31 May 2025, 14:48 UTC236 views21 reactionsread 9 August 2026 Photo
Мора ў маіх вушах
глушыць радыёхвалі
костка стрэмкай у горле
ўзяла ў закладнікі мову
гожы кароль селядцоў
скораны і пахаваны
толькі сказаў перад сконам
Ежце
цела
маё
З золкам ты пайшла прэч
пэўна
ты йшла па вадзе
я ўжо ня знойду сьлядоў
Мора ў маіх вушах
гэта
кроў
❤20🐳1
8 Feb 2025, 20:47 UTC311 views13 reactionsread 9 August 2026 💥Добры дзень.
Вельмі патрэбна ваша дапамога!
Ці ведаеце вы, што ў нас ёсць беларускамоўная кавярня? Гэта адна з дзвух беларускамоўных кавярань у Беларусі - Кавярня Над Нямігай - месца сустрэчы беларускамоўных сяброў. Знаходзіцца на Нямізе, 5 у ГК МЕТРАПОЛЬ.
Дык вось: мы ніяк ня можам знайсці беларускамоўнага барысту, а гэта значыць кавярню прыйдзецца закрываць(было б шкада).
❗Просім дапамогі ва ўсіх знаёмых:
Калі…
❤8❤🔥4👍1
16 Aug 2024, 10:13 UTC498 views24 reactionsread 9 August 2026 Photo
Яна
не любіла вандраваць адна
але
у трупе скончыліся акторы
яна сабрала валізу
і ўспаміны
валізу выкінула на шляху да вакзала
у адзін бок
нейкія 3 еўра
пусты вагон
толькі яна і Бог
рэйкі несьлі іх як вада
штораз грукаталі гісторыі
новых жыцьцяў
нельга двукроць ступіць на адныя рэйкі
асабліва перад хуткасным цягніком
Цягнік
сустракала начная Гародня
яе
сустрэў прывід
Фары Вітаўта.
❤16❤🔥5🥰2💋1
28 Jul 2024, 06:48 UTC463 views14 reactionsread 9 August 2026 Сябра намаляваў мне малюнак⬆️
❤14
28 Jul 2024, 06:45 UTC414 views18 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @psi_fishPhoto
Віншуем
❤16🌭1💋1
28 Jul 2024, 04:23 UTC611 views21 reactionsread 9 August 2026 100💃
🔥19👏1🥰1
5 Jul 2024, 20:22 UTC603 views22 reactionsread 9 August 2026 Прысьвячаецца Вожыку з вуліцы Львоўскіх арлянятаў
Ён жыў у цемры, жабак лавіў і дыхаў
Лесам з бэнзынай, тупаў і пыхаў бяз пыхі.
Склаліся голкі ў апошні жалобны узор.
Мухі адчулі спажыву.
Пан Вожык памёр.
Хай на нябёсах, расквечаных вечным сьвітаньнем,
сьветлы анёл яму малака падлівае.
Сплыла прыгожым жыцьцё,
дарма што не чалавечым.
Вуліца звыкла гула…
Пан Вожык будзе жыць вечна.
💔14❤4❤🔥3🕊1
2 Jul 2024, 15:17 UTC421 views20 reactionsread 9 August 2026 Photo
Маё птушаня на вярбе па-над хуткае рэчкай
вылётай з гнязда ды хадзі шукаць сабе шчасце
і колькі разоў табе вочы сонца асьлепіць
і колькі разоў апячэ табе прыкрасьцю горла
ды зловіш нарэсьце за хвост сваю агонь-птушку
хоць можа ён ў момант наступны заменіцца ў прысак
і будзеш глядзецца тады ў сваю хуткую рэчку
чакаць кожны год рэйс з Варшавы або з Тэгерану
пісаць як табе надакучылі выбрыкі часу
у месцы якога ніколі ня…
❤🔥12❤6🔥1😢1
13 Jun 2024, 15:39 UTC388 views29 reactionsread 9 August 2026 Photo
Ці першы, хто зь неба падаў -
заступнік нашых сустрэч?...
Яна выглядае як д'ябал,
але хто яна насамрэч?
У словах яе спакуса,
і голас яе як палын
ды штосьці ў кутку гэтых вуснаў
гаіць, бы крынічная плынь.
І я не магу паверыць
таму, што яе карані
пачатак бяруць не на небе,
а з чорнай, як вугаль, зямлі.
❤21🔥7❤🔥1
12 Mar 2024, 23:05 UTC503 views26 reactionsread 9 August 2026 Photo
Любоў калісьці хавалася на дне майго кубка кавы
з аўтазапраўкі недзе на паўдарозе з Ашмянаў
яна падпявала кожнаму паўстаньню старой Варшавы
вучыла прадбачваць росстані
прасіла прабачыць заганы
яна расла у паветры з пахам бензіну і бэзу
ў соку скрадзеных вішняў - скарбу зьнядбанага саду
у перавязках стужак што не пасьпелі абрэзаць
казала, што калі верыць, мы ўстанем, але ня сядзем
зь месцаў расстрэлаў, з прамзоны лю…
❤17❤🔥7🔥2
25 Jan 2024, 15:34 UTC695 views22 reactionsread 9 August 2026 Photo
Ты ня можаш адвесьці позірку ад пажадлівых вачэй бездані рукі бездані патыхаюць цыгарэтамі й даўніною яе грудзі - забытае замчышча пустазельлем пяшчотным аплеценае і на вуснах шэпт што нарэсьце яна зробіць цябе табою
ты ідзеш па яе зорных сьцежках(ды ня зоры гэта а вірлы) кожны ўдых табе бы чужы падарунак пякельнай сьпякоты твае рукі давеку зьвязаныя павуціньнем бязглуздае лірыкі бо ў адзін зь вечароў засьнежаных ты…
❤17❤🔥2💯2⚡1
25 Dec 2023, 01:59 UTC574 views6 reactionsread 9 August 2026 У мяне ёсьць файная традыцыя: раз на паўгады я выціраю сьлёзы строгіх формаў і пішу верлібр
🥰6
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @picturesofowls. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.