6 Aug 2026, 06:00 UTC248 views13 reactionsread 6 August 2026 Photo
Пакуль Масква рыхтуе мабілізацыю, Штаты пераглядаюць ролю тактычнай ядзернай зброі, Украіна трывае ракетныя абстрэлы, а Лукашэнка чакае перавароту - беларусы збіраюцца ў Варшаве.
Канферэнцыя Новай Беларусі - магчымасць для нас усіх падрыхтавацца да навальнічнай восені.
Можа быць, апошняя.
Як думаеце, сябры - пра што варта сказаць на КНБ?
У свежым выпуску "Тройцы добрых навінаў" - мае ацэнкі і інфармацыя пра адзна…
👍7❤5👎1
4 Aug 2026, 07:38 UTC400 views30 reactionsread 6 August 2026 Чаму да мяне на Акрэсціна ў жніўні 2020 года двойчы заходзіў святар?
17 жніўня, назаўтра пасля таго як у Менску сотні тысячаў людзей выйшлі на вуліцы пад бел-чырвона-белымі сцягамі, калі з Акрэсціна яшчэ выпускалі збітых вязняў, дзверы ў нашу камеру, заваленую скручанымі матрасамі, раптам адчыніліся - і да нас зайшоў бацюшка.
Чорная рыза, барада, вінаватая ўсмешка. У руках - пакет з яблыкамі і грушамі.
Пасля ўсяг…
❤17👍6🙏5🥰2
3 Aug 2026, 15:36 UTC498 views30 reactionsread 6 August 2026 Photo
Як вяртацца ў Беларусь з перамогай?
Што беларусам рабіць за мяжой?
Як дамаўляцца з Пазняком, Ціханоўскай, Латушкам пра Вольную Беларусь?
Беларускі універсітэт, беларуская бяспека, клопат пра беларусаў - як гэта робіцца?
У нядзелю 9 жніўня а 15.00 запрашаю на сустрэчу ў Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве!
❤19🙏5👍3🦄3
31 Jul 2026, 07:01 UTC941 views58 reactionsread 6 August 2026 Photo
Хочаце гісторыю пра паспяховага беларуса-эмігранта, які праславіў Бога і Беларусь у трынаццаці тысячах кіламетрах ад радзімы?
31 ліпеня ў Мядзвядцы пад Наваградкам нарадзіўся Ігнат Дамейка — сусветная зорка беларускай місіі, самая яркая ў галактыцы нашых вялікіх вандроўнікаў: Пржэвальскага, Чэрскага, Русецкай, Казлова, Грум-Гржымайлы, Гашкевіча, Мінейкі, Судзілоўскага.
Усё сваё жыццё Ігнат Дамейка ахвяраваў беднай …
❤39👍11🔥5👏2🤓1
30 Jul 2026, 06:00 UTC666 views37 reactionsread 6 August 2026 Photo
Расея здрадзіла Пуціну. Пуцін рыхтуе мабілізацыю, а нарастае дэмаралізацыя. Большасць расейцаў пачынае ачомвацца: нешта пайшло ня так. "Кто віноват? Что делать?"
Сумныя матрошкі растуць у Расеі, нібы грыбы. Кажуць, цар - ненастаяшчы.
Украіна адольвае крызіс і запальвае вагні па ўсёй Расеі. Зянон у Кіеве - гучыць як сігнал.
Лукашэнка перадае пасланне ў Амерыку, а беларусы тым часам бяруць вяршыні за мяжой.
Такое ў…
💯21❤9🔥4🦄2👏1
28 Jul 2026, 09:29 UTC612 views34 reactionsread 6 August 2026 Акрэсціна 2020. Як вызвалялі пратэстоўцаў - і што яны адказвалі міліцыянтам.
Ужо 13 жніўня на Акрэсціна павеяла зусім іншым ветрам. Замест загаду збіваць прыйшоў загад вызваляць - і гэта пачалося раптоўна, як і колішняя малатарня.
Калідоры запоўніліся супрацоўнікамі, якія па адным выклікалі пратэстоўцаў з камераў і вялі кароткую бяседу. З нашага катуха было чуваць, як у розных частках калідора людзям напаўголаса за…
❤29❤🔥3💯1🦄1
23 Jul 2026, 07:26 UTC848 views56 reactionsread 6 August 2026 Photo
На першым курсе па дарозе на пары я абавязкова спыняўся ля шапіка, набываў "Звязду", якая яшчэ пахла фарбай з друкарні, і разгортваў, шукаючы публікацыі Віталя Цыганкова.
