5 Aug 2026, 10:04 UTC32 views5 reactionsread 8 August 2026 Forwarded from @paleskiyarabinzonyPhoto
Гатовыя да самага цікавага і незабыўнага падарожжа гэтага лета? 🧳
З 17 па 21 жніўня наша каманда ладзіць новы бясплатны анлайн-летнік «Гісторыя беларускага тэатра». Па-беларуску, для беларусаў_ак, пра Беларусь! ❤️
✨ Якія прыгоды нас чакаюць?
Разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі мы адправімся ў захапляльнае падарожжа па гісторыі беларускага тэатра — ад старажытнай батлейкі і тэатра Радзівілаў да сучасных незалежны…
❤5
30 Jul 2026, 09:04 UTC77 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
Гэта вы зрабілі кнігу! Ахвяраваўшы капейчыну нам, вы дапамаглі з’явіцца на свет «Класі». Дзякуем 🧡
🤨 Думаеце, у звычайным горадзе на дзявятым паверсе абсалютна звычайнага дома не бывае цудаў? Анягож! Знаёмцеся, Клася – кемлівая, няўрымслівая, поўная фантазіі дзяўчынка. І кожны ейны дзень – гэта цэлая прыгода.
📚 Аляксандра Хамянок «Клася, (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху».
https://knizhnyvoz.com/book/032…
❤6
15 Jul 2026, 15:14 UTC118 views4 reactionsread 8 August 2026 Йу-ху! Трэцяя серыя прыгодаў Мышкі Пік-Пік 🐭
🔥3❤1
8 Jul 2026, 13:40 UTC162 views7 reactionsread 8 August 2026 Photo
🔥 Адзін з самых стыльных і інтэлігентных твораў сучаснага беларускага фэнтэзі
Падарожжа ў наваколлі Геранёнскага замка, дзе рэальная гісторыя ВКЛ пераплятаецца з чарадзействам 🧙♂️
Магутны магнат Ольбрахт Гаштаўт любіць паслухаць добрую гісторыю, а ягоны кемлівы кухмістар Ян Ялмужна ведае, што хаваюць бліжэйшыя пушчы і пра што гавораць сцены замка 🏰
🎧 Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна»
🔥6👏1
2 Jul 2026, 13:44 UTC168 views8 reactionsread 8 August 2026 Другая серыя!
Мы захапіліся і ўжо зрабілі другую серыю з «Прыгодаў Мышкі Пік-Пік»!
🧡 і падзякі дырэктару «Кніжнага воза»
Заходзьце на наш YouTube-канал, падпісвайцеся, пакідайце падабайкі 😊
P.s.: з вялікай павагай да мастакоў і мастачак. Мы зробім асобны пост пра тое, чаму шлях стварэння анімацыі штучным інтэлектам падаўся нам на сёння ўдалай ідэяй 🙌
❤6🔥2
27 Jun 2026, 12:05 UTC583 views8 reactionsread 8 August 2026 😮 Мы самі ў шоку!
Легендарная Мышка Пік-Пік цяпер на нашым YouTube-канале ў анімаванай версіі. Так, відэа створанае з дапамогай AI пад пільным наглядам дырэктара «Кніжнага воза».
🏃♀️ Забягайце на наш канал і абавязкова пішыце нам, ці варта працягваць. Дуууужа чакаем на вашыя водгукі 🙌
Вы дарэчы ведалі, што Людміла Рублеўская напісала працяг прыгодаў Мышкі? І яна ўжо выйшла на паперы!
🔥8
16 Jun 2026, 08:43 UTC228 views18 reactionsread 8 August 2026 Photo
Адразу дзве кнігі Льюіса Кэрала!
Пераклаў і прачытаў Макс Шчур. Ужо цяпер слухайце на «Кніжным возе»
«Снаркаловы» і «Фантасмагорыя» 🎧
🔥15❤2👏1
26 May 2026, 09:00 UTC197 views5 reactionsread 8 August 2026 Photo
Сёння Матулін дзень 🥳
Так-так, і сёння таксама, але ў Польшчы. У Беларусі мам віншуюць, як зазвычай, 14 кастрычніка.
☝️ Трэцяга траўня яго адзначаюць у Іспаніі, Партугаліі, Літве і Румыніі. 10 траўня ён у Нямеччыне, Італіі, Нідэрландах, Аўстрыі, Швейцарыі, Грэціі і Чэхіі. 31 траўня – у Францыі і Швецыі. І гэта толькі травень 😮
Мы налічылі датаў амаль на кожны месяц года ад лютага да снежня. Так што пастанаўляем ні…
❤5
14 May 2026, 13:29 UTC174 views12 reactionsread 8 August 2026 Photo
🌚 Любіце змрочную атмасферу, якая казыча нервы?
А можа гісторыі з глыбокім сэнсам? Магія? Трошкі фантастыкі?
Ну то для вас добрыя навіны! Мы прынеслі класіку – Вільгельм Гаўф «Казкі» 🤩
У спісе - знакамітыя не аднаму пакаленню «Каліф-бусел», «Маленькі Мук», «Карлік Нос» ды «Халоднае сэрца».
📝 Пераклад з нямецкай мовы – Наталлі Давыдоўскай, Аляксея Жбанава, Альгерда Бахарэвіча, Ігара Крэбса і Уладзіміра Папковіча.
…
🔥7😍3👏2
9 May 2026, 10:35 UTC164 views10 reactionsread 8 August 2026 🐱 Яшчэ больш гісторый пра Шпрота!
12 траўня Ганна Янкута, аўтарка легендарнай сагі пра ката Шпрота, выходзіць у жывы эфір:
💬 «Прадстаўлю прыквел да гісторый пра ката Шпрота «Маленькі Шпрот і яго пачвары», які выйшаў на «Кніжным возе». Раскажу пра тое, як ствараліся кнігі з цыкла, як прыдумляліся яго героі і сюжэты, а таксама пра тое, чаму я ўвогуле ўзялася пісаць кнігі для дзяцей. Прэзентацыя-падсумаванне маёй Шпро…
👍6🔥4
6 May 2026, 13:34 UTC138 views8 reactionsread 8 August 2026 Photo
🤩 Унікальная казка на «Кніжным возе»!
Калі сцісла, то жыў быў хлопчык Саша, ён вырас і ў яго з’явілася чароўная дачушка, для якой ужо дарослы хлопчык Саша любіў прыдумляць казкі. А потым Саша ўзяў мікрафон і ўспомніў, што ён яшчэ і музыка 🎸
І вось сустракайце на «Кніжным возе»!
Казка пра маладую Вужаку, якая ўпершыню ў жыцці ліняе і баіцца, што стане не такой, як раней. Але з дапамогай маці і сяброў яна разумее: з…
🔥8
2 May 2026, 09:07 UTC280 views16 reactionsread 8 August 2026 Photo
💥 Навінка! Сюрпрыз! Пушка! Бомба!
Толькі на «Кніжным возе»! Прыквэл легендарнай кашэчай сагі! Не апублікаваная раней гісторыя пра Ката Шпрота!
І ведаеце, што? Яна запісаная цалкам дзякуючы вашым ахвяраванням нашаму праекту! Гэта любоў 🤍
Казка-перадгісторыя пра ката Шпрота, у якой ён знаёміцца з будучымі сябрамі і трапляе ў свае першыя прыгоды.
Ганна Янкута «Маленькі Шпрот і яго пачвары»
Аўтарка вокладкі – Лілія Д…
🥰8🔥6❤2
Showing the 12 most recent of 16 posts we hold for @knizhnyvoz. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.