22 Jun 2026, 10:00 UTC30 viewsread 9 August 2026 Photo
у які момант вайна сталася звыклай часткай нашага жыцьця? настолькі звыклай, што бясконца бязмозглыя бацькі з Рэчыцы нават не падумалі пра тое, што выпраўляць сваіх дзяцей у адпачынак у расейскі Геленджык, які і сам і дарога да якога знаходзяцца, лічы, у прыфрантавой зоне — гэта тупа небясьпечна.
ну дзе ж вашыя мазгі, людцы?
(ч/б №176)
https://www.youtube.com/watch?v=vkUS-_pyRZs
Signed daroha
14 Jun 2026, 16:23 UTC44 viewsread 9 August 2026 Photo
калі ў Беларусі запануе адэкватная й сапраўды беларуская ўлада і краіна вернецца да нармальнага самастойнага жыцьця, напэўна, адну з найбольш урадлівых глебаў для разьвіцьця атрымае нашае нацыянальнае кіно. ну бо сюжэтаў галівудзкага размаху, ня менш — хоць мяхом грабі! падкідвае і гісторыя, і сучаснасьць. да прыкладу, як вам драматычнае распаўзаньне расейшчыны па цудоўным беларускім месьце, якое сталася сапраўдным с…
Signed daroha
3 Jun 2026, 09:46 UTC70 viewsread 9 August 2026 Photo
уявеце сытуацыю. вы трапілі ў шпіталь зь нейкай сур’ёзнай праблемай. скажам, зламалі нагу. і вось да вас у палату прыходзіць нейкі боўдзіла ў белым халаце і замест таго, каб накласьці гіпс і даць абязбольвальнік, расказвае, што, маўляў, у суседняй палаце камусьці наагул адарвала руку ці нават галаву. то бок замест замест дапамогі табе — нейкія байкі пра тое, як камусьці яшчэ горш.
абсурд? дурасьць? а ў маштабе краін…
Signed daroha
22 May 2026, 12:05 UTC72 viewsread 9 August 2026 Photo
прыкра назіраць, як Беларусь няўхільна ператвараецца ў нейкі прахадны двор. то адныя суседзі нападаюць на іншых з нашае тэрыторыі. то з усходу прыяжджаюць някліканыя госьці й бегаюць са сваімі сьцягамі па нашых вуліцах. то й пагатоў павучаюць нас, як нам правільна называць нашую краіну — не «Беларусь», а «Белоруссия».
дык чый дом — Беларусь? наш ці ня наш, беларусы?
(ч/б №173)
https://www.youtube.com/watch?v=IvTnp…
Signed daroha
4 May 2026, 07:36 UTC75 viewsread 9 August 2026 Photo
дзе праходзіць мяжа паміж цярплівасьцю й самапрыніжэньнем? што і калі сапраўды можна перацярпець, а дзе ня варта папускаць ані на імгненьне?
сапраўдныя беларускія цярпілы — хто яны?
(ч/б №172)
https://youtu.be/qV4xmAhtpBU
Signed daroha
19 Apr 2026, 17:11 UTC98 viewsread 9 August 2026 Photo
выбачайце, сябры, за вокладку, але ў сёньняшнім "ч/б" хачу пагаварыць з вамі пра злачынства, у якім вельмі важна назваць імя таго, хто яго чыніць супраць нашае краіны, нашага народу і нас з вамі.
зло павінна быць названае.
https://www.youtube.com/watch?v=TCUW0nqMvP0
Signed daroha
28 Mar 2026, 13:41 UTC85 viewsread 9 August 2026 Photo
а вы зьвярталі ўвагу на напісаныя нібы паводле аднае мэтадычкі шматлікія камэнтары наконт таго, што, маўляў, беларусізацыя не патрэбная, бо гэта... дорага! і што, маўляў, лепш грошы, якіх і без таго ў бюджэце вобмаль, пусьціць не на адраджэньне "никому не нужной мёртвой беларуской мовы", а на эканоміку!
ну што ж, давайце разам і паразважаем, дзе ж узяць грошы на беларусізацыю.
https://youtu.be/dF4c7QlfHMg
Signed daroha
21 Mar 2026, 15:49 UTC92 viewsread 9 August 2026 Photo
як сэнс марыць пра нешта... стагодзьдзямі? ці не ператвараецца гэткая мара зь цягам часу ў фантом? і чаму калі адныя зьняверваюцца ды апускаюць рукі, іншыя працягваюць упарта ісьці наперад - насустрач сваёй мары?
давайце пра гэта паразважаем разам.
https://www.youtube.com/watch?v=DVblcT2DGBg
Signed daroha
12 Mar 2026, 21:07 UTC90 viewsread 9 August 2026 Photo
ну што ж, сябры, вось і надышоў гэты цудоўны дзень:
Я АДНАВІЎ "ВЫТОКІ"! 😎
пасьля гэткага працяглага перапынку і пасьля гэткае працяглае зімы, вядома ж, нам усім патрэбная энэргія! ну дык і давайце пагаворым пра аднаго генія, якога называюць ня йнакш як «беларускім Тэслам»! наш зямляк, вядома ж!
https://www.tiktok.com/@_vytoki/video/7616435057380658454
падпісвайцеся! буду вам вельмі рады ❤
Signed daroha
9 Mar 2026, 13:07 UTC73 viewsread 9 August 2026 Photo
ну што ж, вясна ўбіраецца ў сілу, шаноўныя. а вось і доказ - самы што ні ёсьць вясновы рост!
ужо й ня страшна ў тую аналітыку зазіраць. бо за апошні працяглы час майго маўчаньня аналітыка стабільна фіксавала падзеньне абсалютна ўсіх паказьнікаў і стабільныя адпісваньні. некаторыя шаноўныя ў даволі вузкіх нашых колах экспэрты і экспэрткі ставілі на маім канале крыж і раілі стварыць новы й пачынаць усё з нуля. а яшчэ …
Signed daroha
7 Mar 2026, 10:47 UTC70 viewsread 9 August 2026 Photo
ну што ж. нечакана для самога сябе зрабіў чарговы "ч/б", вуаля!
https://www.youtube.com/watch?v=XMntDkzclNo
дарэчы, маю пытаньнечка. там пад відэа я павесіў тэст - гэта новая фіча ад youtube. як вам? ці лепей, як і раней, вешаць ачмурэнную апытанку ў супольнасьці? як вам зручней?
заходзьце, глядзіце, стаўце падабайкі, пішэце камэнтары, дасылайце сябрам і ворагам, галасуйце ў апытанцы пад відэа, скідвайце данаты - …
Signed daroha
27 Feb 2026, 12:42 UTC75 viewsread 9 August 2026 Photo
вітаю, сябры. ну што ж, відаць, прысьпеў час перарваць маё доўгае маўчаньне. паразмаўляем пра нашую будучыню?
https://www.youtube.com/watch?v=px57NRqnf4k
Signed daroha
Showing the 12 most recent of 19 posts we hold for @daroha_belarus. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.