9 Aug 2026, 15:39 UTC19 views3 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @premia_vezhnavetsPhoto
Кніжная супольнасць абвяшчае прэмію Евы Вежнавец
Мы засноўваем яе, каб ушанаваць памяць Евы Вежнавец і падтрымаць беларускіх пісьменніц.
Прэмія будзе прысуджацца беларускай пісьменніцы. Журы будзе ацэньваць не асобную кнігу, а ўсю творчую працу аўтаркі.
Фарміраванне прызавога фонду пачнецца 9 жніўня на кніжным маркеце ў бары Karma Crew. Частка выручкі ад продажаў кніг будзе накіраваная ў фонд прэміі. Гэта толькі п…
💔3
5 Aug 2026, 12:03 UTC33 views2 reactionsread 9 August 2026 Photo
💪 Вокладка Анастасіі Вішняковай для кнігі Катрыны Зіле «Любыя косці» ўвайшла ў доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава.
24 вокладкі агулам вылучыла журы, сярод публічных сяброў якога сёлета — мастачка і ілюстратарка Святлана Дземідовіч, дызайнер і культурны дзеяч Анатоль Лазар, крэатыўная дырэктарка і спецыялістка ў сферы візуальных камунікацый Надзея Зелянкова.
Спіс намінантаў цалкам — па спасылцы.
❤1🔥1
28 Jul 2026, 12:03 UTC45 views3 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @cult_frontPhoto
Боль без віны і пытанні без адказаў у кнізе «Шкляное дзіця» Маар’і Кангро
Ёсць кнігі, якія могуць напісаць толькі жанчыны – выключна з-за ўнікальнасці досведу. Феміністычны ракурс робіць іх асабліва бязлітаснымі.
У сваім рамане «Шкляное дзіця» Маарʼя Кангро распавядае ўласную гісторыю перарывання паталагічнай цяжарнасці. Падчас чарговага абследавання ў плода выявілі несфармаванасць чэрапа – акранію.
Пражываючы тыя…
❤2💔1
25 Jul 2026, 09:43 UTC57 views3 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @bel_audiobooksPhoto
💥 Слухаем аўдыяспектакль «Ператварыўшыся імгненна ў аганёк...» ад выдавецтва «Пфляўмбаўм» !
Новы праект прысвечаны Зінаідзе Бандарынай — паэтцы, мастачцы, тэатральнай дзяячцы і адной з самых выбітных беларускіх паэтак эпохі «Маладняку».
✨ Блізкія называлі яе па-рознаму: «беларускім Дон Кіхотам», «шалапутай», чалавекам неверагоднай рухавасці і жвавасці характару. Але магчыма, галоўная загадка гэтага спектакля — т…
❤3
22 Jul 2026, 07:42 UTC49 views5 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @bellitinfoPhoto
Учора пайшла з жыцця пісьменніца Святлана Курс (Ева Вежнавец).
Зрабілі падборку твораў, інтэрв'ю аўтаркі, а таксама тэкстаў пра яе.
〰️ Падкаст “Балотны” свет Евы Вежнавец" ад "Літрадыё"
〰️ Інтэрв'ю Святланы Курс у праграме "ТОК"
〰️ Апавяданне "Іра ў залатых басаножках" на "Нашай Ніве"
〰️ Дыскусія "Пошукі будучыні: ці можа літаратура паяднаць раскіданую нацыю?" з удзелам Святланы Курс на фестывалі PRADMOVA ў 2023…
💔3🔥2
7 Jul 2026, 09:43 UTC64 views7 reactionsread 9 August 2026 Photo
🇩🇪 Нарэшце кнігі выдавецтва «Пфляўмбаўм» можна набыць у Германіі — у кнігарні buch|bund!
Наяўнасць можна ўдакладніць па электроннай пошце ці тэлефоне.
📍 buch|bund знаходзіцца па адрасе: Sanderstraße 8, метро Schönleinstraße.
❤3👍2🔥2
1 Jul 2026, 18:53 UTC60 views3 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @bellitinfoPhoto
📙Кніга беларускай пісьменніцы Юлі Арцёмавай выйшла па-нямецку.
У нямецкім выдавецтве Mauke Verlag выйшаў пераклад кнігі беларускай пісьменніцы Юлі Арцёмавай “Я и есть революция” (“Ich bin die Revolution”), якая ў арыгінале выходзіла ў выдавецтве “Пфляўмбаўм”.
Перастварыў кнігу па-нямецку перакладчык Якаб Вундэрвальд.
Падрабязней 👈
❤3
28 Jun 2026, 12:13 UTC70 views4 reactionsread 9 August 2026 Photo
🥰 «Эйфарыя» Марыі Пархімчык — у доўгім спісе намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця!
Падрабязнасці — тут.
❤3🔥1
22 May 2026, 09:04 UTC85 views3 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @bellitinfoPhoto
📗23 траўня: анлайн-сустрэча з Югасяй Калядой.
23 траўня, у суботу адбудзецца анлайн-сустрэча з аўтаркай рамана "Перамена месцаў", які атрымаў другое месца ў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця "за фантасмагарычнае адлюстраванне зрухаў у беларускім грамадстве".
Анатацыя кнігі: "Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць зь Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзьве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прынос…
❤3
22 May 2026, 08:50 UTC52 views2 reactionsread 9 August 2026 Photo
🎧 У аўтарскім падкасце «Літаратурныя зацемкі» пісьменнік і літаратурны крытык Сяргей Дубавец адгукаецца на кнігу эсэ Ханны Арэнт «Пра чалавечнасць у цёмныя часы».
Паўстаюць паралелі з успамінамі Ларысы Геніюш «Птушкі бяз гнёздаў». Як бараніцца, калі на цябе нападаюць як на габрэя / беларуса? За што трымацца ў перакуленым свеце? Як адчуваецца заўсёдная чужасць?
Паслухаць можна на SoundCloud, Spotify, Apple Podcast, …
👍2
18 May 2026, 06:05 UTC51 views3 reactionsread 9 August 2026 Photo
🔥 Зорная навінка «Пфляўмбаўм»! «Час second-hand» набэліяткі Святланы Алексіевіч выйшаў у новым перакладзе.
Завяршальную кнігу знакамітага цыкла «Галасы Утопіі» пераклала Кацярына Маціеўская.
Мастацка-дакументальная гісторыя «Час second-hand» упершыню была выдадзеная ў 2013 годзе, аднак і тады, і — нават выразней — сёння мы бачым, што часы «чырвонага чалавека» не скончыліся разам з савецкім камуністычным праектам. Ц…
❤2🔥1
26 Apr 2026, 10:52 UTC55 views6 reactionsread 9 August 2026 Photo
☢️ 40 гадоў пасля Чарнобыля: вынікі опэн-кола
Выдавецтва «Пфляўмбаўм» удзячна ўсім аўтаркам, якія даслалі ідэі будучых тэкстаў для анталогіі пра Чарнобыль. Мы атрымалі 42 прапановы з усяго свету! Гэта сведчыць пра багацце сучаснай жаночай беларускай літаратуры.
Апошнія два тыдні выдавецтва «Пфляўмбаўм» і ўкладальніца анталогіі, пісьменніца Вольга Касцюк чыталі і абмяркоўвалі прапановы і ў выніку адабралі 16 канцэпц…
🔥5❤1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @pflaumbaum. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.