27 Jul 2022, 14:31 UTC933 views15 reactionsread 9 August 2026 30 спартанцаў
Сёньня мы сьвяткуем дзень прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці нашае краіны. У першым набліжаньні гэтыя словы не нясуць вялікай вагі. Але калі ведаць умовы й гістарычную рэальнасьць, на тле якіх дэклярацыя была прынятая – разумееш, без перабольшаньня, усю веліч падзеі.
За кожнае яе слова, за кожную яе коску, за сам факт прыняцьця змагаліся 30 чалавек апазыцыі БНФ, якім супрацьстаялі 270 апантаных дэпута…
👍15
26 Jul 2022, 14:32 UTC551 views12 reactionsread 9 August 2026 Poll
Якое аўтэнтычнае беларускае слова ўжывалася замест сучаснага калькаванага "лічыцца" (глядзі апісаньне вышэй)?
- Стаяцца28%
- Вагацца28%
- Уважацца44%
Shares as published. No per-option vote count is published by Telegram, so none is shown.
👍12
26 Jul 2022, 14:31 UTC516 views6 reactionsread 9 August 2026 Моўная апытанка №2
Сябры, сёньня ў нас зноў маленечкая, але цікавая моўная апытанка!
Давайце возьмем такі вось сказ на беларускай мове: “У асяродку фізыкаў гуманітарныя дысцыпліны часта ня лічацца за навуку.” Мы ўсе зжыліся са словам “лічыцца”, але няшмат хто ведае, што ў аўтэнтычнай беларускай мове ўжывалася іншае слова. “Лічыцца” ж, хоць і гучыць па-беларуску (бо ўтворана ад нашага “лічыць”), але ўсё ж ёсьць каль…
👍6
25 Jul 2022, 18:32 UTC591 views16 reactionsread 9 August 2026 Бабадук вяртаецца
Cваю праграму барацьбы “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк разам з паплечнікамі прэзэнтаваў ужо ў 2017 годзе. Але, будзем шчырымі, старэючы палітык даўно ня браў актыўнага ўдзелу ў жыцьці краіны – прынамсі, адчувальнага звонку. Асабіста для нас тое было шкада, бо Пазьняк быў і ёсьць адным зь нямногіх сапраўдных беларусаў у стракатай чарадзе высока лётаючых птушак.
І зараз… штось зьмянілася: падаецц…
👍16
22 Jul 2022, 16:01 UTC438 views13 reactionsread 9 August 2026 Сьпі, мая радасьць, засьні
У сваім новым відэа спадар Максім Кац зноўку прадэманстраваў, што нават расейцы-інтэлектуалы не пазбаўлены імпэрскага мысьленьня. Гэтым разам блогер прайшоўся па беларускай гісторыі. Само відэа ўжо грунтоўна расклаў па палічках “Тутэйшы Шляхціч” – вельмі раім пачытаць. Мы ж з гэтае нагоды вырашылі паразважаць аб фэномэне “народнай псыхатэрапіі”, памятаючы аб транквілізатарным эфэкце, што…
👍13
20 Jul 2022, 16:17 UTC420 views18 reactionsread 9 August 2026 Герой – выйдзі вон
Надоечы “Эўрарадыё” выдала абміцыёзную кніжку “Беларуская нацыянальная ідэя”. У ёй разнастайныя, на любы густ беларусы разважаюць: “ці існуе беларуская нацыя?”, “што можа нас аб’яднаць?” і інш. І вось цікава: пакуль памяркоўна ды няўпэўна размаўляць у тых катэгорыях, ўсё выдатна – і па галоўцы пагладзяць, і на этэр запросяць. Але варта камусь пікнуць, што нам трэба пазбаўляцца расейшчыны, адразу н…
👍18
19 Jul 2022, 18:46 UTC542 views9 reactionsread 9 August 2026 Форум. Дзея другая. Заслона
Можна як заўгодна ставіцца да Пракоп'ева, але ён выдаў прамову нагэтулькі выяўную, што менавіта яго словы ствараюць пасмакоўе ад форуму. Пагатоў – прамова шчэ й слушная. Бо яе індуктыўны вывад лягічна выцякае з "тэзаў" рэчаіснасьці. Легітымная Ціханоўская канчаткова ператвараецца ў "каралеўскі" сымбаль – а справы вырашае здольны да дзеяньня "беларускі Чэрчыль".
