4 Aug 2026, 15:33 UTC65 views6 reactionsread 6 August 2026 Photo
4 жніўня 1944 - на чацьверты дзень варшаўскага паўстаньня - ад кулі нацысцкага снайпэра загінуў вялікі паэт Кшыштаф Каміль Бачыньскі. Яму было 23 гады.
Сьнежная песьня жаўнера
Падае сьнег, як голуб
цішы, на выспу-горад.
Белы шум навакольля
вочы лашчыць і коле.
Занядбаны ўжо, занядбаны
кожны з тых, каго так кахалі:
здані паннаў, ветру фантаны,
сон аленя ў азёрнай хвалі.
Зацугляны агнём і крыжам
сьпеў абшараў, го…
❤6
Signed Андрэй Хадановіч
4 Aug 2026, 12:25 UTC78 views1 reactionsread 6 August 2026 Photo
Прыём! Сёлета таксама ва Ўроцлаве!
Пачынаем прыём заявак на PRADMOVA-2026!
Фестываль інтэлектуальнай кнігі завітае ва Уроцлаў, Вільню, Прагу і Варшаву.
Тэма сезона – «Чужая Бацькаўшчына».
PRADMOVA – гэта супольнасць вакол беларускай культуры, кнігі і свабоднага абмену ідэямі. Таму мы зноў запрашаем аўтараў і аўтарак, даследчыкаў і даследчыц, перакладчыкаў і перакладчыц, выдаўцоў і выдаўчынь, рэдактараў і рэдактарак…
❤1
Signed Андрэй Хадановіч
3 Aug 2026, 17:44 UTC90 views2 reactionsread 6 August 2026 Photo
Дзякуй усім сябрам і сяброўкам, з кім пабачыўся на "Летуцені". Фэст атрымаўся найвыдатнейшы - і літаратурная пляцоўка ад "Прадмовы" была цалкам сабе на ўзроўні. Шчыра ўдзячны ўсім, хто нас слухаў, задаваў файныя пытаньні, а часам і кніжкі набываў!
Кракаўская сьпёка - школа загартоўкі беларускіх патрыётаў. Як той казаў, перажылі лета гарачае - перажывём і дзярмо сабачае ))
🥰2
Signed Андрэй Хадановіч
1 Aug 2026, 08:39 UTC463 views6 reactionsread 6 August 2026 Photo
«Камяні мусілі паляцець»
Што не так з нашай памяццю, якая робіць з забойцаў герояў? Што старанна сціралася з гісторыі польска-беларускіх стасункаў на Падляшшы? Як гэта - пазнаць сярод злачынцаў брата школьнай сяброўкі? Чаму пакаленні беларусаў дзесяцігоддзямі маўчалі пра гэтыя злачынствы?
6 жніўня ў межах цыклу сустрэч "Доўгая дарога дадому" Андрэй Хадановіч паразмаўляе з Анэтай Прымакай-Онішк пра яе кнігу «Камяні …
❤🔥3👍3
Signed Андрэй Хадановіч
31 Jul 2026, 11:53 UTC122 views5 reactionsread 6 August 2026 Photo
У сераду ва Ўроцлаве расказваў - з дапамогай перакладчыцы, шаноўнай Жанны Нагіной - пра польскую паэзію і яе пераклады. А заўтра буду ў Кракаве на пікніку "Летуцень". А 13.00 пагаворым з Марынай Казлоўскай пра добрую паэзію ў кепскія часы. Падпішу ахвочым свайго Галчыньскага.
За фота шчыры дзякуй Ірыне Міхеевай! Запіс лекцыі - па спасылцы.
https://www.facebook.com/share/v/1GayPJUwcv/
❤3👍2
Signed Андрэй Хадановіч
28 Jul 2026, 09:42 UTC162 views4 reactionsread 6 August 2026 Photo
Пачынаю свае ўроцлаўскія лекцыі ўжо сёньня а 19, у клубе Proza. Гэтым разам пакажу трохі перакладаў любімых польскіх паэтаў і паэтак, а таксама раскажу пра іх. Прадстаўлю навінку - кнігу "Вуліца шарлатанаў" К.І.Галчыньскага.
