8 Aug 2026, 09:06 UTC45 views8 reactionsread 8 August 2026 Photo
Бачнасць у Беларусі
На тэрыторыі Беларусі зацьменне будзе бачна як частковае. Ступень пакрыцця Сонца складзе ад 13% у Гомелі да 76% у Гродне.
Падрабязней пра ўмовы зацьмення ў любым месцы тут.
З-за нізкага становішча Сонца над гарызонтам нават невялікія перашкоды (будынкі, дрэвы або пагоркі) могуць цалкам закрыць від на зацьменне. Для паспяховага назірання патрабуецца адкрыты паўночна-заходні гарызонт. Таму загадз…
❤8
8 Aug 2026, 08:46 UTC44 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
Асаблівасці сонечнага зацьмення 12 жніўня 2026
✅Гэта будзе першае поўнае сонечнае зацьменне, бачнае ў кантынентальнай Еўропе з 1999 года.
✅Шлях поўнага зацьмення пачнецца ў Сібіры, пройдзе праз Грэнландыю, Ісландыю і скончыцца ў Гішпаніі.
✅Поўная фаза адбудзецца ўвечары, калі Сонца будзе знаходзіцца вельмі нізка над гарызонтам.
✅У раёне расійскага паўвострава Таймыр поўная фаза пачнецца ў 23:59 па мясцовым часе …
🔥6
8 Aug 2026, 08:35 UTC47 views8 reactionsread 8 August 2026 Photo
Сонечнае зацьменне зусім хутка!
Таму прапаную невялічкі агляд гэтай з’явы
❤3🤓3❤🔥1🤯1
2 Aug 2026, 20:03 UTC108 views12 reactionsread 8 August 2026 Найлепшыя ўмовы назірання за каметай у Паўднёвай паўкулі, там аб’ект будзе ззяць высока ў зеніце. Жыхарам Паўночнай паўкулі менш пашанцавала, камета будзе знаходзіцца нізка над гарызонтам ў сузор’і Паўднёвай рыбы (гл. анімацыю). Каб адшукаць камету арыентуйцеся па самай яркай зорцы сузор’я Фамальгаўт.
Чыстага неба і паспяховага палявання!
❤12
2 Aug 2026, 20:02 UTC103 views10 reactionsread 8 August 2026 Video
Вартае ўвагі вяртанне каметы 10Р/Tempel 2
Пачатак жніўня найлепшы час у гэтым стагоддзі для палявання за каметай 10P/Tempel 2.
2 жніўня яна пройдзе перыгелій і дасягне максімальнай актыўнасці, а ўсяго праз дзень, 3 жніўня максімальна наблізіцца да Зямлі (0,41 а.а.). Да таго ж у гэты час камета будзе знаходзіцца блізка да процістаяння, то бок будзе бачная амаль усю ноч. Усё гэта разам стварае лепшыя умовы для яе наз…
❤10
1 Aug 2026, 15:05 UTC108 views19 reactionsread 8 August 2026 ✅ не менш чаканая падзея адбудзецца і ноччу — максімум Персеідаў, найбольш папулярнага метэорнага патоку. Гэтым разам Месяц ў маладзіку не будзе замінаць назіранням.
💥 15 жніўня Меркурый і Юпітэр наблізяцца адзін да аднаго, аднак жа зноў вельмі нізка над гарызонтам. Гэтым жа вечарам Венера дасягне максімальнай усходняй элангацыі, а побач з ёй з’явіцца серп маладого Месяца.
💥 28 жніўня — Поўня і яшчэ адно зацьменне,…
❤13🤗6
1 Aug 2026, 15:03 UTC106 views21 reactionsread 8 August 2026 Photo
💥 2-3 жніўня: шукайце на паўднёвай часцы неба камету 10Р/Tempel. Аднак не забудзьцеся на бінокль, тэлескоп ці фотакамеру, бо камета нябачная наўпрост вачыма. 2 жніўня яна праходзіць перыгелій, набліжэйшы пункт сваёй траекторыі ад Сонца, а 3 жніўня максімальна наблізіцца да Зямлі.
💥 4 жніўня Месяц наблізіцца да Сатурна.
💥 7 жніўня напрыканцы ночы Месяц “завітае” да Плеяд.
💥 9 жніўня Месяц працягне свае “гасцяванні”…
❤18🤗3
3 Jul 2026, 21:18 UTC203 views21 reactionsread 8 August 2026 Photo
Астрападзеі ліпеня
💥 4-5 ліпеня — збліжэнне Марса і Урана паміж зорнымі скопішчамі Плеяды і Гіяды на золку. Выдатная магчымасць пабачыць абедзве планеты ў адным полі зроку бінокля ці тэлескопа.
💥 7 ліпеня Месяц наблізіцца да Сатурна.
💥 9 ліпеня Венера пройдзе каля Рэгула, самай яркай зоркі сузор’я Ільва.
💥 11 ліпеня — прыгожае спалучэнне Месяца, Плеяд і Марса напрыканцы ночы.
💥 14 ліпеня — маладзік, самы час каб…
❤14🔥5👍2
17 Jun 2026, 22:11 UTC224 views31 reactionsread 8 August 2026 Photo
“Другая серыя”: Месяц наблізіўся да Венеры
❤28🔥2😍1
16 Jun 2026, 21:48 UTC260 views24 reactionsread 8 August 2026 Photo
Сённяшняя сустрэча Венеры, Юпітэра і Месца.
Каля Месяца схаваўся Меркурый. На жаль без бінокля яго не бачна. Аднак ён на столькі наблізіўся да Месяца, што магчыма было разглядзець яго ў адным полі зроку бінокля разам з Месцам.
І гэта цудоўнае відовішча! Тонкі серпік Месяца адначасова з папялістым святлом астатняй часткі дыска і пад ім зіхаціць Меркурый крыху ружовым святлом. Чарадзейна!
Нагадваю, што заўтра Месяц …
❤23👍1
7 Jun 2026, 19:17 UTC263 views14 reactionsread 8 August 2026 Photo
Астрапрагноз на чэрвень
💥9 чэрвеня назіраем збліжэнне Венеры і Юпітэра. Аднак за рухам планет насустрач адна адной мажліва віжаваць ужо зараз і працягнуць пасля 9-га. На здымках якраз бачны прагрэс збліжэння.
💥10 чэрвеня напрыканцы ночы Месяц наблізіцца да Сатурна.
💥15 чэрвеня Меркурый у найбольшай усходняй элангацыі, то бок гэта лепшыя ўмовы для назірання гэтай няўлоўнай планеты, якая праз сваю блізкасць да Сонца…
❤12🔥2
Showing the 11 most recent of 11 posts we hold for @naziralnaja_astranomija. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.