4 Aug 2026, 17:01 UTC332 views18 reactionsread 7 August 2026 Photo
Да вашай увагі, спадарства, унікальныя фотаздымкі найбуйнейшага гомельскага прамыслова-транспартнага комплексу 1930-х гадоў.
На гэтых фотаздымках, зробленых падчас нямецкай акупацыі, можна ўбачыць тэрыторыю партовага комплексу. Здымкі захаваліся ў архіве Міністэрства транспарту нацысцкай Германіі.
Разгледзім асноўныя аб'екты. Да складоў, якія захаваліся да нашых дзён, прымыкаюць краны-канвееры. Яны былі прызначаныя…
🔥12👍5😍1
4 Aug 2026, 17:01 UTC315 views15 reactionsread 7 August 2026 Photo
У сакавіку 1930 года будаўніцтва Гомельскага порта было ўключана ў спіс ударных будоўляў першай савецкай пяцігодкі. Гэта быў адзін з пяці рачных партоў Савецкага Саюза і першы, які ўступіў у строй. Паводле свайго тэхнічнага аснашчэння Гомельскі порт стаў першым у краіне, дзе былі аб'яднаныя водны, чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Ён быў разлічаны на грузаабарот да аднаго мільёна тон у год, а на яго будаўніцтва был…
🔥12❤1👍1😍1
4 Aug 2026, 11:12 UTC484 views16 reactionsread 7 August 2026 Photo
Кепскія навіны - наш канал прызнаны «экстрэмісцкім».
Навіна кепская, але чаканая. Мы не будзем чакаць дэталяў справы ад ананімнага суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля і невядомага заяўніка. Тым больш не будзем абскарджваць гэтае рашэнне. Мы добра ведаем цану такіх рашэнняў.
Што магло не спадабацца невядомаму ініцыятару працэсу? Нашы самастойныя гістарычныя даследаванні Гомеля? Беларуская мова? Нейкі пост за 12 гадоў і…
🤯6🙏4⚡2😢2👍1🤬1
23 Jul 2026, 17:04 UTC872 views14 reactionsread 7 August 2026 Photo
Вось вельмі старая загадка, правільнага адказу хутчэй за ўсё не будзе.
На гэтых фотаздымках адзін і той жа гарадскі куток у часы нацысцкай акупацыі. Малапавярховая шчыльная забудова, заьрукаваная, але брудная вуліца.
Здымкі зроблены з розніцай у часе. На першым здымку, верагодна, ідуць савецкія ваеннапалонныя. На другім ужо з'явіліся знакі-ўказальнікі на шматлікія ўстановы нямецкай адміністрацыі, а таксама знак «П…
🤔9🔥4❤1
12 Jul 2026, 16:25 UTC≈1,160 views25 reactionsread 7 August 2026 Photo
Вось яшчэ сцэнка з акупаванага Гомеля.
Вы ўжо ведаеце пра пажар у доме Гарадскога савета, які спраектавала Марыя Салін на скрыжаванні вуліц Савецкай і Жаркоўскага. Раней на аўкцыёнах ужо з'яўляліся фотаздымкі палаючага будынка: https://t.me/stary_homel/1197
Цяпер жа з'явіўся здымак, на якім немцы ратуюць сябе або свае пажыткі з дома.
Другі фотаздымак апрацаваны з дапамогай штучнага інтэлекту.
Дом Гарадскога савет…
👍14🔥8❤2🤔1
6 Jul 2026, 17:00 UTC≈1,240 views23 reactionsread 7 August 2026 Photo
Правільны адказ!
На гэтым фотаздымку будынак, які ў 1924 годзе распрацаваў Станіслаў Шабунеўскі.
Ва ўмовах пасля рэвалюцыйнага і развалу прыходзілася моцна эканоміць. Таму вялізарны складаны грамадскі будынак быў узведзены з дрэва.
Галоўны ўваход у двухпавярховы будынак быў вылучаны рызалітамі, а балконы аб'ядноўвалі ўвесь працяглы фасад. У клубе размяшчаліся сцэна і зала амаль на тысячу месцаў, парцэр, амфітэатр і…
❤15🔥6😍2
5 Jul 2026, 17:00 UTC871 views21 reactionsread 7 August 2026 Photo
На гэтым фотаздымку 1941 года разбіты вялізны драўляны будынак.
Якасць здымка невысокая, але яго каштоўнасць агромністая: гэта другі вядомы фотаздымак гэтага ўнікальнага архітэктурнага аб’екта. Праіснаваў ён усяго некалькі гадоў.
Спадарства, паспрабуйце здагадацца: што гэта за будынак і дзе ён стаяў?
🔥14🤯4😐2😁1
11 Jun 2026, 17:04 UTC≈1,380 views16 reactionsread 7 August 2026 Photo
На гэтым фотаздымку адлюстраваны аб’ект, які добра вядомы ўсім аматарам гісторыі Гомеля, - каменныя гандлёвыя рады былой Базарнай плошчы.
Звернем увагу на дэталі: на здымку 1941 года бачна, як дагарае галоўны гандлёвы комплекс Гомеля. Пазней яго знесла нямецкая акупацыйная адміністрацыя горада.
На фатаграфіі бачны кароткі асіметрычны бок гандлёвых радоў. Гэта сведчыць пра тое, што фатограф знаходзіўся недалёка ад м…
🔥10🤔4⚡1❤1
3 Jun 2026, 17:03 UTC≈1,330 views17 reactionsread 7 August 2026 Photo
Правільны адказ!
На гэтым фота - вуліца Ірынінская. Сядзібы на здымку заможныя дарэвалюцыйныя домаўладанні.
Адзін з будынкаў дайшоў да нашых дзён выпадкова. У пасляваенны час на месцы двух дамоў планаваўся вялікі чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак.
Адну сядзібу знеслі і ўзвялі палову будынка, другую ж па нейкіх прычынах пакінулі. Так і стаіць гэты «сталінскі» дом недабудаваным, а на вуліцы з'явілася свая цік…
❤9👍4🔥2🤯2
3 Jun 2026, 17:02 UTC≈1,220 views13 reactionsread 7 August 2026 Photo
Шмат каго зацікавілі пахаванні на Ірынінскай. Іх было як мінімум пяць - насупраць невядомай нямецкай установы часоў акупацыі (https://t.me/chat_psg_chat/6104?single).
Практыка акупацыйнага часу паказвае, што немцы пераносілі парэшткі мваіх вайскоўцаў пасля выдзялення тэрыторыі пад буйныя вайсковыя могілкі.
У выпадку Гомеля парэшткі з гэтых пяці пахаванняў, верагодна, павінны былі быць перанесены на могілкі каля Пет…
🔥8❤3👍1😢1
31 May 2026, 16:59 UTC≈1,000 views24 reactionsread 7 August 2026 Photo
Загадка на вечар!
На гэтым фота часоў нацысцкай акупацыі нямецкія могілкі на фоне гарадскіх сядзібаў.
Спадарства, паспрабуйце здагадацца, дзе быў зроблены здымак.
🔥9🤯6🤔5👍2😢1😱1
Showing the 11 most recent of 11 posts we hold for @stary_homel. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.