9 Feb 2026, 10:31 UTC≈2,250 views33 reactionsread 8 August 2026 Photo
Квіз пра флору і фаўну Беларусі 💚
Конкурс капітанаў і падарункі
14.02 (субота) | 18:00-20:00
Пакуль усе вакол шукаюць валянцінкі і рэзервуюць столікі, прапануем правесці гэты вечар, правяраючы свае веды пра самае прыгожае, што ў нас ёсць – нашу прыроду.
У XVI стагоддзі Статут Вялікага Княства Літоўскага замацаваў прыродаахоўныя нормы закона. А 600 гадоў таму Ягайла абвясціў Белавежскую пушчу запаведнай. Нам даклад…
🔥22❤6❤🔥5
7 Feb 2026, 09:40 UTC≈2,150 views29 reactionsread 8 August 2026 Photo
Імя Бога. Тэтраграмматон і чатыры традыцыі Пяцікніжжа
10.02 (аўторак) | 19:00-21:00
Самыя сакральныя словы Бібліі – тыя, якімі называюць Бога. У эўрапейскай традыцыі яны завуцца Nomina sacra – сьвятыя Імёны. Сярод іх асаблівае месца займае асабістае Імя Бога, якое ў старажытнай грэцкамоўнай традыцыіі атрымала сваю назву – Тэтраграмматон, што значыць Чатырохлітарнае.
Сакралізацыя гэтага Імені прывяла да забароны на…
❤🔥11❤9🔥9
4 Feb 2026, 07:36 UTC≈1,860 views33 reactionsread 8 August 2026 Photo
Каханне як касмічная з’ява: новая праграма «Зорны дыялог-2» 💛
Вядома, зоркі не могуць закахацца. Пачуцці – гэта для нас, а не для галактык. Але што, калі ўявіць, што ў Сусвеце ўсё адбываецца, як у людзей?
Разам мы:
● Разбярэмся ў зорных «адносінах»: хто такія зорныя пары, як яны сустракаюцца і чаму часам драматычна разыходзяцца
● Паглядзім, як «сябруюць» і «ваююць» цэлыя галактыкі, зліваючыся ў адно цэлае
● Палюбуе…
❤16❤🔥12🔥5
3 Feb 2026, 09:52 UTC≈1,630 views32 reactionsread 8 August 2026 Photo
«Каляды з хроснай» ✨
Мы адкрыем гісторыю пра дзяўчынку Віку, якая ў гасцях у Хроснай трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і сама становіцца маленькай чараўніцай. А дапаможа нам у гэтым сама аўтарка – Алена Масла, якая завітае на сустрэчу і раскажа ўсю праўду пра Хросную.
❤25❤🔥4🔥3
28 Jan 2026, 08:56 UTC≈1,840 views39 reactionsread 8 August 2026 Photo
Лепім аўтарскі кубак на чарновых занятках праграмы “Кераміка” ☕️
Вы зможаце зрабіць кубак якім заўгодна: маленькім ці вялікім, з класічнай ручкай ці нават на маленькіх ножках.
А нават калі ў вас дома ўжо поўны камплект, такая рэч заўсёды стане выдатным і вельмі цёплым падарункам для блізкага чалавека. Бо любы напой з кубка, зробленага сваімі рукамі, смакуецца неяк па-асабліваму.
❤🔥23❤12🔥4
27 Jan 2026, 09:20 UTC≈2,100 views36 reactionsread 8 August 2026 Photo
Традыцыйныя вянкі: гісторыя, семантыка, канструкцыя. Чарговыя заняткі праграмы “Беларускае народнае адзенне” 💮
Паглыбляемся ў адну з самых магічных і сімвалічных тэм – беларускія вянкі. Гэта цэлая мова са сваімі правіламі, сімваламі і сэнсамі, якая магла расказаць пра сваю ўладальніцу вельмі шмат.