Засталося толькі адшукаць …
👍9
15 Jul 2022, 21:21 UTC≈3,120 views10 reactionsread 9 August 2026 Форум. Дзея першая
Як абяцалі – разбор палётаў зь першага дня Форуму дэмакратычных сілаў. Што б вы ні пабачылі ніжэй, мы перакананы: сам факт адбыцьця супольнай нарады – важная й каштоўная рэч. Якой бы ні была нашая апазыцыя ці нейкія яе прадстаўнікі – бяз спробаў згуртаваньня мары аб перамозе можна сьмела пакідаць у сьметніку.
Натуральна, скрозь увесь дзень сачылася зашмат празрыстай, горнай, абагачонай вітамінамі…
👍10
8 Jul 2022, 21:01 UTC403 views9 reactionsread 9 August 2026 Сацыялёгія з зашытым ротам?
Днямі былі агучаныя вынікі адразу двух сацыялягічных дасьледаваньняў: паводле апытанак ад Chattham House і аналітычнай майстэрні Вардамацкага. Вынікі, па праўдзе, такія, што, здаецца, самы час зацягнуць памінальны сьпеў па беларускай незалежнасьці. Паводле Chatham House, "станоўча" й "вельмі станоўча" да Расеі ставяцца 71% апытаных, а паводле Вардамацкага, 66% лічаць, што беларусы і расей…
👍9
6 Jul 2022, 14:47 UTC395 views7 reactionsread 9 August 2026 Photo
Учора стала вядома, што ў баі з фашысцкай мярзотай загінуў, прынамсі, яшчэ адзін беларус. Зладзьма віртуальную хвіліну маўчаньня з нагоды гэтае зусім не віртуальнай сьмерці. Няхай ў гэткую хвіліну – і, знайдзі мы годнасьць, надалей – сьціхнуць лаянкі паміж беларусамі. Няхай сьціхне згрызота паміж намі й украінцамі. Няхай абаронцы свайго "камфорту і спакою" таксама спыняцца на хвіліну – у гонар памяці людзей, што тым …
👍7
3 Jul 2022, 16:50 UTC242 views9 reactionsread 9 August 2026 Прусакова гняздо – у Крамлі
Усе пратэсты 2020 году ў Беларусі былі супраць улады Лу. Для кагосьці апошняй кропляй сталі чарговыя фальсыфікацыі на выбарах, для кагосьці – той гвалт, што ўчынілі сілавікі над пратэстоўцамі. Але мала хто казаў, што сапраўдная, каранёвая бяда беларусаў – гэта імпэрскія амбіцыі Расеі. Вось і зараз, калі ўжо ўсё навідавоку, толькі адзінкі вызначаюць галоўнага ворага нашае свабоды.
Нават л…
👍9
2 Jul 2022, 15:44 UTC279 views17 reactionsread 9 August 2026 Дзень пераліцьця крыві – з хворай на атручаную
Заўтра саўковая бандыцкая хэўра ізноў будзе уцямяшываць беларусам, нібыта 3 ліпеня – дзень нашае незалежнасьці. Таму мы ня можам нанова не распавесьці пра відавочныя рэчы, якія мае ведаць кожны беларус.
Лічыць 3 ліпеня днём незалежнасьці Беларусі – як найменш, абсурдна. Бо ў гэты дзень дзяўчынка, якую гвалціў маньяк, проста стала ахвярай іншага, ня менш крыважэрнага д…
👍13❤4
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @papera_magazine. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.