7 Aug 2026, 07:56 UTC112 views7 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @januskevic_booksVideo
Хочаце першымі прачытаць новы раман Альгерда Бахарэвіча за тры тыдні да афіцыйнага старту продажаў? Запрашаем у наш Кніжны клуб з аўтарам!
Засталося яшчэ некалькі месцаў на сустрэчу Кніжнага клуба 28 жніўня. І ўсе яго ўдзельнікі, якія купяць квіток на сустрэчу і аформяць папярэдні заказ на кнігу, змогуць забраць свой асобнік з кнігарні ўжо сёння. Таксама для ўдзельнікаў клуба мы аператыўна высылаем кнігі поштай.
За…
🔥7
5 Aug 2026, 15:37 UTC305 views30 reactionsread 7 August 2026 Photo
НАВІНКА АД КНІЖНАГА ВЫРАЮ
"Анатомія для дзяцей" — сусветны бестселер пра чалавечае цела, створаны пісьменнікам і медыкам Адамам Кеем і ілюстратарам-гумарыстам Генры Пакерам.
Гэта не падручнік! Гэта кніга поўная гумару пра:
- мозг, сэрца, скуру, косці;
- бактэрыі, вірусы, брыдкасці і асаблівасці нашага цела;
- тое, пра што дзеці (а часам і дарослыя) па-сапраўднаму хочуць ведаць у дачыненні да свайго цела, але не за…
🔥24❤5🎉1
4 Aug 2026, 14:05 UTC334 views19 reactionsread 7 August 2026 Photo
Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Гедройця!
З 6 кніг, якія ў яго ўвайшлі, у нас вы можаце знайсці ўсе, не пазначаныя як "зашыфраваны ўдзел":
📚 “Халодныя землі” Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher)
📚 “Радзіна” Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton)
📚 “Боў і мерць у Хротне” Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org)
📚 “Пентаквантар” (кнігі 1 і 2) Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher)
Усе кнігі ў продажы на knihauka.com і ў варшаўскай…
❤13👍4🔥2
1 Aug 2026, 09:09 UTC552 views37 reactionsread 7 August 2026 Photo
Летуцень, мы пачалі!
Чакаем вас да 18:00.
📍 Кракаў, park Jordana
❤30👏4🔥3
31 Jul 2026, 16:55 UTC468 views45 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @januskevic_booksPhoto
🎉 З днём нараджэння, Гары Потэр!
Гэты юны чараўнік абудзіў жаданне чытаць па-беларуску. Варта ўспомніць хаця б тыя чэргі, што стаялі ў Мінску ў дні прэм'еры новых кніг.
Для многіх беларусаў Гары Потэр — гэта сімвал свабоды. Знак перамогі дабра над злом. І ўжо колькі гадоў ён дае надзею, што ўсё будзе добра.
Маем невялікую радасць і гатовы ёй падзяліцца: пятая кніга серыі (а гэта таўшчэзны "Ордэн Фенікса"!) выйдзе …
🔥38❤6🤮1
28 Jul 2026, 12:48 UTC626 views15 reactionsread 7 August 2026 Photo
А таксама ў межах пікніка запрашаем вас на размову “Гаварыце па-чалавечаскі – трасянка як нацыянальная прыкмета беларусаў і форма мастацкай выразнасці і ў творчасці" (14.20-15.20).
Якія віды трасянкі бываюць? Якія працэсы ў грамадстве яна адлюстроўвае? Для чаго музыкі, пісьменнікі і акцёры абіраюць трасянку мовай сваёй творчасці?
❤14👍1
28 Jul 2026, 12:48 UTC514 views23 reactionsread 7 August 2026 Photo
1 жніўня сустракаемся ў Кракаве!
Кнігаўка едзе на пікнік Летуцень і вязе з сабой усе кніжныя хіты. На кніжным кірмашы вы знойдзеце кнігі выдавецтваў Янушкевіч, Кнігаўка, Вясна, Пфляўмбаўм, Полацкія Лабірынты і Мяне няма.
Вас чакаем процьма цікавых кніг па прывабных летніх цэнах.
📆 1 жніўня, 11:00-19:00
📍 Кракаў, Park Jordana
Уваход вольны
🔥18❤4👍1
23 Jul 2026, 10:24 UTC790 views19 reactionsread 7 August 2026 Хочацца, каб з гэтай ідэі вырасла своеасаблівая франшыза. Заклікаем далучацца да нашай ініцыятывы кніжныя клубы і чытацкія супольнасці з іншых гарадоў. Нават калі сустрэчы будуць праходзіць без удзелу аўтара, мы гатовыя дасылаць або перадаваць арганізаваным супольнасцям экзэмпляры кніг ужо з 10 жніўня (бясплатная аднаразовая пасылка па Польшчы, Германіі, Чэхіі, Літве і Латвіі). Мы гатовыя падзяліцца арганізацыйнымі м…
🔥18🤨1
23 Jul 2026, 10:23 UTC790 views28 reactionsread 7 August 2026 Photo
📍 Першыя сустрэчы Кніжнага клуба адбудуцца 27 і 28 жніўня ў варшаўскай кнігарні «Букіністка» — нашым добрым партнёры ў гэтай ініцыятыве. Пачатак а 18:30.
Колькасць удзельнікаў кожнай імпрэзы абмежаваная — 14 чалавек. Мы прадаём квіткі на мерапрыемства па 75 злотых (уключна VAT 23 %), каб пакрыць выдаткі на яго арганізацыю і візіт пісьменніка.
Абавязковыя ўмовы для ўдзелу:
📍 папярэдні заказ кнігі "Падземныя пераходы…
🔥19❤9
23 Jul 2026, 10:21 UTC723 views41 reactionsread 7 August 2026 НОВЫ КНІЖНЫ КЛУБ!
Некалькі дзён таму мы абвясцілі пра выхад 28 жніўня новага рамана Альгерда Бахарэвіча. Мы вырашылі скарыстацца гэтай добрай нагодай і, з ласкавай згоды аўтара, паэксперыментаваць з новымі формамі кніжнай прамоцыі.
За аснову мы ўзялі амерыканскую мадэль кніжных клубаў, якія з'яўляюцца актыўным элементам кніжнага рынку і індыкатарам чытацкіх інтарэсаў. Для выдавецтваў папярэднія заказы ад кніжных кл…
👍19❤14🔥7🥴1
22 Jul 2026, 13:48 UTC501 views76 reactionsread 7 August 2026 Photo
Цяжка паверыць, што Святлана больш не завітае ў нашу кнігарню, але вельмі прыемна і светла ўспамінаць яе візіты. Яна купляла свае кнігі, каб потым падарыць камусьці знаёмаму, а таксама заўжды ахвотна адгукалася на нашы просьбы падпісаць колькі асобнікаў для будучых пакупнікоў.
Дзякуй вам, Святлана.
Спачуваем родным, сябрам і ўсім, для каго Ева Вежнавец была не толькі пісьменніцай, але блізкім чалавекам Святланай Ку…
💔65😢10🫡1
18 Jul 2026, 09:48 UTC593 viewsread 7 August 2026 Нагадваем, што сёння мы закрыемся трошкі раней.
Showing the 12 most recent of 16 posts we hold for @newknihauka. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.