28 Nov 2023, 17:34 UTC≈1,270 views14 reactionsread 8 August 2026 Вітанкі! Сёння ў нашай паэтычнай рубрыцы дзелімся ўрыўкам з “Песняў пра герояў” у перакладзе Яўгена Папакуля, які прысвячаем тым героям, што мужна і з гонарам адужалі ўсе перашкоды дня (вам!):
«Хэльгі, паслухай,
ясень змагання,
як ты займееш уладу над скарбам
і Родульсвёлем?
Арол крычыць рана!
Нельга табе заставацца маўклівым,
хай і адважным будзеш,
уладца».
Не заставайцеся маўклівымі і вы ды адважна дзяліцеся сваі…
❤9💔4👍1
25 Nov 2023, 16:18 UTC≈1,110 views15 reactionsread 8 August 2026 Вітанкі, гэта зноўку Арсень, і я працягваю распавядаць пра выдавецкую дзейнасць і ўсё што зь ёй звязана.
Сёньня прапаную тэму, якая можа і не адносіцца наўпрост да пытаньня сучаснага кнігадруку але, тым ня меней, вельмі важная з пункту гледжаньня спадкаемства і гісторыі, ды й увогуле проста цікавая. Гэта друкарства часоў Адраджэньня (не, пра Скарыну размаўляць не будзем, пра яго і так шмат напісана). Кнігі ў Сярэдня…
❤🔥8❤5🔥1🤔1
22 Nov 2023, 10:02 UTC917 views14 reactionsread 8 August 2026 Photo
✨Кніжка — цуд! Даўно я так не смяялася разам з героям твора, як падчас чытання «Гэта не джунглі!».
Справа ў тым, што аднойчы Паула вырашыла на кожную просьбу адказваць «НЕ»! «Якая раскоша», —падумала я і з зайздрасцю пачала назіраць за тым, як дзіця тэстуе гэты свет на трываласць. Самы час і вам!
❤10💘2🦄2
21 Nov 2023, 15:35 UTC800 views22 reactionsread 8 August 2026 Вітанкі! Гэтым вечарам чытаем верш славенскага паэта-авангардыста Срэчка Косавэла і ўзгадваем Рэмбо, абсэнт і чыстыя, светлыя месцы (>>>>>):
Кавярня
Жоўтая відната
ліецца ў імглу сутоння.
Зорыць
у велізарныя вокны
вока.
Звіты
у ценькую палатніну танцуе
ў пакоі дым.
Губы
ператлумачваюць словы,
моўчкі
дзівуюся, што жыву.
❤16👍4🔥2
17 Nov 2023, 14:50 UTC888 views2 reactionsread 8 August 2026 Poll
Нарэшце мы ўгаварылі Арсеня распавесці нам пра таямніцы кнігавыдання. З гэтай нагоды маем да Вас пытанне!
Ці было б вам цікава чытаць не толькі пра кніжкі, але і пра тое, як яны робяцца?
- 😊83%
- 🤨5%
- 🫡13%
Shares as published, totalling 101%. No per-option vote count is published by Telegram, so none is shown.
🥰2
17 Nov 2023, 14:44 UTC919 views19 reactionsread 8 August 2026 🦜Усім шчырыя вітанкі! Сёньня я, то бок Арсень, пачну распавядаць вам, істапашаноўнае спадарства, пра тое, што вас, спадзяюся, усіх цікавіць: пра выдавецкую дзейнасць, яе акалічнасці і асаблівасці і пра тое, як змяняецца тэкст са стадыі рукапісу да гатовае кнігі на паліцы кнігарні. Канешне, на гэты конт напісана ўжо дастаткова кніг, але стасункі аўтара і выдаўца, як і любая з'ява, не могуць захоўваць сваю першасную фо…
❤12🔥4🥰3
14 Nov 2023, 16:39 UTC724 views16 reactionsread 8 August 2026 Вітанкі! Сёння разважаем над роляй палескіх чарапашак у стварэнні свету і чытаем вершы Бгартрыгары:
На сваім каптуры носіць заўжды
ўсе светы сусветны Змей,
а яго на спіне Пан чарапах
падтрымлівае дзень і ноч,
а таго на грудзях мора дзяржыць,
нібыта й няма яго.
Для вялікіх няўцяж цуды чыніць,
…
❤8🔥6🥰1😢1
13 Nov 2023, 17:24 UTC733 views17 reactionsread 8 August 2026 Video message
Video message, posted without a caption
❤10🤩4🥰2🔥1
11 Nov 2023, 15:15 UTC815 views19 reactionsread 8 August 2026 Photo
☄️Сёння мы прапануем вам шлях да вышынь канструктывізму, пракладзены Аляксеем Ганам! Кіно, дызайн, архітэктуруа, паліграфія – уся дзейнасць Гана была выверанай і дакладнай авангарднай рысай, якая цягнулася да найвышэйшага рэвалюцыйнага мастацтва.
У свой час Ган выдаваў часопіс «Кіна-фот», дзе друкаваліся ў тым ліку Маякоўскі і Вертаў (каторы ў сваю чаргу разбіваў філістарскія чаканні прыхільнікаў амерыканскіх драмат…
😍9❤7🔥2👍1
8 Nov 2023, 11:24 UTC800 views14 reactionsread 8 August 2026 🧚♂️Вітанкі! Учора на сувязь не выйшаў наш штоаўторкавы верш – але выходзіць проста зараз і на адзін тыдзень падмяняе рубрыку Лізы. Аднак не варта хвалявацца! Усе пертурбацыі звязаныя з тым, што ўжо на гэтым тыдні нас чакае невераемна цікавы допіс, які прачыніць для нас дзверы выдавецтваў і распавядзе пра тыя таямніцы, што за імі хаваюцца. Стаяцьмем tuned!
З падставы перастановак пачынаем дзень з «Мэбляванага пакою»…
❤12👍2
1 Nov 2023, 12:53 UTC842 views21 reactionsread 8 August 2026 Photo
🍂Каб нешта ахоўваць, трэба быць вельмі ўважлівым, цярплівым і верыць у каштоўнасць таго, што ты ахоўваеш. Нам, людзям, вельмі ўласціва жаданне паскорыць час, каб хутчэй убачыць вынік, хутчэй наталіць сваё жаданне. Але ўсё куды прасцей.
Густаў Клімт у палацы Стакле стварыў трыпціх, які паказвае логіку развіцця падзей: «Чаканне» - «Дрэва жыцця» - «Асалода». І толькі так. Натхнёныя гэтым шэдэўрам эпохі мадэрн Мірыям Уэ…
❤17👍2🐳1🕊1
31 Oct 2023, 09:01 UTC736 views15 reactionsread 8 August 2026 Трапны, з’едлівы беларускі мадэрнізм у выкананні непаўторнай Яўгеніі Пфляўмбаўм:
СОН
Я з табою была ва Фларэнцыі
партрэтысткаю тонкіх абліччаў.
Там дзівак прада мною ўкленчыў
і сваёю назваў Беатрычэ.
І партрэт яго самы тонкі
ад цябе я доўга хавала,
покуль нашай радзімы сонца
буйнай сілаю не акрыяла.
І пакінуўшы хісткасць мансарды,
мы шчаслівыя йшлі абое.
Ты быў толькі радзімаю гарды,
ну а я,…
❤13🔥2
Showing the 12 most recent of 19 posts we hold for @marks_minsk. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.