6 Aug 2026, 08:27 UTC930 views12 reactionsread 7 August 2026 Photo
Гісторык Аляксандр Перагудаў адшукаў рэдкія фота з будаўніцтва Старога моста ў Гродне
Гэтыя фота былі зроблены летам 1907 года. Тады акурат будавалі мост, які мы ведаем як "Стары", але тады ён быў вядомы як "Пятроўска-Мікалаеўскі". Сярод будаўнікоў - гродзенцы і сяляне з ваколіц Гродна, якія далучыліся да будаўніцтва, каб зарабіць грошай.
Фатограф В.Я. Ляхніцкі (?). З калекцыі Цэнтральнага музея чыгуначнага транспа…
👍7🔥5
3 Aug 2026, 08:27 UTC272 views21 reactionsread 7 August 2026 Photo
Колькі будынкаў страціў Гродна за апошнія 100 гадоў? Краязнаўца Яўген Аснарэўскі візуалізаваў страты гродзенскай архітэктуры ў XX ст.
Падлічыць усе да аднаго будынкі па гэтым фота складана, але галоўнае - можна ацаніць маштаб знішчэнняў. На аэрафотаздымку бачны Гродна часоў Першай сусветнай вайны. Усё, што пазначана колерам да нашага часу не дайшло - было знішчана або, у некаторых рэдкіх выпадках, моцна перабудавана…
😢18❤2😱1
31 Jul 2026, 08:27 UTC310 views10 reactionsread 7 August 2026 Photo
💣 60 гадоў таму рабочыя выцягнулі з дна Нёмана некалькі гармат царскай арміі. Яны праляжалі пад вадой 260 гадоў. Але адкуль яны там з'явіліся?
Цар Пётр I патапіў уласную артылерыю ў Нёмане падчас адступлення расійскай арміі з Гродна ў сакавіку 1706 года. Пра гэта і пра іншыя падзеі Паўночнай вайны на тэрыторыі ВКЛ у чарговым сюжэце на нашым YouTube-канале расказвае Васіль Калач. Гэта відэа працягвае цыкл пра нашыя с…
❤6👍3👏1
29 Jul 2026, 08:27 UTC339 views17 reactionsread 7 August 2026 Photo
Часам у сямейных альбомах гродзенцаў знаходзяцца такія фота, якія потым трапляюць на выставы і вокладкі кніг.
Гэта фота ў самым пачатку 1960-х зрабіў гродзенец Ігар Гумянюк, бацька вядомага гродзенскага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка. На здымку - яго жонка Крысціна Гумянюк з малой дачкой у вазку. А Юры на той момант яшчэ і не нарадзіўся.
Звычайнае фота з сямейнага шпацыру стала сведчаннем эпохі - літаральна праз …
💔13❤3🤷♀1
28 Jul 2026, 08:27 UTC349 views7 reactionsread 7 August 2026 Photo
Сёння - 65 год з дня нараджэння ганаровага грамадзяніна Гродна і двухразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча.
🏋️♂️ Адзін з наймацнейшых цяжкаатлетаў свайго часу нарадзіўся ў Гродне 28 ліпеня 1961 года.
У вялікім спорце Курловіч дэбютаваў на Спартакіядзе народаў СССР у 1983 годзе, дзе ўсталяваў сусветны рэкорд у дваябор’і.
Далейшы спіс яго спартовых дасягненняў уражвае: двухразовы алімпійскі чэмпіён (1…
❤5👏2
27 Jul 2026, 08:27 UTC294 views12 reactionsread 7 August 2026 Photo
Адарваная рука праляцела 400 метраў: як 144 гады таму ў цэнтры Гродна здарыўся жудасны выбух
💥 26 ліпеня 1882 г. каля 7 гадзін вечара ў свіране ля дома мяшчанкі Соры Войлавай (на вуглу Купецкай вуліцы і Параднай плошчы) адбыўся выбух. Ён быў такі магутны, што цалкам разбурыў аднапавярховы каменны дом са свіранам.
