26 Jul 2026, 09:46 UTC218 views6 reactionsread 6 August 2026 8 жніўня 2026 споўніцца 100 гадоў з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана — знакавае постаці беларускае эміграцыі, чалавека, які аддаў жыцьцё служэньню Богу і Бацькаўшчыне. У гэты дзень беларусы Брытаніі зьбяруцца, каб ушанаваць ягоную памяць і асэнсаваць свой уласны шлях.
Айцец Надсан належаў да пакаленьня паваенных эмігрантаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, уцякаючы ад вайны і рэпрэсій. Многія сёньняшнія…
❤6
16 Jul 2026, 05:33 UTC234 views10 reactionsread 6 August 2026 Video
🎤 Елена ЖелудОК у Лондане!
Легендарная выканаўца «Шчучыншчыны» нарэшце едзе ў Лондан. Такое прапускаць нельга!
18 ліпеня а 13:00 у Беларускім доме (52 Penn Road) вас чакае сустрэча з Еленай ЖелудОК — спявачкі, песні якой многія беларусы ведаюць на памяць. Вас чакаюць востры гумар, музыка і добры настрой!
Але гэта яшчэ ня ўсё!
У праграме — Конкурс талентаў, дзе ўсе ахвотныя змогуць прадэманстраваць свае здольнасці…
❤7👍3
8 Jul 2026, 12:21 UTC216 views2 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @skarynalibraryPhoto
“What Now, Mr. Wolf?”: Прэзэнтацыя ангельскага перакладу аповесьці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”
Скарынаўская бібліятэка запрашае на прэзэнтацыю кнігі “What Now, Mr. Wolf?”, якая нядаўна выйшла ў ірляндзкім выдавецтве Bullaun Press. Аповесьць была выдадзеная па-беларуску ў 2020-м годзе, і з таго часу была перакладзеная на шэсьць моваў і ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. Гэта першы пераклад ап…
❤1👍1
29 Jun 2026, 14:35 UTC261 views15 reactionsread 6 August 2026 У суботу мы сьвяткавалі Купальле ў садзе бібліятэкі 🌿
Зорка беларускага баскетболу і Свабоднага тэатру Каця Сныціна падзялілася сваім асабістым поглядам на нашае сьвята. Атрымаўся шчыры і цёплы рэпартаж пра тое, як беларускія традыцыі жывуць у Лёндане.
Паглядзець можна тут 🫶
❤12👍2🔥1
29 Jun 2026, 09:45 UTC253 views17 reactionsread 6 August 2026 Photo
Віншуем першую беларускую каманду дзяўчат, якія пераплылі Ла-Манш!
Падтрымаць словам ці іншым спосабам можна ў іх Інстаграме.
❤12🔥4👍1
24 Jun 2026, 18:20 UTC423 views6 reactionsread 6 August 2026 Photo
Сябры! У нас добрая навіна - Беларуская грамада Лёндану шукае Таленты! Запрашаем вас узяць удзел у першай эдыцыі шоў “Маю Талент”
Чакаем удзельнікаў усіх ўзростаў! Тэматыка - свабодная, выбар жанраў - шырокі.
Пасьля шоў адбудзецца выступ беларускай зоркі, вядомай выканаўцы “Шчучыншчыны” Елены ЖелудOk, якая таксама будзе адным з чальцоў журы.
Гарантуем цудоўную атмасферу і ўзнагароды за лепшыя выступы.
Анкета для ў…
👍4❤2
24 Jun 2026, 18:19 UTC175 views3 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @skarynalibraryPhoto
“What Now, Mr. Wolf?”: Прэзэнтацыя ангельскага перакладу аповесьці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”
Скарынаўская бібліятэка запрашае на прэзэнтацыю кнігі “What Now, Mr. Wolf?”, якая нядаўна выйшла ў ірляндзкім выдавецтве Bullaun Press. Аповесьць была выдадзеная па-беларуску ў 2020-м годзе, і з таго часу была перакладзеная на шэсьць моваў і ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. Гэта першы пераклад ап…
👍2🔥1
18 Jun 2026, 13:32 UTC231 views13 reactionsread 6 August 2026 Video
Сябры, 27 чэрвеня святкуйма Купальле. Наш цудоўны хор "Вір" запісаў песьню, якую можна сьпяваць усім разам. Дзелімся запісам і тэкстам, каб можна было падрыхтавацца!
Сёння Купала, заўтра Йван (2р.),
Зайграй сонца, зайграй нам (2р.),
Каб зялёны лугі шумелі (2р.),
Каб сырая зямля стагнала (2р.),
Дай ад дзявоцкага гуляння (2р.),
Дай ад жаноцкага спявання (2р.)!
🔥7❤4👍2
16 Jun 2026, 12:00 UTC191 views3 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @skarynalibraryPhoto
Купальле ў садзе бібліятэкі
Англа-беларускае таварыства і Скарынаўская бібліятэка запрашаюць вас на традыцыйнае сьвяткаваньне Купальля
☀️Калі: 27 чэрвеня 15.00-22.00
🌿Дзе: Сад Скарынаўкі (37 Holden Rd, London N12 8HS)
Разам з фальклёрным гуртом "Вір" будзем плесьці вянкі, сьпяваць і таньчыць, вадзіць карагоды з Купалінкай, скакаць праз вогнішча ды паліць Ведзьму, гуляць у гульні й пускаць вянкі па Доліс-Брук. А н…
👍2❤1
9 Jun 2026, 13:05 UTC243 views5 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @skarynalibraryPhoto
Талака ў садзе Скарынаўкі
Запрашаем усіх ахвочых далучыцца да талакі ў гэтую суботу! Будзем рыхтаваць сад да Купальля, якое сёлета ладзіцца 27 чэрвеня.
📅 Калі: 13 чэрвеня 2026 году аб 11:00-17:00
📍 Дзе: Сад Скарынаўскай бібліятэкі, 37 Holden Rd N12 8HS (станцыя мэтро Woodside Park)
Прыносьце добры настрой, абед і, па магчымасьці, садовыя пальчаткі з нажніцамі!
🥰3❤1👍1
3 Jun 2026, 06:25 UTC356 views11 reactionsread 6 August 2026 Photo
Дзьве беларускія кнігі ў ангельскім перакладзе!
When I’m Out of Here: Staying Human in a Dictator’s Jail Ганны Комар (у арыгінале "Калі я выйду на волю", перакл. Ганна Комар і Джон Фарндан)
What Now, Mr Wolf? Евы Вежнавец (у арыгінале "Па што ідзеш, воўча?", перакл. Эла і Джым Дынглі)
Прэзентацыя і тэатралізаваная чытка кнігі What Now, Mr Wolf? адбудзецца 11.07, а 3-й гадзіне ў Скарынаўскай бібліятэцы, Лондан.
❤10👍1
31 May 2026, 21:55 UTC231 views3 reactionsread 6 August 2026 Forwarded from @skarynalibraryPhoto
Прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларусь – гэта сьвятое»
Скарынаўская бібліятэка і Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі
сардэчна запрашаюць на сустрэчу з Паўлам Севярынцам і прэзэнтацыю ягонае новае кнігі «Беларусь – гэта сьвятое»
📅 Калі: 5 чэрвеня 2026 году а 18:30
📍 Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Rd N12 8HS
(станцыя мэтро Woodside Park)
«Беларусь – гэта сьвятое» – першая пасля турмы кніга пісь…
👍3
Showing the 12 most recent of 19 posts we hold for @INFO_Belarus_in_UK. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.