8 Jun 2024, 07:27 UTC322 views18 reactionsread 10 August 2026 Эфектыўнасць рэкламных кампаній па барацьбе з хатнім гвалтам: кейс Аўстраліі
Хатні гвалт можа прывесці да смяротнага зыходу, яго наступствы могуць захоўвацца на працягу многіх гадоў, але менавіта хатні гвалт – адно з злачынстваў, маштабы якога больш за ўсё недаацэньваюцца на мясцовым і міжнародным узроўнях, і якое з найменшай імавернасцю можа скончыцца прысудам.
Гвалт у адносінах да жанчын аказвае глыбокі і доўгатэ…
❤15💔3
6 Jun 2024, 13:56 UTC290 views25 reactionsread 10 August 2026 Што са мной не так?
Чэрвень – месяц вяселляў, і нават калі вы самі зараз [або наогул] не збіраецеся “схадзіць замуж”, хтосьці з вашых знаёмых абавязкова альбо ўжо там, альбо вось-вось будзе. Гісторыі адтуль расказваюць вельмі розныя, і я прынесла іх ажно тры.
Гісторыя першая. Дзяўчына, якой трохі за дваццаць, выйшла замуж тыдзень таму. Яна хацела пышнае вяселле, дзве сукенкі і сорак гасцей – і ў яе ўсё гэта было. Я…
❤20❤🔥4🥰1
4 Jun 2024, 12:01 UTC196 views12 reactionsread 10 August 2026 Любы скептыцызм з нагоды гатоўнасці ўрада Шайнбаум рэалізаваць сапраўды фемінісцкую праграму быў бы апраўданы: тэмай яе перадвыбарнай кампаніі была пераемнасць, і яна не адхілялася моцна ад праграмы Лопеса Абрадора (свайго настаўніка і папярэдніка), калі наогул адхілялася.
Пры Лопесе Абрадора партыю Шайнбаум абвінавачвалі ў пераменшванні маштабаў крызісу феміцыду, і па меншай меры адна журналістка сцвярджала, што Ло…
❤12
4 Jun 2024, 11:57 UTC173 views13 reactionsread 10 August 2026 Мексіка абрала сваю першую прэзідэнтку, але ці палепшыць гэта становішча жанчын?
Клаўдыя Шайнбаум, былая мэр Мехіка з доктарскай ступенню ў галіне энергетыкі, таксама з'яўляецца першай габрэйкай, якая ўзначаліла Мексіку.
На выбарах у асноўным змагаліся дзве кандыдаткі: Клаўдыя Шайнбаум прадстаўляла левую кааліцыю, а яе галоўная саперніца, Ксачытль Гальвез, якая адстала амаль на 30%, прадстаўляла кааліцыю “Сіла і сэ…
❤8💔5
23 May 2024, 13:00 UTC192 views17 reactionsread 10 August 2026 Photo
Пад канец вось такое пытанне. Калі чыталі “Міф пра прыгажосць”, там Наомі Вульф выказала цікавую думку наконт рытуалаў прыгажосці і падобнага: увесь той час, які жанчыны вытрачаюць на маскі для твару і манікюр — не што іншае, як спроба стварыць выключна жаночыя рытуалы. Рытуалы, якія дадуць адчуванне прыналежнасці да групы — бо ўсе жанчыны займаюцца гэтым, а з мужчын — ніхто.
Мне гэта тлумачэнне ў чымсьці падабаецца…
🤔13❤4
23 May 2024, 12:55 UTC165 views24 reactionsread 10 August 2026 Люблю выццё на балотах...
якое пачынаецца, як толькі заходзіць гаворка пра выключна жаночыя прасторы.
Выключна жаночыя спартыўныя спаборніцтвы — дык вы проста баіцеся змагацца з мужчынамі. Выключна жаночыя бары ці рэстараны — дыскрымінацыя і самадурства, вы ж згалееце без мужчынскай кліентуры. Нават выключна жаночае таксі — бязглуздзіца і недарэчнасць, усё фемкам-сектанткам не ймецца.
