6 Aug 2026, 12:10 UTC152 views22 reactionsread 8 August 2026 Photo
Драздовіч у Траецкім
На фота 5 жніўня 1993 года адкрыццё помніка мастаку і літаратару Язэпу Драздовічу ў Мінску ў Траецкім прадмесці.
На здымку побач са скульптарам Ігарам Голубевым даследчыца архітэктуры і аўтарка шматлікіх даследванняў, прысвечаных беларускаму дойлідству, Тамара Габрусь.
#гісторыя
❤18👍4
4 Aug 2026, 12:19 UTC197 views17 reactionsread 8 August 2026 Photo
📅 Адамовічу - 100
На гэтым тыдні ўзгадваем пісьменніка Алеся Адамовіча, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 100 гадоў.
У пашпарце, праўда, датай ягонага нараджэння запісана 3 верасня 1927 г., але сапраўдны дзень - 3 жніўня 1926 г.
Алесь Адамовіч стаў знакаміты творамі на ваенную тэматыку: "Вайна пад стрэхамі», «Сыны сыходзяць у бой». На іх аснове былі напісаныя сцэнарыі да аднаіменных стужак рэжысёра Віктара …
👍9🔥5❤3
1 Aug 2026, 09:01 UTC259 views18 reactionsread 8 August 2026 Photo
Мікола Дзяшкевіч
55 гадоў таму трагічна загінуў малады літаратуразнаўца і крытык Мікола Дзяшкевіч (1946-1971)
Нарадзіўся на Гродзеншчыне, у в. Пагор’е каля Шчорсаў. Скончыў Мінскі педінстытут імя М. Горкага. Працаваў у Музеі Янкі Купалы.
Аўтар даследавання пра Я. Купалу «Ад вытокаў радаводных», дзе адным з першых падрабязна разгледзеў радавод песняра, яго шляхецкае паходжанне. Удзельнік перадач «Школьнае тэлебачан…
🔥14👍4
27 Jul 2026, 12:20 UTC310 views14 reactionsread 8 August 2026 Photo
📅 120 гадоў з дня нараджэння Ежы Гедройця
Публіцыст, журналіст і літаратар Ежы Гедройць нарадзіўся ў Мінску ў 1906 г.
Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт, узначальваў шэраг смі яшчэ ў 1930-ых гг, быў на дыпламатычнай службе, удзельнічаў у II Сусветнай вайне.
Жыў у Парыжы, выдавец і галоўны рэдактар легандарнага і ўплывовага часопіса «Kultura». Ініцыятар выдання серыі Бібліятэкі Культуры.
Паслядоўна імкнуўся да наладжва…
❤9👍5
26 Jul 2026, 09:04 UTC288 views27 reactionsread 8 August 2026 Photo
📸 Барадулін на Купаллі
Здымак 1980-ых гг.
У гэты час у Заслаўі легендарнае моладзевае аб'яднанне "Майстроўня" (1979-1984) пачало адраджаць традыцыю святкавання Купалля. З 1987 г. традыцыю працягнула не менш легендарная "Талака".
На адным з такіх купальскіх святаў быў госцем і Рыгор Барадулін, злева ад яго - мастачка і мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская.
#гісторыя
❤27
23 Jul 2026, 09:05 UTC389 views12 reactionsread 8 August 2026 Photo
📸 Міхась Лынькоў
На здымку 60-гадовай даўніны пісьменнік Міхась Лынькоў (1899-1975) дае аўтограф паэту Паўлюку Пранузу (1918-2007).
Фота 1966 г. зроблена на з'ездзе Саюза пісьменнікаў БССР.
#здымак
👍12
20 Jul 2026, 12:15 UTC387 views16 reactionsread 8 August 2026 Photo
Блок па-беларуску
На фота вокладка перакладной кнігі Аляксандра Блока "Дванаццаць".
Пераклад - І.Гудок (Ігнат Дварчанін).
Выданне аздобленае ілюстрацыямі Васілія Масюціна.
Выйшла кніжка роўна 100 гадоў таму - у 1926 годзе.
#рарытэт
👍16
17 Jul 2026, 12:10 UTC438 views27 reactionsread 8 August 2026 Photo
📅 Барыс Пятровіч
Сёння адзначае дзень народзінаў вядомы празаік Барыс Пятровіч (Сачанка).
Ён аўтар больш дзясятка глыбокіх, наватарскіх і адметных кніг прозы: «Ловы», «Сон між пачвар», «Фрэскі», «Шчасце быць», «Жыць не страшна», «Піліпікі», «Плошча», «Спакушэнне», «Спачатку была цемра», «Пуціна», "Ідзі адзін", "Цнота на потым" і іншых. Апроч вялікага творчага наробку, Барыс Пятровіч мае на рахунку і важную грамадск…
👍27
14 Jul 2026, 12:20 UTC414 views31 reactionsread 8 August 2026 Photo
📸 Стары здымак
Малады Максім Танк у кашулі з валошкамі. Бадай самы прыгожы і стылёвы малады паэт свайго часу. Здымак 1930-ых гг.
#здымак
👍31
11 Jul 2026, 09:00 UTC462 views19 reactionsread 8 August 2026 Photo
Уладзімер Някляеў
На здымку канца 1940-ых гг. маленькі Уладзімір Някляеў з матуляй.
Днямі паэту споўнілася 80 гадоў.
#гісторыя
❤15🎉4
8 Jul 2026, 12:20 UTC534 views23 reactionsread 8 August 2026 Photo
Янка Лучына
175 гадоў таму ў ліпені 1851 г. у Мінску нарадзіўся Янка Лучына (Іван Неслухоўскі)
Паходзіў са старога шляхецкага беларускага роду. Скончыў мінскую гімназію, вучыўся ў тэхналагічным унівесітэце Пецярбурга. Служыў на Лібава-Роменскай чыгунцы.
Па-беларуску дэбютaвaў ў 1889 г., кaлi змяcцiў y «Mінскім лістку» вepш «Bяcнoвaй пapoй» і пaклaў пaчaтaк вяpтaнню бeлapycкaй лiтapaтypы дa дpyкaвaнaгa жыцця.
У 18…
❤16👍7
6 Jul 2026, 09:01 UTC391 views28 reactionsread 8 August 2026 Photo
Партрэт Адама Міцкевіча
На фота - партрэт Адама Міцкевіча працы сусветнавядомага мастака Эжена Дэлакруа (1798-1863) - бацькі французскага рамантызму і аўтара славутай "Свабоды, што вядзе народ".
Аловак, папера.
Датуецца першай паловай 19 ст.
Са збораў Парыжскага музея А. Міцкевіча.
#мастацтва
🔥18👍8✍2
Showing the 12 most recent of 13 posts we hold for @litarchiu. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.