7 Aug 2026, 14:31 UTC466 views23 reactionsread 7 August 2026 Photo
Беларускі Інстытут Спадчыны распрацаваў адукацыйны курс «Уводзіны ў захаванне, рэстаўрацыю і сумеснае кіраванне культурнай спадчынай», які прысвечаны ролі спадчыны ў жыцці грамадства, важнасці для фармавання агульнай памяці, ідэнтычнасці і культурнай разнастайнасці чалавечых супольнасцяў.
Падчас заняткаў навучэнцы:
- даведаюцца аб тым, як змест панятка «культурная спадчына» змяняецца з цягам часу і як амаль кожнае п…
👍14❤6🔥2🙏1
6 Aug 2026, 14:29 UTC693 views24 reactionsread 7 August 2026 Photo
Пракуратура выявіла ў Гродзенскай вобласці ўхілянтаў ад выплаты «падатку на спадчыну» у Фонд Прэзідэнта.
Паводле заканадаўства, прадпрымальнікі, чыя дзейнасць аказвае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці або іх ахоўныя зоны, мусяць штогод адлічваць 5% ад прыбытку ў спецыяльны прэзідэнцкі фонд па падтрымцы культуры і мастацтва. Гэтыя грошы пасля ніяк не вяртаюцца тым каштоўнасцям, за ўяўную "шкоду" якім был…
😡20🖕3❤1
6 Aug 2026, 10:37 UTC639 views25 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @hrodna1127Photo
Гісторык Аляксандр Перагудаў адшукаў рэдкія фота з будаўніцтва Старога моста ў Гродне
Гэтыя фота былі зроблены летам 1907 года. Тады акурат будавалі мост, які мы ведаем як "Стары", але тады ён быў вядомы як "Пятроўска-Мікалаеўскі". Сярод будаўнікоў - гродзенцы і сяляне з ваколіц Гродна, якія далучыліся да будаўніцтва, каб зарабіць грошай.
Фатограф В.Я. Ляхніцкі (?). З калекцыі Цэнтральнага музея чыгуначнага транспа…
❤🔥16👍9
6 Aug 2026, 10:35 UTC553 views19 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @poshtabelPhoto
#Высокае
касьцёл св.Тройцы
1934 / 2026
Цягам сваёй больш чым 400-гадовай гісторыі храм неаднакроць перабудоўваўся, у тым ліку двойчы ў мінулым стагоддзі. Першы раз — пасля вайны, пашкоджаны будынак прыстасавалі пад спартыўную залю палітэхнічнага вучылішча. Другі раз ужо ў 90-ых, калі былы касьцёл вярнулі вернікам, якія змаглі часткова яго аднавіць.
(фота: inst anna.jursa)
❤11😢6🤯2
4 Aug 2026, 14:48 UTC858 views24 reactionsread 7 August 2026 Photo
У цэнтры Пінска прадаюць будынак, жыхары якога загінулі ў Халакосце.
Аднапавярховая цагляная камяніца 1901 года пабудовы па вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі, 4, якая ўваходзіць у склад гістарычны цэнтр Пінска (шыфр 112Е000529), прадаецца з аўкцыёну з пачатковай цаной 16 608 рублёў (каля 5000 долараў). Гэта ўжо паўторныя таргі, цана на якіх зніжана на 80%.
Будынак агульнай плошчай 80,1 кв.м патрабуе сур'ёзнага рамонт…
🙏10❤8🤔6
4 Aug 2026, 11:03 UTC805 views28 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @belaruskipionerPhoto
#архітэктурабсср
Толькі зараз заўважыў, што да нашага часу на будынку гасцініцы БВА Якушкі не захаваліся не толькі ліхтары і ўрны, але і каланада на першым паверсе і балюстрада на даху.
😢22🤔3❤2😱1
4 Aug 2026, 07:14 UTC883 views64 reactionsread 7 August 2026 Photo
Палац у Свяцку пасля рэстаўрацыі.
#жарты
😁32😭20🤣6😱4❤1🔥1
3 Aug 2026, 20:24 UTC≈842 views51 reactionsread 6 August 2026 Photo
У горадзе Берыслаў Херсонскай вобласці ў выніку атакі расійскага беспілотніка была знішчана Свята-Увядзенская царква — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Пасля ўдару храм загарэўся і быў цалкам знішчаны.
Абласныя ўлады паведамілі, што гэта была адзіная ва Украіне захаваная драўляная казацкая святыня таго перыяду. Царкву ўзвялі ў 1725 годзе ў крэпасці Перавалочная з дубовага бярвення без выкарыстання металічных цвік…
3 Aug 2026, 16:16 UTC≈808 views44 reactionsread 6 August 2026 Photo
У Рыме 28-гадовы рэстаўратар Валерыа Туверы абвясціў асабістую вайну графіці на гістарычных помніках.
Для выдалення надпісаў і тэгаў спецыяліст выкарыстоўвае пескаструйны апарат высокага ціску, які дазваляе здымаць фарбу без пашкоджання арыгінальнай каменнай фактуры. Толькі за апошнія тыдні ён двойчы адчышчаў свежаадрэстаўраваную мураваную агароджу гістарычнага парку Віла Шыяра. Туверы раней працаваў у прыватнай кам…
3 Aug 2026, 14:44 UTC≈851 views37 reactionsread 6 August 2026 Photo
«Мінская спадчына» збіраецца перапісаць праект зон аховы гістарычнага цэнтра Мінска, каб выключыць з пад аховы частку парку па Старажоўскай вуліцы.
Згодна з заяўкай на сайце дзяржзакупак, працы па ўнясенні зменаў з мэйтай «выключэння ўчастка па вул. Старажоўскай, 11 з зоны аховы ландшафту» мусяць быць выкананы да сярэдзіны верасня 2026 года.
Згодна з дзеючым праектам зон аховы ад 2013 года, участак на вуліцы Стараж…
3 Aug 2026, 08:06 UTC≈843 views25 reactionsread 6 August 2026 Photo
У Літве б’юць трывогу праз схематоз са знішчэннем старых пахаванняў і перапродажам участкаў. У Беларусі схема працуе даўно, і ўсім пофіг.
Як паведамляе Дзяржаўная камісія па культурнай спадчыне Літвы, мясцовыя самакіраванні выкарыстоўваюць максімальна прагматычны спосаб вызваляць месцы на могілках. На старых помніках з'яўляюцца інфармацыйныя таблічкі «Недагледжанае пахаванне». Калі праз пэўны час сваякі або валанцёр…
2 Aug 2026, 12:24 UTC≈960 views15 reactionsread 6 August 2026 Photo
У калекцыйнай зале палацавага ансамбля ў Нясвіжы адкрылася часовая экспазіцыя «РЭСТАЎРARTАР», прысвечаная прафесійнай кухні і «нябачнай працы» музейных рэстаўратараў.
Тэматыка выставы канцэнтруецца вакол навуковых і тэхналагічных працэсаў захавання культурнай спадчыны. Арганізатары справядліва падкрэсліваюць, што галоўная мэта прафесійнай кансервацыі і рэстаўрацыі — не проста «зрабіць прыгожа» або вярнуць аб'екту ві…
Showing the 12 most recent of 12 posts we hold for @spadczyna. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.