4 Aug 2026, 16:45 UTC909 views19 reactionsread 8 August 2026 Сябры, у верасьні я зьбіраюся распачаць курсы акадзкай і шумэрскай моў для пачаткоўцаў. Курсы вочныя, заняткі будуць праходзіць у Менску два разы на тыдзень, імаверна ў панядзелак і чацьвер. Платныя, але даступныя. Заняткі да канца траўня (а там, можа, у наступным верасьні зладзім курсы для прасунутых :) ).
Па праходжаньні курсу акадзкай мовы вы зможаце чытаць наступныя тэксты старабабілёнскага часу ў арыгінале:
- «…
🔥14❤2👍1👏1🤯1
25 Jul 2026, 17:08 UTC261 views12 reactionsread 8 August 2026 Photo
Артэфакт захоўваўся ў прыватным архіве Чарльза Джэймса Бола, оксфардзкага прафэсара, які ў сваёй кнізе "Light from the East" (1899) пакінуў наступнае яго апісаньне: "a piece of semi-transparent blue chalcedony, beautifully cut and polished" ("напалову празрысты кавалак блакітнага халцэдона, прыгожа выразаны і адпаліраваны"). Набалдашнік зьнік, цяпер ягонае месцазнаходжаньне невядомае; пра самога Ч. Д. Бола ў нэкралёг…
👍10🔥1😢1
25 Jul 2026, 16:53 UTC213 views9 reactionsread 8 August 2026 Photo
На фота і прамалёўцы можна бачыць тэкст надпісу на набалдашніку булавы, якую пакінуў Набу-мукін-аплі з роду Нур-Сіна. Тэкст ў перакладзе чытаецца так: “для Набу, узвышанага гаспадара, яго гаспадара, Набу-мукін-аплі, рэзчык пячатак Мардука, правінцыйны кіраўнік Бабілёна, дзеля добрага здароўя, падаўжэньня сваіх дзён, дабрабыту сваіх нашчадкаў, для свайго шчасьця і ўсталяваньня свайго падмурку зрабіў і падарыў навечна”…
🔥6👍3
17 Jul 2026, 14:50 UTC183 views11 reactionsread 8 August 2026 Photo
Як можна дасягнуць dumqu? Згодна надпісу на адной зь пячатак, наступным чынам: “ня вер у чалавецтва: чалавецтва то на ўздыме, то ў заняпадзе. Вер у Мардука (і) здабудзеш дабрабыт” (ē tatkal ina amīlūti, nešiat nediat amīlūtu, titkal ana Marduk tarašši dumqa).
Корпус касіцкіх цыліндрычных пячатак: https://build-oracc.museum.upenn.edu/csik/index.html
На фота: адбітак пячатак DMMA D 297 (https://cdli.earth/artifacts/47…
❤4👍3✍2🔥2
17 Jul 2026, 14:50 UTC171 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
Чаго хочуць людзі?
Праглядаючы надпісы на цыліндрычных пячатках касіцкага часу (XVI-XII ст. да н.э.), задумаўся наконт таго, што людзі прасілі ў Мардука ў сваіх малітвах.
У гэтых надпісах Мардук часьцяком зьвязваецца з “выратаваньнем” (šūzubu, у сэньсе выратаваньня жыцьця з цэлым, пазбаўленьня ад зла) і міласэрнасцю (rēmu, з гэтым словам асацыююцца і іншыя багі). Вельмі часта сустракаюцца просьбы здароўя (libūr liš…
❤4✍2
1 Jul 2026, 22:06 UTC205 views17 reactionsread 8 August 2026 Photo
Жыхары краін Шумэра і Акада, жывучы ў надта гарачым клімаце, вельмі шанавалі цень (ṣillu па-акадзку). Галоўным эпітэтам ценю было ṭābu "добры", як, напрыклад, у Эпасе пра Гільгамэша пры апісаньні гары Лябан: ṭāb ṣillašu rīšāti mali "добры цень яе, радасьцю поўны".
У храме Мардука ў Бабілёне шанавалася "дачка Эсагілы" багіня Цылюш-таб (Ṣillūš-ṭāb) "Цень яе - добры" разам з Катуннай, іншай дачкой Эсагілы.