● Разбярэмся, у чым розніца паміж абрадавымі і штодзённымі вянкамі: што і для якога выпадку насілі
● Паглядзім на найбо…
❤25❤🔥7🔥4
24 Jan 2026, 07:08 UTC≈1,690 views23 reactionsread 8 August 2026 Photo
Біблія і фармаваньне Эўропы. Шлях Бібліі да Беларусі і шлях Беларусі да Бібліі
Як адна кніга змагла ператварыць плямёны ў нацыі, а гаворкі – у літаратурныя мовы? Дакладней, не сама кніга, а яе пераклады. Пераклад Бібліі – гэта глябальная тэхналёгія кшталтаваньня цывілізацыі, што вызначала лёсы культур.
Біблія зрабіла велізарны ўплыў на заходняе мысьленьне, мастацтва, сацыяльныя структуры, мараль і каштоўнасьці. Але…
❤20❤🔥3
22 Jan 2026, 11:26 UTC≈1,350 views36 reactionsread 8 August 2026 Photo
Экспрэс-курс па ткацтве паясоў з Ірынай Мазюк 🧵
Пачатак: 04.02 (серада) | 18:30-20:30
12 заняткаў (люты-красавік)
Да нашых дзён дайшла вельмі старажытная мова графічных сімвалаў, якую можна «прачытаць» ва ўзорах на беларускіх паясах. Кожны крыжык, ромб ці ланцужок служыў для выяўлення праз узоры толькі станоўчых пажаданняў: дабра, моцы, бяспекі.
І адна з тэхнік для стварэння такіх знакаў – бранае ткацтва.
На курс…
❤22🔥7❤🔥6👍1
18 Jan 2026, 07:10 UTC≈1,390 views24 reactionsread 8 August 2026 Photo
Праводзім Каляду з «Песнямі зімы» ❄️
Пакуль мы прыбіраем ялінку і вяртаемся да працоўных будняў, нашы продкі рыхтаваліся да апошняга, самага вясёлага акорда зімовых свят – праводзін Каляды.
На чарговых занятках з Ірынай Мазюк:
● Даведаемся, як, дзе, куды і з якімі песнямі ўрачыста праводзілі Каляду ажно да 21 студзеня
● Разбярэмся ў адным з самых цікавых абрадаў – як некалі жанілі Цярэшку, дзе гэта адбывалася, як а…
❤🔥13❤8🔥3
14 Jan 2026, 10:21 UTC≈1,470 views35 reactionsread 8 August 2026 Photo
Лепім і размалёўваем талеркі у старажытнай тэхніцы 💫
На наступных занятках па Кераміцы будзем ствараць посуд з гліны – ўжо само па сабе насалода. Але калі свежазлепленую талерку можна адразу ж па-сырому размаляваць, а потым яшчэ і прадрапаць на ёй узор, як гэта рабілі на сценах сярэднявечных замкаў, – гэта ўжо зусім іншы ўзровень задавальнення.
Як усё будзе адбывацца:
● Спачатку мы злепім талеркі з гліны
● Адразу ж…
❤🔥21❤7🔥7
10 Jan 2026, 09:17 UTC≈1,800 views31 reactionsread 8 August 2026 Photo
Біблія як культурны код Заходняй цывілізацыі
Біблія – адзін з найважнейшых феноменаў чалавечай цывілізацыі. Яна фармавала культурны код Еўропы і свету, натхняла мысляроў і мастакоў, уплывала на законы і маральныя нормы.
Гэта ня толькі кніга, сакральная для трох сусьветных рэлігій, але і калекцыя самакаштоўных тэкстаў – розных, складаных, яркіх, у якіх пераплятаюцца гісторыя, паэзія, філязофія і вера, чалавечыя драм…
❤14👍12🔥5
8 Jan 2026, 08:17 UTC≈1,800 views40 reactionsread 8 August 2026 Photo
Галівуд супраць фізікі – разбіраем ляпы ў касмічных фільмах 🌌 Чарговыя заняткі з праграмы Зорны дыялог.
Здаўна павялося, што ў фантастычных фільмах заўсёды ёсць і фантастычная колькасць ляпаў. Гледзячы на іх бюджэт, часам задаешся пытаннем: няўжо яны не знайшлі грошы на навуковага кансультанта?
Мы збіраемся перамыць костачкі ўсім галівудскім кінашэдэўрам, прысвечаным зоркам і космасу!
На гэтыз занятках мы:
● Разбя…
🔥20❤10❤🔥10
Showing the 12 most recent of 18 posts we hold for @parason_art. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.