Затое выключна мужчынскія пра…
🔥14❤7❤🔥3
23 May 2024, 11:00 UTC140 views23 reactionsread 10 August 2026 Photo
я хачу, каб існавалі выключна жаночыя спартыўныя спаборніцтвы, у тым ліку па шахматах. я таксама хачу, каб існавалі выключна жаночыя кніжныя клубы, выключна жаночыя вечары караоке і выключна жаночае ўсё, што заўгодна і чым жанчыны пажадаюць цешыцца, не асцерагаючыся, што мужчыны будуць дыхаць ім у патыліцу. справа не ў фізічнай і разумовай перавазе, а ў тым, што я проста хачу знайсці месца, дзе мне не прыйдзецца мець…
❤19💔3🤔1
23 May 2024, 07:00 UTC131 views19 reactionsread 10 August 2026 Photo
Я не думаю, што мужчын, якія спажываюць парнаграфію, варта дапускаць у склад прысяжных (калі разглядаюцца справы аб злачынствах на сексуальнай глебе). Калі згвалтаваная жанчына “занадта прадузятая” у дачыненні да спраў, звязаных з сексуальным гвалтам, то мужчына, які атрымлівае сексуальнае задавальненне ад жорсткага, зневажальнага, абразлівага, жанчынаненавісніцкага кантэнту, які, як было ДАКАЗАНА, зніжае эмпатыю у м…
❤16✍3
22 May 2024, 13:32 UTC125 views10 reactionsread 10 August 2026 Forwarded from @supermova
Ад ейнага імя ўздрыгвала Траццякоўка.
🥳 22 траўня 1907 - нарадзілася Алена Аладава (у дзявоцтве Пук; Пружаны, Берасьцейская в-ць) заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР (1944—1977), заслужаная дзяячка культуры Польшчы.
▶️Глядзіце "Вусы Скарыны" — Ад ейнага імя ўздрыгвала Траццякоўка
✨ Дзякуючы Алене Аладавай была адноўлена калекцыя Нацыянальнага мастацкага…
❤7🔥3
22 May 2024, 11:57 UTC123 views12 reactionsread 10 August 2026 Звычкі маці сядзець на дыетах і іх размовы пра саміх сябе аказваюць значны ўплыў на дачок
Зніжэнне вагі — адна з найбольш распаўсюджаных мэтаў, звязаных са здароўем і знешнім выглядам.
Жанчыны і дзяўчынкі-падлеткі асабліва схільныя прытрымлівацца дыеты для дасягнення жаданай вагі, хаця шматлікія даследаванні паказваюць, што дыеты не працуюць у доўгатэрміновай перспектыве.
Улічваючы моцны ўплыў сацыяльных сетак і і…
💔9😭3
20 May 2024, 11:47 UTC152 views15 reactionsread 10 August 2026 Photo
мужчыны такія: “лол, хто цябе пакрыўдзіў? звярніся да псіхіятра, каб перастаць бачыць заканамернасці”.
🥰10🤪2❤1💯1🥴1
20 May 2024, 06:58 UTC198 views25 reactionsread 10 August 2026 Photo
Адзіныя паводзіны, якія я хацела бы, каб жанчыны перанялі ў мужчын, — гэта менш клапаціцца пра пачуцці іншых людзей. Я гавару не пра сям'ю ці сябровак, а пра літаральна незнаёмых людзей, якія прад'яўляюць да нас патрабаванні. Адна з прычын, па якой праблемы жанчын кантралюцца значна больш, чым праблемы мужчын, заключаецца ў тым, што мы так лёгка ўпадаем у пачуццё віны. Мы так клапоцімся пра тое, каб нас любілі і лічы…
❤24💯1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @sept_vadzianicy. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.