9 Aug 2026, 18:06 UTC11 views1 reactionsread 9 August 2026 Photo
200 апублікаваных Reels!
За кожным відэа - гісторыя палітвязня, пра якога важна гаварыць і якога нельга забываць.
200 Reels - 200 гісторый.
І я працягваю гаварыць пра тых, чые галасы спрабуюць прымусіць замаўчаць, ператварыць іх проста ў лічбы.
Дзякуй усім, хто глядзіць, дзеліцца, падтрымлівае і дапамагае гэтаму кантэнту знаходзіць новых людзей.
Працягваем. Беларусь будзе свабоднай!
⚪️🔴⚪️ #Палітвязні
#НеЗабудзе…
💋1
Signed Леанід Судаленка
9 Aug 2026, 11:04 UTC20 views8 reactionsread 9 August 2026 Photo
Дзень Годнасці. Зараз. Вільня.
🔥6👍2
Signed Леанід Судаленка
9 Aug 2026, 03:13 UTC23 views5 reactionsread 9 August 2026 Мы падрыхтавалі скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. Гэта была добра знаёмая мне праца: судовыя рашэнні, пратаколы, аргументы, спасылкі на міжнародныя нормы, перапіска з Жэневай. Я заўсёды папярэджваў людзей, што Камітэт ААН - не хуткая дапамога. Разгляд скаргі мог доўжыцца тры, чатыры, а часам і пяць гадоў. Але калі ўсе ўнутраныя механізмы не працавалі, гэта заставалася апошняй інстанцыяй, якая магла сказаць дзя…
💯3❤1🙈1
Signed Леанід Судаленка
9 Aug 2026, 03:12 UTC20 viewsread 9 August 2026 З Марыяй мы былі ўжо знаёмыя. Яна прынцыпова не пагаджалася з тым, што дзяржава можа вырашаць, як павінна жыць яе сям'я. Муж працаваў, яна займалася хатняй гаспадаркай - гэта быў іх асабісты выбар. Але чыноўнікі фактычна казалі: калі вы жывяце не так, як патрабуе дзяржава, будзеце плаціць больш.
Марыя з гэтым не пагадзілася.
Я дапамагаў ёй рыхтаваць прававую пазіцыю. Для мяне гэта была не толькі спрэчка пра камунал…
Signed Леанід Судаленка
9 Aug 2026, 03:11 UTC15 views3 reactionsread 9 August 2026 Photo
АПОШНЯЯ ІНСТАНЦЫЯ
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года гомельская філія «Вясны» жыла звычайным для сябе жыццём. Мы прымалі людзей, кансультавалі іх па працоўных, сацыяльных і грамадзянскіх пытаннях, дапамагалі складаць скаргі ў суды і дзяржаўныя органы, назіралі за выбарамі і мірнымі акцыямі, працягвалі дапамагаць тым, каго ўлада залічыла ў так званыя «дармаеды».
У сакавіку 2020 года гэтая гісторыя зноў нагад…
👍3
Signed Леанід Судаленка
9 Aug 2026, 03:08 UTC13 viewsread 9 August 2026 Video
ПАЛІТВЯЗНІ БЕЛАРУСІ:
АЛЕНА САФРОНАВА
Алене Сафронавай - 56 гадоў. Яна старшы выкладчык кафедры лінгвістычных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, навуковец і аўтар больш як 85 навуковых прац.
У 2025 годзе Магілёўскі абласны суд прызнаў Алену вінаватай паводле артыкула аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» і асудзіў да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Паводле вядомай ін…
Signed Леанід Судаленка
8 Aug 2026, 03:16 UTC15 viewsread 9 August 2026 10 студзеня, за дзень да вызвалення з ізалятара, суд Савецкага раёна Гомеля прысудзіў яму яшчэ пятнаццаць сутак арышту. Падставай стаў яго ўдзел у снежаньскім мітынгу супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. Міліцыянты сцвярджалі, што ён размахваў сцягам і выкрыкваў лозунгі. Сам Ціханоўскі настойваў, што проста здымаў падзеі для свайго YouTube-канала «Краіна для жыцця».