Хто далёка ад Уроцлава, можа глядзець трансьляцыю.
https://facebook.com/events/s/d%C5%82uga-droga-do-domu-wyk%C5%82ad-and/1729534438068254/
Фота зрабіў Rafał Komorowski падчас леташніх лекцыяў…
👍4
Signed Андрэй Хадановіч
25 Jul 2026, 11:03 UTC168 views5 reactionsread 6 August 2026 Photo
Сёньня дзень памяці Натальлі Арсеньневай, Янкі Брыля і Ўладзіміра Караткевіча.
❤5
Signed Андрэй Хадановіч
24 Jul 2026, 10:10 UTC172 views3 reactionsread 6 August 2026 Photo
1 жніўня буду ў Кракаве на фэсьце "Летуцень". Пагаворым з Марынай Казлоўскай пра досьвед выжываньня пад чужой уладай у цяжкія часы - і польскія паэты і паэткі нам у дапамогу! Прэзэнтую свайго новага Галчыньскага, але Шымборска і Мілаш па-беларуску будуць таксама! Прыходзьце слухаць, размаўляць, чытаць, абдымацца!
❤3
Signed Андрэй Хадановіч
21 Jul 2026, 11:37 UTC197 views5 reactionsread 6 August 2026 Photo
Два месяцы таму напісаў прадмову да кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?», якая неўзабаве зьявіцца ў Латвіі ў перакладзе Мары Паляковай. Магчыма, нешта падасца беларусам занадта відавочным, бо пісалася найперш для латвійскіх чытачоў і чытачак. А нешта, наадварот, — спрэчным, бо ў кожнага з нас свая Ева Вежнавец, якая не пакідае абыякавым нікога. І, спадзяюся, цікавасьць, павага і любоў да яе будуць толькі расьці.…
❤5
Signed Андрэй Хадановіч
20 Jul 2026, 15:42 UTC163 views21 reactionsread 6 August 2026 Photo
“Анілінавыя алоўкі трэба час ад часу сьлініць, каб хвацка пісалі. Толькі што праз гэта ў цябе пераходзіць іх атрута. То бок такім чынам ты нібыта прыплочваеш за сваю пісаніну жыцьцём, а пісаніна тая ўся на тваёй сьліне, як ластаўчыны гнёзды”.
Ева Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?"
Бывай, дарагая Сьвета, і дзякуй за ўсё...
Сьветлая памяць...
💔21
Signed Андрэй Хадановіч
18 Jul 2026, 05:46 UTC167 viewsread 6 August 2026 Photo
"Ледзь разагнала імглу сьвятлом ружовапальцая Эас,
плашч і хітон Адысэй на сябе, ўстаўшы з ложка, накінуў".
Сьледам за Ноланам і перакладчыкі рушаць да выспы,
Бо ў падарожжа вядзе іх багатадазнаны Баршчэўскі!
Болей дэталяў на сайце шукай Беларускага ПЭНУ.
https://penbelarus.org/2026/06/25/u-kirunku-vyspy-versham-prozaj-plytom-i-samalyotam-natatnik-majsterni.html
Signed Андрэй Хадановіч
17 Jul 2026, 13:00 UTC177 viewsread 6 August 2026 Photo
Кніга зьявілася - і толькі што даехала да перакладчыка!
28 ліпеня а 19.00 прэзэнтую яе ва Ўроцлаве ў клубе Proza.
1 жніўня буду зь ёй у Кракаве на "Летуцені".
А пакуль яшчэ пару дзён працуе перадзамова на сайце Gutenberg.
https://gutenbergpublisher.eu/shop/vulica-sarlatanau-by/
Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі
Нараджэньне дзіцяці
“Нейкае сьвята? – дзівіцца мох, –
Сам засьвяціцца наш лес бы ня змог”.
Дзяцел марзя…
Signed Андрэй Хадановіч
Showing the 12 most recent of 15 posts we hold for @akhadanovich. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.