6 Aug 2026, 07:39 UTC48 views7 reactionsread 8 August 2026 З Днём беларускай Бібліі!
Гэта падзея ставіць наш народ, нашу краіну, нашу мову і нашу духоўную свядомасць на высокую прыступку ў сусветнай цывілізацыі.
Толькі задумайцеся: мы прыналежым да народу, які ў 1517 годзе ўжо мог чытаць Біблію самастойна на сваёй, зразумелай мове. Ні ў ангельцаў, ні ў немцаў, ні ў амерыканцаў, ні ў рускіх такой магчымасці яшчэ не было.
🔥7
6 Aug 2026, 07:39 UTC51 views6 reactionsread 8 August 2026 Forwarded from @kultinfaPhoto
✨ 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў у Празе першую кнігу Бібліі на старажытнабеларускай мове — «Псалтыр».
📕 Біблія стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян.
На працягу 1517—1519 гадоў у Празе Францішак Скарына выпусціў звыш 20 ілюстраваных біблейскіх кніг на даступнай мове. Яго выданні адрозніваліся наватарствам: высокамастацкімі гравюрамі, выявамі побыту і нават уласным партрэтам.
✅ Гэта падзея …
❤4🔥2
6 Aug 2026, 06:15 UTC55 views9 reactionsread 8 August 2026 Photo
#КІНО
Схадзілі на мульцік “Адважны Давід”.
Гэта першы паўнаметражны мультфільм, які двухгадовы Ян глядзеў ад пачатку да канца з адкрытым роцікам😮Перад сном доўга распавядаў пра авечак, ільва, вялікі камень і Давіда на кані (прабачце за спойлер😊)
Мне спадабалася, як аўтары “дарасцілі” падзеі. У першакрыніцы часам сказана два сказы, а паміж імі — некалькі гадоў. Гэтыя прагалы і дыялогі стваральнікі мульта дадумалі ве…
❤8🔥1
4 Aug 2026, 05:46 UTC76 views16 reactionsread 8 August 2026 Photo
- Хачу ўбачыць маму гэтых дзяцей, — кажа сталая дагледжаная жанчына ў краме.
Мае пупсікі носяцца паміж стэлажамі і заліваюцца рогатам.
- Гэта я.
- Якая вы малайчына!
Нечакана.
- Чаму вы так вырашылі?
- Яны нават гарэзяць душэўна!
Тыдзень таму падобная дама фыркнула на нас з малышом у басейне. На вадзе цяжэй, чым у краме. Комба задач: не ўтапіць дзіця,падарыць новыя навыкі,самой атрымаць крыху задавальнення і не пер…
❤10👏5🔥1
1 Aug 2026, 07:03 UTC102 views16 reactionsread 8 August 2026 Photo
Аліса ўдзельнічала ў латарэі на вулічным фестывалі. Закінула паперку са сваім імём і апазнавальнымі лічбамі ў агульны куфар. Праз нейкі час мы вярнуліся, каб паглядзець розыгрыш.
Вядоўца папрасіла дзяўчынку з гледачоў пакруціць куфар і выцягнуць паперку. Тая выцягвала пяць пераможцаў. Потым вядоўца вырашыла змяніць руку і папрасіла Алісу дапамагчы.
Мая дзяўчынка выцягнула паперку і чытае… сваё імя і свой нумар! Атр…
🥰13🔥2❤1
31 Jul 2026, 08:53 UTC101 views9 reactionsread 8 August 2026 Photo
Калі вам захочацца падтрымаць праект "Жанчыны надзеі" або любы іншы падкаст Транссусветнага радыё, гэта можна зрабіць праз qr-код на выяве.
Любая сума мае значэнне. Бо для нас гэта не сталая праца, а служэнне. Кожнае ахвяраванне можа падтрымаць аўтараў і палепшыць нашую справу.
@women_of_hope_bel
❤5🔥4
31 Jul 2026, 07:45 UTC100 views12 reactionsread 8 August 2026 Photo
Смажу лісічкі, любуюся колерамі сваёй кухні і слухаю новы выпуск "Серебро" на YouTube-канале Транссусветнага радыё. Мой калега Алег Крупка стварае яго для сталых слухачоў, але мне адгукаюцца тэмы. Кажу: "Срэбра для старых і не толькі". А ён у адказ смяецца, што "Жанчыны надзеі" не толькі для жанчын, і таксама слухае мае праграмы.
А вы чулі нешта з падкастаў Транссусветнага? Разнастайнасць у нас добрая — нешта абавяз…
👍11❤1
29 Jul 2026, 09:36 UTC92 views10 reactionsread 8 August 2026 #СКАРБОНКА
Якое шчасце
Генадзь Бураўкін
Якое шчасце –
Жыць на белым свеце,
Піць водар траў і цішыню бароў,
Твар падстаўляць пад чабаровы вецер
I мець сям’ю, работу і сяброў!
Якое шчасце –
Жыць зусім звычайна:
Браць кнігі з перапоўненых паліц,
I наліваць вадой крынічнай чайнік,
I ў садзе лісце прэлае паліць!
Якое шчасце –
Даланёй сялянскай
Адчуць слухмянасць гэбля і касы
I з нечаканай прадзедаўскай ласкай
Расчулена…
❤10
28 Jul 2026, 06:02 UTC103 views8 reactionsread 8 August 2026 Photo
У неспакойным свеце нам стала надта трывожна. Нават тады, калі нічога не адбываецца. Асабліва тады, калі нічога не адбываецца!
Часам мы можам кантраляваць сваё пачуццё супакою, выбіраючы прыемныя думкі, мяккую рэакцыю, дазваляючы сабе адпачынак і фільтруючы інфармацыю. Але чым больш прымушаеш сябе быць спакойнай, тым больш замоўчанай трывогі копіцца за плячыма🎒 І рана ці позна гэты груз выбухае 💣💥
Калі б унутраны м…
❤8
27 Jul 2026, 07:12 UTC98 views11 reactionsread 8 August 2026 Video
Пачуемся ўжо заўтра 🔜
@women_of_hope_bel
🔥6❤5
15 Jul 2026, 09:14 UTC170 views11 reactionsread 8 August 2026 Photo
Дачытала “Фаўста” Гётэ ў перакладзе В. Сёмухі. Апошнія словы гучаць так:
Даўняе дальняе
Сніцца і мроіцца,
Недасягальнае
Явай узновіцца.
Нас заахвочвае,
Творыць, жыве.
Вечна-Жаночае
Вечна заве!
Фаўст пражыў няпростае жыццё,грашыў,заключыў здзелку з д’яблам,загубіў каханую.Але яе любоў збавіла яго.
Гэтхен была праведнай і набожнай да сустрэчы з Фаўстам.І паспела падзяліцца сваёй чыстай верай.Зло і грэх увайшлі ў іх ках…
❤7👍4
14 Jul 2026, 08:48 UTC127 views13 reactionsread 8 August 2026 Photo
Сёння я разважаю пра тое, які добры Бог і як моцна Ён любіць нас, нават калі лажаем.
Калі мы непаслухмяныя, калі робім вельмі-вельмі кепскія рэчы з сур’ёзнымі наступствамі, любячы Тата мае план, як іх выправіць.
Ева, праз якую ў ідэальна створаны свет прыйшоў грэх, разам з пакараннем атрымала абяцанне пра “семя жанчыны, якое скрышыць галаву д’яблу” — Ісуса Хрыста. У момант здрады і адступніцтва Бог задумаў збаўленн…
❤8🔥5
Showing the 12 most recent of 14 posts we hold for @women_of_hope_bel. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.