6 Aug 2026, 04:23 UTC153 views11 reactionsread 8 August 2026 Photo
Сёння свята Спаса - Гасподняга Перамянення!
Хрыстос прасвятляе нашу прыроду і напаўняе яе боскім святлом! Тым самым кожнаму чалавеку адкрываецца шлях для прасвятлення!
Сёння а 18.00 мы служым святочную Літургію і па даўняй традыцыі асвячаем плады сада: яблыкі і грушкі, а таксама ўсэ што маем з садавіны!
Запрашаем на святочную службу Гасподняга Перамянення! (Bokšto g.4)
❤7🙏4
2 Aug 2026, 06:31 UTC243 views12 reactionsread 8 August 2026 Photo
☦️2 жніўня 1884 года нарадзіўся праваслаўны святар, які змагаўся за беларускую мову, быў пасвячоны на святарства ў Гродне, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і забіты нацыстамі за выратаванне габрэяў — Александр Коўш.
⛪️ Нарадзіўся ў вёсцы Рыдзялі (цяпер 🦬 Гродзенскі раён).
Скончыўшы Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, працаваў у школе, а падчас Першай сусветнай вайны — у банкаўскай сістэме. У 1921 годзе быў п…
❤9🔥2🙏1
1 Aug 2026, 08:45 UTC226 views8 reactionsread 8 August 2026 Дарагія сябры! Усіх шчыра віншуем з пачаткам Успенскага посту!
Заўтра Нядзеля - успамін Хрыстовага Уваскрасення і чытанне пра уратаванне Хрыстом Пятра, які пачаў тануць на моры з-за малавер’я.
Заўтра у нашай парафіі две Літургіі.
9.00. - Літургія на царкоўна- славянскай мове.
10.30. - Літургія на беларускай мове.
Сёння у суботу 1.08. а 18.00 - Вячэрня і споведзі.
❤8
31 Jul 2026, 14:03 UTC210 views10 reactionsread 8 August 2026 Сёння перад праваслаўным светам паўстае не толькі пытанне ацэнкі вайны ва Украіне, але і значна больш глыбокае пытанне: ці можа Царква заставацца вернай Хрысту, калі яна дабраслаўляе гвалт і надае яму сакральны сэнс?
Адказ, які прапануе Сусветны патрыярх Варфаламей, адназначны: сапраўднае хрысціянства несумяшчальнае з ідэалогіяй вайны, бо Бог Евангелля ёсць Бог міру, а не вайны.
Менавіта гэтая супрацьлегласць паміж…
❤5🙏2💯1🔥1🕊1
31 Jul 2026, 14:03 UTC213 views8 reactionsread 8 August 2026 Photo
🚀 Ці можа вайна быць святой: дзве візіі праваслаўя ў словах патрыярхаў Варфаламея і Кірыла.
Вайна Расіі супраць Украіны стала не толькі найбуйнейшым узброеным канфліктам у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны, але і сур’ёзным выпрабаваннем для сучаснага праваслаўнага свету.
За гады вайны выразна выявіліся дзве прынцыпова розныя багаслоўскія і маральныя пазіцыі, якія ўвасабляюць патрыярх Маскоўскі Кірыл і Сусветны па…
❤4🤯2❤🔥1😢1
Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi pinned «https://docs.google.com/document/d/118RZc3C8LKtwp5KzW6DD3NIsCUPaZJVzsf_8Xn8RnUU/edit?usp=sharing»
31 Jul 2026, 11:25 UTC189 views5 reactionsread 8 August 2026 https://docs.google.com/document/d/118RZc3C8LKtwp5KzW6DD3NIsCUPaZJVzsf_8Xn8RnUU/edit?usp=sharing
❤5
24 Jul 2026, 16:10 UTC388 views23 reactionsread 8 August 2026 Photo
🇱🇹 ❤️🔥 У Вільні літоўцы і беларусы ўшанавалі памяць Аляксандра Ружанцова: смутак і надзея ішлі поруч
23 ліпеня ў Вільні, у нашым праваслаўным храме Канстанцінопальскага Патрыярхату, літоўцы і беларусы ўшанавалі памяць афіцэра Літоўскага войска, гісторыка і бібліёграфа Аляксандра Ружанцова з нагоды 60-х угодкаў яго смерці. Паніхіду на беларускай і літоўскай мовах узначаліў протаіерэй Георгій Рой.
У невялікі храм са…
❤15🙏5💔2😢1
23 Jul 2026, 15:34 UTC697 views15 reactionsread 8 August 2026 Photo
🪦 27 ліпеня ў нашай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Як разгаварыць могілкі». Беларускія пахаваньні Вільні: вядомыя, падзабытыя і невядомыя месцы памяці
Могілкі — гэта не толькі месца памяці, але і архіў пад адкрытым небам. Вільня захоўвае дзясяткі беларускіх пахаваньняў: ад вядомых нэкропаляў да амаль страчаных магілаў, за якімі стаяць лёсы людзей, гісторыі эпохаў і яшчэ не разгаданыя таямніцы. Падчас выступу п…
❤8👍5🔥2
22 Jul 2026, 08:40 UTC≈1,550 views18 reactionsread 8 August 2026 Photo
🕯 23 ліпеня — дзень памяці Аляксандра Ружанцова (1893–1966), выбітнага беларускага дзеяча, афіцэра Літоўскага войска, гісторыка, бібліёграфа і аднаго з самых яскравых сімвалаў беларуска-літоўскай супрацы ў XX стагоддзі
Паніхіда за заўждыпамятнага Аляксандра адбудзецца сёння — 23 ліпеня (чацвер) у 18:00 у нашай віленскай царкве па адрасе Bokšto g. 4. Запрашаем усіх далучыцца да супольнай малітвы за чалавека, які ўсё …
❤12❤🔥5🔥1
21 Jul 2026, 11:03 UTC299 views13 reactionsread 8 August 2026 Photo
✝️21 ліпеня — дзень памяці кардынала Казіміра Свёнтака
Першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі перажыў смяротны прысуд, нацысцкі пераслед і дзесяць гадоў савецкіх лагераў, але да канца жыцця заставаўся верным свайму святарскаму пакліканню.
🕯️🏹 15 год таму, 21 ліпеня 2011-га, у Пінску памёр кардынал Казімір Свёнтак.
Казімір Свёнтак нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года ў Валзе на мяжы Латвіі і Эстоніі. Ягоная м…
❤🔥6🙏4🕊2❤1
21 Jul 2026, 07:49 UTC229 views19 reactionsread 8 August 2026 Photo
☦️Нашыя парафіянкі пафарбавалі агароджу на магіле беларускага праваслаўнага святара Міхаіла Пліса ў Вільні
У мінулую суботу нашая парафія працягнула добраўпарадкаванне магілы віленскага святара Міхаіла Пліса на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. Гэтым разам нашыя парафіянкі ачысцілі і пафарбавалі агароджу вакол пахавання.
👍Для нашай парафіі гэтая магіла мае асаблівае значэнне. Айцец Міхаіл Пліс быў адным з пачынальніка…
❤10❤🔥4🔥3👍2
Showing the 12 most recent of 12 posts we hold for @ortovilnya. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.