3 Aug 2026, 19:42 UTC273 views28 reactionsread 6 August 2026 #alala_факт
Старашведская мова — гэта мова ўкраінскай вёскі Старашведскае.
***
У 1781 годзе каля тысячы шведскіх сялян вырушылі з вострава Дага — зараз ён належыць Эстоніі і называецца Хіюмаа. Яны накіроўваліся ў стэпы сучаснай Херсонскай вобласці Украіны. Адправіцца ў цяжкае падарожжа іх падштурхнулі канфлікт са шведскімі памешчыкамі і абяцанні расійскіх уладаў перадаць вялікія надзелы на новых пустых тэрыторыях, …
🔥13😢13❤2
3 Aug 2026, 19:41 UTC148 views39 reactionsread 6 August 2026 #alala_alala
Як вы тут, сумавалі па філалабайках?
🥰24💯11🕊2👾1💘1
30 May 2026, 18:39 UTC426 views28 reactionsread 6 August 2026 #alala_байка
У мове паўмары, на якой гаворыць аднайменны паўднёваамерыканскі народ, існуюць дзве паралельныя сістэмы родаў.
Першая ўмоўна дзеліць назоўнікі на словы мужчынскага і жаночага роду. Умоўна, бо да мужчынскага роду адносяцца мужчыны, самцы буйных жывёл, нябесныя целы, большасць рэптылій, рыб і насякомых, усе малюскі, а таксама дождж і туман. Да жаночага, адпаведна, жанчыны, самкі жывёл, часткі цела і раслі…
❤15🤯9🔥2🤔2
14 May 2026, 21:27 UTC530 views31 reactionsread 6 August 2026 #alala_alala
Роўна праз паўгода, 14 лістапада, будзе прыгожы лінгвістычны юбілей: 100 год з пачатку Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі — вялікага мовазнаўчага фэсту і сапраўднай культурнай падзеі. Туды з'ехалася значная колькасць беларускіх мовазнаўцаў, а таксама замежных спецыялістаў, у тым ліку аўтар этымалагічнага слоўніка Макс Фасмер. Пра канферэнцыю пісалі ў перадавых артыкулах газ…
😢21💔8❤1😭1
8 May 2026, 19:24 UTC652 views34 reactionsread 6 August 2026 #alala_факт
Lingulina belorussica — гэта не беларуская мова, а навуковая назва аднаго выкапнёвага аднаклетачнага арганізма юрскага перыяду.
🔥22😁11😨1
8 May 2026, 17:38 UTC564 views27 reactionsread 6 August 2026 #alala_факт
Буры мядзведзь мае навуковую назву Ursus arctos. Яна складаецца з двух слоў «мядзведзь»: лацінскага і грэчаскага нашчадкаў праіндаеўрапейскага *h₂ŕ̥tḱos.
custom 528282252583791176527
7 May 2026, 08:06 UTC579 views36 reactionsread 6 August 2026 #alala_байка
На зямлі жыве велізарнае мноства розных відаў істот, і кожны від мусіць атрымаць унікальную навуковую назву. Пераважная большасць назваў, канешне, строгія і сур'ёзныя, але час ад часу даследчыкі-біёлагі вырашаюць пажартаваць.
***
Аўстралійская аса Aha ha уваходзіць у род Aha. Энтымолаг Арнольд Менке апісаў гэты род вос у артыкуле з красамоўнай назвай «Aha, a new genus of Australian Sphecidae». Ён прызн…
😁15custom 54115003258466568728❤5🔥3custom 52219829783552434613👍2
1 May 2026, 11:26 UTC431 views39 reactionsread 6 August 2026 #alala_факт
У санскрыце ёсць слова रक्षस् /rákṣas/ са значэннем «шкода, урон». З ім звязаныя назва злых індуісцкіх дэманаў — ракшасы, а таксама слова «урон» /rašah/ у авесційскай мове — мове свяшчэнных тэкстаў зараастрызму.
Гэта слова нагадвае санскрыцкае ऋक्ष /ṛ́kṣa/ «мядзведзь», якое паходзіць ад праіндаеўрапейскага *h₂ŕ̥tḱos. Існуе гіпотэза, што само *h₂ŕ̥tḱos утворана менавіта ад кораня са значэннем «разбураць» …
custom 528282252583791176521❤11😁6🔥1
30 Apr 2026, 10:05 UTC479 views36 reactionsread 6 August 2026 #alala_байка
Калі з *h₂ŕtḱos не магло атрымацца праславянскага *orxъ, то лагічна спытаць — а што атрымацца магло? Нажаль, Філалошу не вядома акадэмічнай крыніцы, якая б падрабязна адказвала на такое пытанне. Таму Філалош паспрабаваў правесці ўласную аматарскую рэканструкцыю беларускага нашчадка слова *h₂ŕtḱos.
Атрымалася даволі доўгая і складаная байка: нібыта ўся гісторыя філалабаек была падрыхтоўкай да гэтага тэ…
custom 528282252583791176516❤14🔥5👍1
22 Apr 2026, 20:20 UTC520 views32 reactionsread 6 August 2026 #alala_байка
У лінгвістыцы ёсць фанетычны закон, які завецца правілам рукі. Па-англійску так сама: ruki rule.
Закон насамрэч не датычыцца рук ці іншых канечнасцяў. Гэта фанетычная змена ў славянскіх мовах, вядомая яшчэ пад назвай закон Педэрсена. Згодна з ёй, у праславянскай мове зычны гук /s/ пасля гукаў /r/, /u/, /k/ і /i/ пераходзіў у /x/, калі за ім не ішоў глухі выбухны /p/, /t/ ці /k/. Вось гэты інвентар /r/, …
🔥21custom 54115003258466568728🐳3
21 Apr 2026, 21:37 UTC471 views20 reactionsread 6 August 2026 #alala_факт
У ЗША красавік — месяц гісторыі культуры Глухіх, бо 15 красавіка 1817 года адкрылася першая амерыканская дзяржаўная школа для глухіх, а 8 красавіка 1864 на падставе адной з такіх школ запрацаваў Галадзецкі каледж. Зараз гэта Галадзецкі ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова, цалкам арыентаваная на людзей з асаблівасцямі слыху.
З нагоды месяца гісторыі культуры Глухіх кампанія Дысней разам з тэатрам …
❤14🔥3👍2👌1
20 Apr 2026, 21:23 UTC435 views40 reactionsread 6 August 2026 #alala_этымалогія
Праіндаеўрапейскае слова *h₂ŕ̥tḱos-мядзведзь пакінула не так ужо і мала слядоў. Гэта не толькі грэчаскі άρκτος і лацінскі ursus з нашчадкамі: французскім ours, іспанскім oso і румынскім urs. З таго ж слова паходзяць армянскі արջ /ардж/, албанскі ari, валійскі arth, асецінскі арс (гэта кірыліца), hirč у мове народу рома, хецкі 𒄯𒁖𒂵𒀸 /ḫartaggaš/, таджыкскі хирс...
Выглядае, што паклікаць мядзведзя бая…
custom 528282252583791176527🔥8❤3🤔2
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @ololo_philolo_by. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.