмасць у беларусаў. Вопыт Кацярыны ІІ Схема расейскай імператрыцы, на жаль, рабочая і сёння.
Амаль 230 гадоў таму, каб задушыць у Беларусі незалежніцкае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, расейская акупацыйная адміністрацыя стварыла на беларускіх землях разгалінаваную сістэму канфіскацыі маёмасці.
🚩 Тлумачым схему тут- https://karonavitauta.org/public/zabrac-mayomasc-u-belarusa-sxema-kacyaryny-ii
Падпішы…
👍2🔥2❤1🤬1
3 Aug 2026, 12:06 UTC71 views2 reactionsread 10 August 2026 Forwarded from @bellitinfoPhoto
🖤 Сёння 100 гадоў са дня нараджэння Алеся Адамовіча.
3 жніўня 1926 года нарадзіўся пісьменнік, крытык, навуковец, кінасцэнарыст, публіцыст і грамадскі дзеяч Алесь Адамовіч.
"Жыцьцё маё... так ішло: у 16 маглі забіць, дый пазьней падстаўляўся, але пражытыя ажно за 60 лічу падарункам. Чаго енчыць? Апроч таго, мабыць, я з тых, хто сябе ня дужа высока ацэньваў. Ажыцьцявіўся, на колькі быў запраграмаваны, крыху больш, к…
❤2
30 Jul 2026, 07:23 UTC91 views4 reactionsread 10 August 2026 Photo
🔻 Іосіф Апанскі доўга разглядаў невялікую фотакартку, вынятую падчас ператрусу ў кватэры слуцкага актывіста. Некалькі разоў перавярнуў яе. На адвароце - кароткі дарчы надпіс датаваны 1923 годам.
www.KaronaVitauta.org
Апанскаму было ўсяго дваццаць сем. Але за ягонымі плячыма ўжо імклівая чэкісцкая кар’ера ў Савецкай Беларусі. Ён даўно шукаў прыдатную нагоду ўдарыць па прабеларускіх камуністах і беларускай інтэлігенц…
🔥3❤1
28 Jul 2026, 08:23 UTC65 views3 reactionsread 10 August 2026 Photo
🔻 "...Народзе наш, прысягаем Табе шумам ніў родных, усходам сонца - сымбалям Твайго адраджэньня; прысягаем на хаты старыя, мохам парослыя, на магілы - курганы слаўныя прадзедаў нашых, што мы - Твае непадзельна, толькі Твае. Думка наша, мрыя наша - гэта Ты. Адкідаем усё і ідзём служыць Табе..."
💪 Аўтар гэтых радкоў - Аўген Бартуль, адзін з самых заўважных паэтаў Заходняй Беларусі. На здымку, зробленым улетку 1930 го…
🔥3
27 Jul 2026, 09:39 UTC57 views2 reactionsread 10 August 2026 Photo
🔻У сённяшні панядзелак распавядаем пра іншы панядзелак😜 нашай беларускай гісторыі - 25 сакавіка 1957 года.
"...Беручы пад увагу тое, што ва ўсім свеце прызнана: мужны і патрыятычны беларускі народ ніколі не спыняў супраціву камуністычнаму таталітарызму і працягвае яго да сённяшняга дня..."
У 1957-м, мэр Н'ю-Ёрка Роберт Ф. Вагнер афіцыйна абвясціў аб адзначэнні ў горадзе 25 сакавіка Дня незалежнасці Беларусі.
Вось …
❤1🔥1
25 Jul 2026, 07:54 UTC407 views4 reactionsread 10 August 2026 Photo
🔻 Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікалая Марцінчыка, яны ведалі, што забіраюць аднаго з найлепшых беларускіх педыятраў - чалавека, якога добра ведалі сотні гараджан, паважалі калегі, цаніла медыцынскае начальства.
Папулярнага лекара абвясцілі «агентам нацыянал-фашызму» і, натуральна, «беларускім нацыяналістам».
Савецкія следчыя дасталі з архіваў падзеі дваццацігадовай даўнасці, калі Ма…
🔥3❤1
23 Jul 2026, 10:58 UTC68 views4 reactionsread 10 August 2026 🔻На мурах царквы ў пячорах знакамітай Кіева-Пячэрскай лаўры ёсць унікальны аўтарскі подпіс, зроблены белай фарбай на цёмным фоне ў лютым 1687 года. Гэтыя некалькі словаў у чатырох радках збераглі для нас імя таленаваітага беларуса.
Ісакі Дранік назваў сябе найграшнейшым маляром з Магілёва.
🔔 Чытайце поўную гісторыю па спасылцы: https://karonavitauta.org/public/atograf-belarusa-galonai-svyatyni-ukrainy-gistoryya-dra…
👍3❤1
22 Jul 2026, 09:22 UTC442 views3 reactionsread 10 August 2026 Photo
Карона Вітаўта
🔻 На гэтым здымку 35-ы прэзідэнт ЗША Джон Фіцджэралд Кенэдзі цісне руку невысокаму чалавеку з каротка падстрыжанымі валасамі.
Гэта Давід Дубінскі. Ён нарадзіўся ў беларускім Брэсце, яго імя амаль невядомае ў Беларусі. Але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя падтрымку ўраджэнца Брэста шукалі прэзідэнты ЗША - Франклін Рузвельт, Дуайт Эйзенхаўэр, Гары Труман, Джон Кенэдзі, Ліндан Джонсан. 🇺🇸
Як сыну берасцейскага …
🔥3
19 Jul 2026, 06:13 UTC435 views2 reactionsread 10 August 2026 Photo
Карона Вітаўта
🔻 Эпітафія на ягоным помніку гучыць як зварот і заклік для нас сённяшніх, вымушана раскіданых па свеце: «Не сумуйце як тыя, хто надзеі не мае».
Сёння дзень нараджэння Лявона Вітан-Дубейкаўскага – дзяржаўнага дзеяча Беларусі, архітэктара-рэфарматара, які марыў, каб нашы будынкі мелі сваю нацыянальную адметнасць. Яго ўжо называлі «беларускім Гаўдзі», намякаючы на тое, што каталонскі маэстра прывязваў св…
❤1🔥1
16 Jul 2026, 06:13 UTC74 views3 reactionsread 10 August 2026 Photo
Карона Вітаўта
🔻 2026 год багаты на юбілеі і гадавіны, звязаныя са Стэфанам Баторыем:
450-ы юбілей каранацыі на караля Рэчы Паспалітай, 450-годдзе абрання вялікім князем беларуска-літоўскай дзяржавы, а таксама 440-я гадавіна ад ягонай смерці ў Гродне.
Паглядзелі праніклівым беларускім вокам на невідавочныя факты з жыцця і кіравання Стэфана Баторыя:
- палітзняволены ☝️,
- муж жонкі 😁,
- беларусы з літоўцамі наогул…
❤2🔥1
15 Jul 2026, 09:18 UTC66 views2 reactionsread 10 August 2026 Forwarded from @PENBelarusPhoto
Сёння спаўняецца 150 гадоў Алаізе Пашкевіч (Цётцы)!
Алаіза Пашкевіч, аўтарка «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў», стала патронкай прэміі за найлепшую кнігу для дзяцей – прэміі Цёткі.
Цётка марыла, каб беларускія дзеці раслі з родным словам. Сёння гэтую справу працягваюць дзясяткі сучасных праектаў – ад казак і аўдыякніг да мабільных аплікацый і адукацыйных гульняў.
🩷 Зрабілі для вас карысную падборку 😊 Мы ўпэўне…
👍2
Showing the 12 most recent of 13 posts we hold for @KaronaVitauta. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.