20 Jul 2026, 16:46 UTC138 views10 reactionsread 7 August 2026 Photo
Вольны Хор прэзентуе дыпціх на словы Максіма Знака: Белая пена і Хваля.
Харавое гучанне аўтарскіх песень надае новыя фарбы, але застаюцца важныя сэнсы. У родным краі не спыняюцца рэпрэсіі, а мы не спыняемся пра гэта казаць і спяваць.
...Можаш скаваць ланцугамі
Можаш забіць нас, застрэліць
Белую пену на хвалях
Белая пена заменіць...
❤10
8 May 2026, 11:34 UTC150 views7 reactionsread 7 August 2026 Адзін з чальцоў Вольнага Хору паўдзельнічаў у падкасце Talk Eastern Europe, дзе распавёў англамоўнай аўдыторыі сваю гісторыю, гісторыю хора і беларускага пратэсту.
Размова пра музыку, супольнасць, Беларусь і тое, як культура дапамагае заставацца разам нават далёка ад дому.
❤7
5 May 2026, 19:10 UTC153 views20 reactionsread 7 August 2026 Сёння мы звяртаемся да вас не толькі як хор, але як людзі, аб'яднаныя голасам, даверам і агульнай гісторыяй.
Наша дырыжор, Галіна Казіміроўская, зараз сур'ёзна хварэе. Для нас яна - не проста кіраўнік, а сэрца хору, чалавек, які дапамог нам гучаць разам і не баяцца быць пачутымі.
Цяпер ёй патрэбна падтрымка. Мы будзем удзячныя кожнаму, хто зможа адгукнуцца і дапамагчы.
Падрабязнасці і магчымасць падтрымаць на bysol.…
❤11🙏9
31 Mar 2026, 09:39 UTC167 views10 reactionsread 7 August 2026 Photo
Дзякуй, Гданьск! ✌🏻
#дзеньволі #жывебеларусь
❤10
30 Mar 2026, 11:09 UTC216 views12 reactionsread 7 August 2026 Video
Прэм’ера песні «Паўстань, народ» (музыка Міколы Куліковіча, словы Янкі Купалы) прагучала падчас канцэрта на Дзень Волі ў Гданьску.
Гэты твор быў знойдзены ў архівах Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане і, як і шмат іншых твораў з нашага рэпертуару, вяртаецца ў музычную прастору з забыцця і забароны.
❤12
25 Mar 2026, 20:21 UTC187 views15 reactionsread 7 August 2026 Video
Віншуем з Днём Волі!
Няхай жыве магутны, сьмелы наш беларускі вольны дух!
Верым у Незалежную/Вольную Беларусь! Нясем яе ў нашых сэрцах, у нашых думках, у нашых песнях!
Жыве Беларусь!!!
❤15
VOLNY CHOR / ВОЛЬНЫ ХОР pinned a photo
21 Mar 2026, 08:19 UTC604 views10 reactionsread 7 August 2026 Photo
НАША ПЕСЬНЯ — прэзентацыя альбома Вольнага Хору да Дня Волі 🤍❤️🤍
Гэты канцэрт пра тое, што мы называем домам.
Пра галасы, якія нельга забараніць.
Пра памяць, што жыве ў нас.
Пра Беларусь — не толькі на мапе, а ў сэрцы.
Пра нас — раскіданых па свеце, але ўсё яшчэ разам.
📍 Gdańsk, ECS (ogród zimowy)
🗓 25 сакавіка, 19:30
🎟 Уваход вольны
Пакуль гучыць Наша песьня - Мы ёсць.
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
❤10
7 Mar 2026, 16:02 UTC156 views8 reactionsread 7 August 2026 Важны фільм будзе паказаны ў Рызе!
❤8
7 Mar 2026, 09:49 UTC165 views15 reactionsread 7 August 2026 Чым сёння жыве Вольны Хор, што такое харавое Пагружэнне, якія выклікі стаяць перад Школай Равенскага? Пра гэта і не толькі глядзіце інтэрв'ю з кіраўніком і дырыжорам Вольнага Хору - Галінай Казіміроўскай.
❤15
2 Feb 2026, 07:30 UTC211 views9 reactionsread 7 August 2026 Photo
Дарагія сябры!
Мы прапануем вам падтрымаць праекты, якія рэалізуюцца дзякуючы дзейнасці Фонда Вольны Хор і просім перавесці 1,5% падаткаў на дапамогу нашаму фонду.
Фонд “Volny Chor” – гэта зарэгістраваная ў Польшчы некамерцыйная арганізацыя (FUNDACJA „VOLNY CHOR”).
Асноўная місія – падтрымка і развіццё беларускай культуры, захаванне беларускай музычнай спадчыны, а таксама арганізацыя культурных і адукацыйных праект…
❤9
2 Jan 2026, 16:37 UTC225 views14 reactionsread 7 August 2026 Video
“Грай” у выкананні Вольнага Хору у навагоднім выпуску на Belsat
❤11❤🔥3
Showing the 12 most recent of 17 posts we hold for @volnychor. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.