Ужо тады дваццаціпяцігадовы Цыганкоў, заснавальнік "Белапану", рэпарцёр "Радыё Свабода" і першы ў Беларусі карэспандэнт "Асашыэйтэд Прэс", быў карыфеем журналістыкі. Даходліва і проста распавядаў пра тое, што адбывалася - і не баяўся пакрыўдзіць вя…
❤34👍19🕊2👏1
22 Jul 2026, 15:41 UTC776 views37 reactionsread 6 August 2026 Акрэсціна, жнівень 2020. Пекла спыняецца.
Адразу папярэджу: тое, што вы прачытаеце тут - маё асабістае сведчанне і перажыванне, якое адбывалася ўнутры мяне. Наколькі ўсё апісанае паўплывала на хаду падзеяў, альбо тут толькі супадзенне - ведае толькі Бог. Прынамсі, мяне тады гэта моцна ўзрушыла.
Некалькі дзён і начэй запар на Акрэсціна працавала страшная малатарня. Відавочна пасля загадаў згары раптам падымаліся хва…
❤22😢9🙏5🕊1
18 Jul 2026, 09:08 UTC≈1,070 views100 reactionsread 6 August 2026 Video
Чытаю рэп на сцэне фэсту «Тутака»
Пакуль ехалі з Барысам Гарэцкім з Вільні да Беластоку, напісаў шэсць куплетаў, парэпетавалі з дзецьмі. На фэсце, кажуць, зайшло))
Вітаю, сябры! Пятніца вечар,
Пад Беластокам народнае веча:
Жыве Беларусь! Пуцін капут!
Мы беларусы і мы - тут!
Многіх ня бачыў з 20-га года,
Нарэшце на волі, разам з народам.
І хай у турме ламалі нам косці,
Мы - беларусы і мы ёсць!
Забанілі тры беларус…
🔥65❤15👍12👎4🙏4
16 Jul 2026, 06:33 UTC911 views35 reactionsread 6 August 2026 Photo
Калапс Расеі можа адбыцца хутчэй, чым мы думаем. Україна знайшла галоўныя болевыя кропкі краіны-бензакалонкі – і метадычна адпрацоўвае па іх дронамі. Калі так пойдзе далей, ужо ў жніўні крамлёўскія скрэпы пачнуць трашчаць па швах.
У новым відэа на маім канале – пра тое, як нам трэба адказваць на закрыццё беларускамоўных крамаў ды бан “экстрэмісцкіх” сацсетак, і чаму Беларусі пасля Лукашэнкі трэба ў НАТО.
Ну, а відэ…
👍30❤3⚡1👏1
15 Jul 2026, 09:50 UTC901 views42 reactionsread 6 August 2026 Пекла 10-13 жніўня 2020 на Акрэсціна.
Тое, што адбывалася на Акрэсціна некалькі сутак запар пасля выбараў 2020 года, немагчыма апісаць словамі.
Нават у нашай камеры на трэцім паверсе, да столі заваленай матрасамі, якія прыглушалі гук, гэтыя чацьвёра сутак зліліся ў суцэльны кашмар.
Недзе пасля апоўначы 10 жніўня мерны шум з двара Акрэсціна, разгрузка затрыманых на пратэстах і роў матораў аўтазакаў раптам правалілі…
🤬19😢8😭6🙏5😨4
11 Jul 2026, 07:46 UTC899 views84 reactionsread 6 August 2026 Photo
Настачка Палажанка, будучая Дашкевіч, прыйшла ў Малады Фронт, калі ёй было ўсяго 14. На вераснёўскім фэсце, прысвечаным Бітве пад Воршай, у менскім парку Янкі Купалы, мы звярнулі ўвагу на баявітую дзяўчынку, якая гукала "Жыве Беларусь!", спявала і, што істотна, ўважліва слухала выступоўцаў.
У МФ Наста хутка вылучылася як здольная арганізатарка - і культурніцкіх імпрэзаў, і палітычных сустрэчаў, і вулічных шэсцяў. Уж…
❤62🙏11👍8👎2⚡1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @seviarynets. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.