26 Jul 2026, 10:23 UTC88 views11 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @INFO_Belarus_in_UK
8 жніўня 2026 споўніцца 100 гадоў з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана — знакавае постаці беларускае эміграцыі, чалавека, які аддаў жыцьцё служэньню Богу і Бацькаўшчыне. У гэты дзень беларусы Брытаніі зьбяруцца, каб ушанаваць ягоную памяць і асэнсаваць свой уласны шлях.
Айцец Надсан належаў да пакаленьня паваенных эмігрантаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, уцякаючы ад вайны і рэпрэсій. Многія сёньняшнія…
❤11
23 Jul 2026, 12:45 UTC135 views19 reactionsread 6 August 2026 Photo
Памяці Гая Пікарды (1931–2007)
20 ліпеня споўнілася 95 гадоў з дня нараджэньня Гая Пікарды — лёнданскага юрыста і музыколяга, які на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў адкрываў сьвету беларускую культуру. Як напісаў у сваім некралёгу прафэсар Арнольд Макмілін, “мала хто з заходнікаў зрабіў больш для папулярызацыі беларускай культуры за мяжой, чым англа-францускі юрыст Гай Пікарда”.
Гай Пікарда нарадзіўся ў Тотэнгэме н…
❤15👍3⚡1
10 Jul 2026, 19:46 UTC251 views27 reactionsread 6 August 2026 Photo
Беларуская царква Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Лёндане трапіла ў сьпіс 100 найважнейшых брытанскіх будынкаў першай чвэрці XXI ст.
Рэйтынг падрыхтавала аўтарытэтная Twentieth Century Society — структура, што кансультуе дзяржаву ў пытаньнях архітэктурнай спадчыны.
Пабудаваная ў 2016–2017 гг. для беларускай дыяспары і натхнёная традыцыйнай драўлянай архітэктурай, царква апынулася ў адным шэрагу з Tate Modern, «гурком»…
❤20❤🔥5👍2
6 Jul 2026, 18:41 UTC250 views13 reactionsread 6 August 2026 Photo
Да нас дайшла сумная вестка — пайшоў з жыцьця Пётра Садоўскі, выбітны беларускі мовазнаўца, дыплямат і сябар нашай бібліятэкі.
Пётра Садоўскі прысьвяціў жыцьцё беларускай мове і захаваньню роднай культуры. Ён быў адным з заснавальнікаў Народнага Фронту, першым амбасадарам Беларусі ў Нямеччыне, аўтарам кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет». Узнагароджаны мэдалём Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да стагодзьдзя БНР. Да апош…
😢13
29 Jun 2026, 19:19 UTC275 views24 reactionsread 6 August 2026 Photo
Сёньня спаўняецца 70 гадоў прафэсарцы Ніне Баршчэўскай — выбітнай беларускай мовазнаўцы, добрай сяброўцы Скарынаўскай бібліятэкі 🎉
Родам з Падляшша, Ніна Баршчэўская пачала свой навуковы шлях з вывучэньня беларускіх гаворак Беласточчыны. Амаль сорак гадоў яна працавала на катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і была яе кіраўніцай. Дасьледавала беларуска-польскае моўнае памежжа, гісторыю беларускай мо…
❤17👍4⚡3
21 Jun 2026, 13:23 UTC256 views19 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @novychasPhoto
«Ангельскі беларус» Арнольд Макмілін адзначае 85-годдзе
Рыгор Барадулін называў яго «ангельскім беларусам», Янка Запруднік — амбасадарам беларушчыны ў англамоўным свеце.
Да юбілею згадваем чатыры важныя факты пра чалавека, які зрабіў для беларускай літаратуры і культуры больш, чым многія яе носьбіты.
З дапамогай архіваў і ўспамінаў сабралі гісторыю навукоўцы, які ўжо некалькі дзесяцігоддзяў застаецца адным з галоў…
❤16👍3
17 Jun 2026, 07:51 UTC880 views9 reactionsread 6 August 2026 Photo
“What Now, Mr. Wolf?”: Прэзэнтацыя ангельскага перакладу аповесьці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”
Скарынаўская бібліятэка запрашае на прэзэнтацыю кнігі “What Now, Mr. Wolf?”, якая нядаўна выйшла ў ірляндзкім выдавецтве Bullaun Press. Аповесьць была выдадзеная па-беларуску ў 2020-м годзе, і з таго часу была перакладзеная на шэсьць моваў і ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. Гэта першы пераклад ап…
❤6👍2⚡1
15 Jun 2026, 21:03 UTC713 views15 reactionsread 6 August 2026 Photo
Купальле ў садзе бібліятэкі
Англа-беларускае таварыства і Скарынаўская бібліятэка запрашаюць вас на традыцыйнае сьвяткаваньне Купальля
☀️Калі: 27 чэрвеня 15.00-22.00
🌿Дзе: Сад Скарынаўкі (37 Holden Rd, London N12 8HS)
Разам з фальклёрным гуртом "Вір" будзем плесьці вянкі, сьпяваць і таньчыць, вадзіць карагоды з Купалінкай, скакаць праз вогнішча ды паліць Ведзьму, гуляць у гульні й пускаць вянкі па Доліс-Брук. А н…
❤12👍3
9 Jun 2026, 12:14 UTC563 views11 reactionsread 6 August 2026 Photo
Талака ў садзе Скарынаўкі
Запрашаем усіх ахвочых далучыцца да талакі ў гэтую суботу! Будзем рыхтаваць сад да Купальля, якое сёлета ладзіцца 27 чэрвеня.
📅 Калі: 13 чэрвеня 2026 году аб 11:00-17:00
📍 Дзе: Сад Скарынаўскай бібліятэкі, 37 Holden Rd N12 8HS (станцыя мэтро Woodside Park)
Прыносьце добры настрой, абед і, па магчымасьці, садовыя пальчаткі з нажніцамі!
❤7👍2🔥2
3 Jun 2026, 18:46 UTC287 views14 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @budzmaorgPhoto
🔴 «41 верш з максімальным захаваннем мовы арыгіналу». Чаму зборнік Ларысы Геніюш гучыць надзвычай сучасна для беларусаў праз 80 гадоў
У выдавецтве Skaryna Press выйшаў зборнік «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947», рукапіс якога Ларыса Геніюш стварыла ў Празе 81 год таму, незадоўга да арышту і прымусовага вывазу ў СССР у 1948-м. Пасля гэтага, амаль чатыры дзесяцігоддзі месцазнаходжанне зборніка заставалася невяд…
❤11👍3
2 Jun 2026, 14:27 UTC229 views12 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @instytutbmPhoto
Падаць заяўку можна таксама праз форму
❤7⚡2👍2😁1
31 May 2026, 21:18 UTC586 views9 reactionsread 6 August 2026 Photo
Прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларусь – гэта сьвятое»
Скарынаўская бібліятэка і Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі
сардэчна запрашаюць на сустрэчу з Паўлам Севярынцам і прэзэнтацыю ягонае новае кнігі «Беларусь – гэта сьвятое»
📅 Калі: 5 чэрвеня 2026 году а 18:30
📍 Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Rd N12 8HS
(станцыя мэтро Woodside Park)
«Беларусь – гэта сьвятое» – першая пасля турмы кніга пісь…
👍9
Showing the 12 most recent of 15 posts we hold for @skarynalibrary. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.