12 Jul 2026, 15:07 UTC38 views1 reactionsread 12 August 2026 Пераклад верша «Ты ушла и ко мне не вернешься…» Сяргея Ясеніна.
Ты ушла и ко мне не вернешься,
Позабыла ты мой уголок
И теперь ты другому смеешься,
Укрываяся в белый платок.
Мне тоскливо, и скучно, и жалко,
Неуютно камин мой горит,
Но измятая в книжке фиалка
Все о счастье былом говорит.
1915
Ты сышла й не захочаш вярнуцца,
Пра куток мой забылася хутка.
Хочаш ты для другога ўсьміхнуцца,
Ахінуўшыся ў белую хустку.
…
❤1
15 Jun 2026, 22:40 UTC56 views1 reactionsread 12 August 2026 Photo
маё паэтычнае адкрыцьцё мінулага месяцу — паэма Тодара Кляшторнага «Калі асядае муць».
гэта твор пра здраду дзяўчыны, расчараваньне ў тагачасным грамадзкім жыцьці ды алькаголь.
каб упэўніцца, толькі ўслухайцеся ў гэтыя радкі:
Я кахаў, –
Цалавалі другія,
Я маліўся, –
А нехта пляваў,
Я шукаў дарагога Месію,
А Іуда яго прадаваў...
——————
Не каханьне сэрца мне трывожыць, –
Не таму магільная пустош...
«Кто сгорел, то…
❤1
12 Jun 2026, 21:39 UTC52 views4 reactionsread 12 August 2026 * *
*
Ды ўсё ж шкада — ў тваіх жыцьцёвых снах,
Каханьне толькі часам з сэнсам кружыць.
Таму,
Моя поэзия здесь больше не нужна,
Да и, пожалуй, сам я тоже здесь не нужен.
12.06.2026
❤3💔1
28 May 2026, 17:39 UTC70 views3 reactionsread 12 August 2026 Photo
зь зімовых эскізаў
...что я в сплошном дыму,
В развороченном бурей быте
С того и мучаюсь, что не пойму —
Куда несёт нас рок событий.
Сяргей Ясенін
————————
…І я іду… Гудуць мяцелі…
Мо‘ імі буду я занесен…
Міхась Чарот
Некалі ў жылах жылося вясьне —
Радасьць юнацтва давала ёй сілы.
Покуль віхуры яе не скасілі,
Ясна й салодка жылося і мне.
Я не чакаў, што спаткае зіма —
Хіба зь вясковых, каб думаць аб гэтым?
Жыц…
❤3
10 May 2026, 14:19 UTC77 views3 reactionsread 12 August 2026 File
мяркую, настрой гэтае кампазыцыі таксама ідэальна пасуе
усё ж, гэтым творам я натхняўся ня менш, чым вершамі Дарожнага й Ясеніна
❤3
10 May 2026, 14:16 UTC77 views2 reactionsread 12 August 2026 Photo
галоўныя крыніцы натхненьня ўзімку
амаль усё, што я тады напісаў, зьнітаванае з гэтымі творамі — сэнсава, вобразна й гукава
❤2
9 May 2026, 19:58 UTC63 views3 reactionsread 12 August 2026 Photo
зь зімовых эскізаў
жыцьцё я выпяю да дна,
жыцьцё — бяздонная крыніца.
няхай магу ў ім утапіцца,
жыцьцё я выпяю да дна.
няхай жа дно ня будзе льсьніцца
начной завеяй, цішай дня.
жыцьцё я выпяю да дна,
жыцьцё — бяздонная крыніца.
12.2025-02.2026 з пазьнейшымі дапрацоўкамі
❤3
29 Mar 2026, 20:44 UTC95 views2 reactionsread 12 August 2026 Photo
* *
*
Ты помніш, помніш, безумоўна,
І тую ноч, і той настрой...
————————————
А ўжо ня вернуцца з гадамі
Ні тая ноч, ні той настрой...
Юлі Таўбін
Помніш наш Гомель увечары?
Лаўку і парк на Сажы...
Толькі тады стаў я жыць...
Помніш наш Гомель увечары?
Ноч па сьвітанку імжыць...
Ноч робіць вечар зьнявечаным...
Помніш наш Гомель увечары?
Лаўку і парк на Сажы...
29.03.2026
❤2
10 Mar 2026, 14:28 UTC87 views2 reactionsread 12 August 2026 Photo
Цені, цені...
Ах, цені, цені… паляглі вы...
Алесь Дудар
Цені, цені...
Паляглі вы
Пералівам
Дум на сьцены.
Сум расьсеюць
Цені, цені...
І трымцецьме
Дзень вясеньні.
Сонца ўзыдзе
Летуценьнем.
Цені, цені...
Дзень, дабрыдзень!
І на сцэне
Дзён вясеньніх
Сум расьсеюць
Цені, цені...
09.03.2026
❤2
3 Feb 2026, 15:49 UTC89 views3 reactionsread 12 August 2026 * *
*
пайсьці і легчы пад трамвай
замучыў быт жыцьця нязносны
няхай нябёсаў сінява
сатчэ мой скон на белых кроснах
няхай я змажу бег калёс
і кроў памчыць па жылах места
балонкай
19
лёс
няхай закончыць кнігі зьмест
20.01.2026
💔3
Showing the 10 most recent of 10 posts we hold for @znicki. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.