12 Jun 2026, 06:35 UTC318 views17 reactionsread 7 August 2026 Мы працягваем папаўняць і абнаўляем «Дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі». Гэтым разам, нарэшце, дадалі раздзел пра халодную зброю — прадстаўленая ў ім падробка ўзбраення ўкладзена для аматараў D&D, але ў недалёкай будучыні для дасягнення большай універсальнасці раздзел будзе значна пашыраны і рэструктураваны.
Чытайце, абмяркоўвайце, каментуйце, а таксама не забывайце пашыраць «Дапаможнік» сярод зацікаўленых у з’яў…
👍12🔥5
2 Jun 2026, 11:53 UTC317 views19 reactionsread 7 August 2026 На фоне фактычна поўнай адсутнасці беларускамоўных матэрыялаў па настольных ролевых гульнях не падзяліцца першым відэа нашага калегі, дзе ён расказвае самую базавую базу пра RPG, мы проста не можам.
Відэа першае, але, вядома, не апошняе! Таму глядзіце, каментуйце і падпісвайцеся на Сябра з Кепкай!
🔥15👍4
Channel name was changed to «МТГ «RэЗервацыЯ» / MTG ReZervatioN»
21 May 2026, 11:43 UTC≈1,060 views26 reactionsread 7 August 2026 Photo
На просьбу калег па перакладчыцкім цэху падкінуць беларускай картачнай тэрміналогіі давялося садзьмуць пыл са старых чарнавікоў ды крыху дапоўніць і сістэматызаваць назбіраны матэрыял. У выніку атрымаўся вось такі невялічкі картачны слоўнічак.
Безумоўна, пададзены ў ім матэрыял патрабуе далейшай дапрацоўкі і дапаўнення, таму чакаем вашых заўваг і прапаноў.
🔥19👍7
5 May 2026, 17:54 UTC505 views32 reactionsread 7 August 2026 Photo
У анлайн-слоўніка Verbum.BY ёсць адна вельмі карысная функцыя. Каб шукаць паводле пачатковай часткі слова, трэба ў полі пошуку дадаць у канцы зорачку — так на запыт зорн* пошук выдасць вам і зорны, і зорнасць, і ўсе астатнія словы, што пачынаюцца з зорн-.
Гэтая функцыя была рэалізавана даўно, але толькі ўчора мы раптам зразумелі, што нідзе 😮 на сайце пра яе не расказваецца. Тэрмінова выпраўляем гэты прыкры недахоп —…
🔥22❤4👍3😱2🎉1
4 May 2026, 13:42 UTC≈1,510 views29 reactionsread 7 August 2026 Photo
А вось і абнаўленне нашага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі» — дадалі новыя раздзелы, дапоўнілі старыя, адрэагавалі практычна на ўсе прысланыя нам заўвагі, крыху паправілі раней апублікаваны лісток персанажа для D&D5.
Таксама «Дапаможнік» цяпер распаўсюджваецца па ліцэнзіі CC BY-SA 4.0.
@kambeg, вы прасілі беларусізаваць лісток персанажа для D&D2024 — мы зрабілі.
@trtrtrky, дадалі крыху пра пачвар — быў пільн…
👍15🔥8❤6
17 Apr 2026, 10:39 UTC695 views20 reactionsread 7 August 2026 File
«У рамках калегіяльнай працы над «Дапаможнікам для перакладчыкаў фэнтэзі» з мэтай апрабацыі і праверкі прымяняльнасці бягучых тэрміналагічных напрацовак Агульнарэспубліканская камісія па ўнармаванні ролевай і фэнтэзійнай тэрміналогіі прадстаўляе...»
Прасцей кажучы, каб на практыцы праверыць, што мы панапрыдумвалі ў «Дапаможніку», быў зроблены пераклад лістка персанажа (Character Sheet) для 5-й рэдакцыі (2014 г.) рол…
❤12👍5🔥3
9 Apr 2026, 16:58 UTC490 views41 reactionsread 7 August 2026 Навіны, якія звычайна не пішуць у СМІ:
адзін з нашых валанцёраў трапіў пад каварны ўдар беларускага зефіру.
Пацярпелы ўжо ідзе на папраўку. Давайце ўсе разам пазычым яму добрага здароўя.
❤23😁11😱7
8 Apr 2026, 13:16 UTC≈1,200 views23 reactionsread 7 August 2026 Photo
Наш пакет праверкі беларускай арфаграфіі для MS Office, Telegram, Chrome і яшчэ кучы праграм, абнавіўся да версіі 0.5.2.
У ім:
* слоўнікі праверкі арфаграфіі згенераваны на падставе версіі лексіка-граматычнай базы беларускай мовы ад 07.01.2026, куды дададзены геаграфічныя назвы, якія адсутнічаюць у базе
* дададзена тыпаграфская раскладка клавіятуры
Што такое тыпаграфская раскладка?
Яна ўяўляе сабой стандартную бела…
❤15👍5🔥3
27 Mar 2026, 16:17 UTC791 views22 reactionsread 7 August 2026 «Беларуская Энцыклапедыя»: справаздача за 4 месяцы
Што ж, настала пара падсумаваць зробленае.
Чатыры месяцы таму, у снежні 2025-га, мы паклікалі ўсіх ахвочых далучыцца да нашай справы ‒ і людзі адгукнуліся на наш кліч! Але...
* 11 чалавек папярэдне пагадзіліся, але калі азнаёміліся з працэсам арганізацыі працы і аб'ёмам задач, вырашылі не далучацца да нашай працы расчытвання БелЭн.
* 10 чалавек пагадзіліся ўзяцца з…
❤18👍3😱1
13 Mar 2026, 13:42 UTC498 views18 reactionsread 7 August 2026 File
Калі хто не ведае, то ў кінапрасторы mooon ужо 2-і дзень ідзе паказ фільма «Валадар Пярсцёнкаў: Дзве вежы», другой часткі кінатрылогіі Пітэра Джэксана, У БЕЛАРУСКІМ ДУБЛЯЖЫ!
А таму, як казаў Гандальф, «бяжыце, дурні (па білеты)» – https://mooon.by/afisha/events/valadar-pyarscyonkau-dzve-vezhy-4220 . Другога шансу паглядзець фільм можа і не быць!
А мы прадстаўляем невялікі аналіз вынікаў паказу першай часткі і спроба…
👍11❤7
19 Feb 2026, 11:10 UTC≈3,230 views34 reactionsread 7 August 2026 Photo
Сябры, калегі, неабыякавыя, зацікаўленыя і хто «мімапрахадзіў»!
Нарэшце прадстаўляем вам першыя раздзелы нашага многапакутнага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі», першыя спробы падбіць і структураваць інфармацыю для якога прадпрымаліся яшчэ ў далёкім 2016-м. Зараз разабраны пад костачках і сістэматызаваны асноватворныя тэрміны і часткова магія, а таксама на падставе гэтага ўкладзены англа-беларускі слоўнічак.
…
❤25🔥8👍1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @by_reservation. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.