😱 На месцы здарэння знайшлі тры трупы: мяшчаніна Хаіма Матыса, наследніка мяшчанкі Войлавай (52 гады), …
😱8👀2🍾1😢1
25 Jul 2026, 08:27 UTC343 views13 reactionsread 7 August 2026 Photo
▫️ Як выглядала Альшанка амаль 100 гадоў таму?
🐝 Знайшлося фота 1933 года. На ім - частка пасекі Станіслава Папуцэвіча ў вёсцы Малая Альшанка ля Гродна. Сёння гэта ўжо частка горада. Хаця, гісторыя паказвае, што Альшанка належала гораду і ў ранейшыя стагоддзі.
Кароткая гісторыя вёскі Альшанка
Назва былых вёсак Вялікая і Малая Альшанка выводзіцца ад назвы дрэва альхі ці альховага лесу. Згодна з прывілеямі вялікага …
❤12😁1
24 Jul 2026, 08:27 UTC352 views10 reactionsread 7 August 2026 Photo
🇸🇪 Князь Багуслаў Радзівіл і яго "шведскі план" - у чарговым відэа на YouTube-канале Hrodna 11:27
Радзівілы падпісалі унію са Швецыяй у жніўні 1655 года, паспрабаваўшы разарваць федэратыўныя стасункі з Каронай Польскай і перадаць Вялікае Княства Літоўскае пад шведскі пратэктарат. У новым сюжэце Васіль Калач аналізуе супярэчлівы і амбітны праект стрыечных братоў Януша і Багуслава Радзівілаў па выхадзе ВКЛ са складу Р…
🔥7❤2👏1
23 Jul 2026, 08:27 UTC372 views16 reactionsread 7 August 2026 Photo
💊 30 гадоў аптэцы-музею ў Гродне
Сёння спаўняецца 30 гадоў з дня адкрыцця аптэкі-музея на Савецкай плошчы. Пасля рэстаўрацыі яна прыняла першых наведвальнікаў 23 ліпеня 1996 года.
З 1978 года ў будынку самай старой у Беларусі аптэкі працаваў салон мэблі. Але ўжо тады многія разумелі абсурднасць гэтай сітуацыі. У снежні 1987 года ўдзельнікі канферэнцыі «Гісторыя фармацыі і аптэчнай справы» звярнуліся да гарадскіх ул…
👍8❤7🔥1
20 Jul 2026, 08:27 UTC415 views11 reactionsread 7 August 2026 Photo
💧 Як Гродна не стаў курортам з мінеральнай вадой
У 1930-я гады ў Гродне прапаноўвалі стварыць курорт, які мог бы канкурыраваць з Друскенікамі. Падставай сталі крыніцы мінеральнай вады з лекавымі ўласцівасцямі, выяўленыя немцамі яшчэ ў 1916 годзе.
Праект узгадаў гарадскі радны Ежы Цытажынскі на пасяджэнні Гарадской рады 2 мая 1935 года. Ён прадставіў выдадзеную немцамі брашуру пра гродзенскую ваду і нават захаваныя …
❤10💔1
18 Jul 2026, 08:26 UTC405 views9 reactionsread 7 August 2026 Photo
👑 Шведская дынастыя Вазаў кіравала Рэччу Паспалітай амаль восем дзесяцігоддзяў, пакінуўшы глыбокі след у гісторыі, архітэктуры і культуры Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. Менавіта пры Жыгімонце ІІІ Вазе, сыне шведскага караля Юхана III і Кацярыны Ягелонкі, быў зацверджаны Трэці Статут ВКЛ 1588 года дзеля атрымання падтрымкі мясцовых паслоў.
Гэта эпоха ў Гродна была часам кантрастаў.
▫️З аднаго боку, ян…
🔥9
Showing the 11 most recent of 11 posts we hold for @hrodna1127. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.