Я прысутнічаў на тым працэсе, бо ўжо на той час Ся…
Signed Леанід Судаленка
8 Aug 2026, 03:16 UTC17 views4 reactionsread 9 August 2026 Але ўжо ў студзені 2020 года было адчуванне, што нешта незваротна змяняецца. Суд над блогерам у Гомелі быў не проста чарговай адміністрацыйнай справай. Ён стаў адным з першых сігналаў таго, што ўлада выбірае не дыялог, а супрацьстаянне.
Наперадзе былі выбарчая кампанія, шматтысячныя чэргі, вулічныя маршы, затрыманні, турмы і лёсы людзей, падзеленыя на «да» і «пасля».
Але пра гэта я раскажу пазней.
А пакуль на кале…
💯4
Signed Леанід Судаленка
8 Aug 2026, 03:15 UTC14 viewsread 9 August 2026 Photo
АД АЎТАРА
Сябры, гэтыя запісы - не гістарычнае даследаванне і не палітычны трактат. Хтосьці назаве іх дзённікам, хтосьці мемуарамі. Для мяне гэта перадусім асабістыя сведчанні як чалавека, які ў 2020 годзе апынуўся ў самым цэнтры гістарычных падзей таго адрэзка нашай гісторыі.
Я хачу расказаць пра той час вачыма рэгіянальнага праваабаронцы, пра тое, што адбывалася не ў высокіх кабінетах Мінска, а ў Гомелі, Рэчыцы,…
Signed Леанід Судаленка
8 Aug 2026, 03:02 UTC15 viewsread 9 August 2026 Video
ПАЛІТВЯЗНІ БЕЛАРУСІ: ГАННА СТРАЖЭВІЧ
Ганне Стражэвіч - 60 гадоў, яна з Салігорска. У снежні 2023 года жанчыну затрымалі. Адной з прычын пераследу стала яе грамадзянская пазіцыя, падтрымка беларускіх палітвязняў і ліставанне з тымі, хто знаходзіцца за кратамі.
5 снежня 2024 года Мінскі абласны суд асудзіў Ганну да 4-х гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і вялікага штрафу. Яе абвінавацілі паводле некаль…
Signed Леанід Судаленка
7 Aug 2026, 09:09 UTC24 views2 reactionsread 9 August 2026 Photo
СУПАДЗЕННЕ? НЕ ДУМАЮ.
Яшчэ нядаўна беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкай» маю старонку ў TikTok. Цяпер той жа лёс напаткаў і мой Instagram-акаўнт @leanidsudalenka.
Асаблівую ўвагу прыцягвае адна акалічнасць: гэта адбылося менавіта пасля таго, як я пачаў рэгулярна публікаваць відэаролікі пра беларускіх палітвязняў - пра людзей, якія сёння знаходзяцца за кратамі за свае перакананні, грамадзянскую пазіцыю і жаданне…
💩2
Signed Леанід Судаленка
7 Aug 2026, 03:05 UTC24 views2 reactionsread 9 August 2026 Апошнія месяцы да мяне заехалі хлопцы, якія не паляць. Бог пачуў мяне. За ўвесь час праз камеру прайшло не менш за дваццаць пяць чалавек. Розныя людзі. Неяк пісаў жонцы, што гуляю ў шахматы з чалавекам па мянушцы «Чыкаціла», наркабарон робіць нам гарбату, а алігарх з Піцера распавядае аб прыгодах, калі на Мальдывы каханку вазіў разам з яе маці.
У турме ўсе людзі роўныя, незалежна ад артыкула, паводле якога сюды трап…
🔥2
Signed Леанід Судаленка
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @lsudalenka. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.