🔥9👍4🥰4
2 Jun 2026, 07:00 UTC296 views14 reactionsread 8 August 2026 Photo
«Камэнтар да імя Эсагілы»
Таблічка VAT 17115, вядомая як «Камэнтар да імя Эсагілы» (The Esagil Commentary), інтэрпрэтуе назву галоўнага бабілёнскага храма Мардука з дапамогай клінапіснай гэрмэнэўтыкі, калі праз інтэрпрэтацыю розных напісаньняў аўтар прыходзіць да новага тлумачэньня назвы. Тэкст пачынаецца з двух простых перакладаў шумэрскае назвы ў звычайным напісаньні на акадзкую мову:
É.SAG.ÍL bītu našâ rēši “Эса…
❤5🔥5👍4
1 Jun 2026, 20:06 UTC192 views14 reactionsread 8 August 2026 Photo
Храмавыя сьпісы
Адным з тыпаў лексычных сьпісаў былі сьпісы храмаў. Ізноў мы бачым розныя прынцыпы арганізацыі, да якіх дадаецца гэаграфічны і тэалягічны. Цікава, што адначасова цыркулявалі сьпісы, відавочна зробленыя ў розны час. Кананічны сьпіс храмаў (CTL), засьведчаны толькі ў копіях зь бібліятэкі Ашурбаніпала, не прыгадвае бабілёнскі зікурат Этэмэнанкі, хаця ў той жа бібліятэцы маецца шэраг манускрыптаў тэксту…
🔥10👍4
30 May 2026, 14:53 UTC163 views17 reactionsread 8 August 2026 Photo
Мэсапатамскія сьпісы слоў мелі розныя прынцыпы арганізацыі. Крамя тэматычных, яны маглі быць, напрыклад, акраграфічнымі (калі пералічваюцца ўсе словы, запіс якіх пачынаецца з аднаго знаку, не абавязкова зьвязаныя сэмантыкай). Зь цягам часу зьявіліся двухмоўныя сьпісы, якія можна назваць слоўнікамі: зьлева было шумэрскае слова, справа – яго пераклад на акадзкую. Фармат слоўніка стаў вельмі папулярны на ўсім Блізкім Ус…
✍7👍6🔥4
30 May 2026, 14:51 UTC201 views17 reactionsread 8 August 2026 Photo
Лексычная традыцыя ў старажытнай Мэсапатаміі
На мяжы чацьвертага і трэцяга тысячагодзьдзяў да нашай эры, на пачатку зьяўленьня пісьма ва Ўруку, пісцы занатоўвалі дзьве разнастайнасьці тэкстаў: дакумэнты гаспадарчага ўліку і сьпісы. У протаклінапіснай традыцыі засьведчаныя сьпісы знакаў і сьпісы слоў. Сьпісы слоў мелі тэматычную арганізацыю, напрыклад, вядомыя архаічныя сьпісы гарадоў, мэталаў, птушак, расьлін, дрэў …
✍8🔥4👍3❤2
15 Feb 2026, 20:42 UTC323 views19 reactionsread 8 August 2026 Photo
З эгіпецкай гісторыі марака, які пацярпеў караблекрушэньне (P. Leningrad 1115), радкі 113-115 (выбачаюся за гератычны тэкст зьлева направа, але ўжо ня выправіць)
mk nṯr rdỉ.n.f ʿnḫ.k ỉn.n.f tw r ỉw pn n kȝ
nn ntt nn st m-ẖnw.f
"Глядзі, бог забясьпечыў тваё жыцьцё, ён прынёс цябе на гэты востраў душы (КА).
Няма нічога, чаго б не было ў ім".
❤12🔥7
7 Jan 2026, 14:41 UTC421 views12 reactionsread 8 August 2026 File
АКАДЗКІ ЗАКЛЁН СУПРОЦЬ ПРАДВЕСЬЦЯЎ, ЯКІЯ НЯСУЦЬ СНЫ, АДРАСАВАНЫ БОГУ АГНЯ НУСКУ
На фота: фрагмэнт kudurru Гула-эрэш, у трэцім рэгістры алейная/масьляная лямпа, сымбаль бога Нуску.
Граматычны разбор тэксту, яго культурнае значэньне і кантэкст, параўнаньне зь біблейскім матар’ялам: Lenzi, A. Reading Akkadian Prayers and Hymns : An Introduction (Nusku 12, pp. 179-188, https://www.sbl-site.org/wp-content/uploads/2025/0…
👍7🔥5
Showing the 12 most recent of 19 posts we hold for @movydyteksty. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.