5 Aug 2026, 04:49 UTC39 views3 reactionsread 8 August 2026 Forwarded from @afishatutajbyPhoto
Беларуская школка❤️ Познані запрашае ў новы навучальны год!
Мы будзем шчаслівыя сустрэць у верасні сталых вучняў нашай школкі, а таксама 🎒 запрашаем далучацца новых дзетак ад 5 да 12 год.
✍🏻 Калі ласка, націсніце па гэтай спасылцы і запоўніце анкету для запісу, або проста напішыце Юлёсі ў тэлеграм @ju_lio_sia
📌 Заняткі праходзяць тры суботы на месяц, а гульнявы фармат навучання дапаможа лёгка адаптавацца і з радас…
🔥2❤1
30 Jul 2026, 13:40 UTC110 views7 reactionsread 8 August 2026 Photo
«Іване, ты жывеш!» — лекцыя да 145-годдзя Івана Луцкевіча
Іван Луцкевіч — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, публіцыст, археолаг і грамадскі дзеяч, якога часта называюць бацькам беларускай незалежнасці.
Назва лекцыі — словы, выбітыя на яго кенатафе на віленскіх могілках Росы. Пагаворым пра жыццё і спадчыну Івана Луцкевіча, яго ролю ў беларускім руху і пра ідэю ўшанавання яго памяці ў юбілейны год.…
❤7
30 Jul 2026, 08:02 UTC453 views8 reactionsread 8 August 2026 Photo
Сябры,
запрашаем вас на беларускі шпацыр па Познані зь вядомай віленскай экскураводкай Валерыяй Чарнаморцавай.
Прапануем разам прагуляцца па цэнтры Познані, каб пашукаць тут беларускія сьляды.
- даведаемся, як быў зьвязаны з нашымі землямі першы польскі князь Баляслаў Храбры,
- чаму менавіта ў Познані быў зьняволены наш першадрукар Францішак Скарына,
- якія жарсьці прывялі сюды знакамітага лірніка вясковага Улад…
❤6👍1🔥1
28 Jul 2026, 11:54 UTC102 views5 reactionsread 8 August 2026 Photo
#дзеці
"Трымайся, трусік!", 2022, Жазэфіна Марк, на беларускую мову Вольгі Гронскай
Дзіцячы вострасюжэтны блокбастар у форме комікса. Пра сяброўства паміж ваўком🐺 і 🐇 зайцам, якія воляю лёсу вымушаны выправіцца ў агульнае падарожжа, дзе іх напаткае мноства прыгод.
Дзякуй за цудоўны падарунак кракаўскай бібліятэцы Kniżny Vyraj
Пачастуй бібліятэкара кавай 🍷
👍4👌1
24 Jul 2026, 10:18 UTC119 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
#замежная #фантастыка
"Аўтаспынам па Галактыцы", 1979, Дуглас Адамс
Гумарыстычны фантастычны раман пра чалавека, які нечакана даведваецца, што Зямлю збіраюцца знішчыць, і разам з іншапланецянінам адпраўляецца ў касмічнае падарожжа🚀. Гэта вясёлая і іранічная гісторыя пра космас, жыццё, сяброўства і пошук сэнсу існавання.
Калі збіраецеся ў такое падарожжа, не забудзьцеся пра 📘"Падарожную кніжку для амат…
🔥5👍1
23 Jul 2026, 11:11 UTC117 views11 reactionsread 8 August 2026 Photo
#замежная #класіка
"Віно з дзьмухаўцоў", 1957, Рэй Брэдберы
Гэта аўтабіяграфічная кніга, якая апавядае пра цёплыя ўспаміны аб летніх бесклапотных днях ☀️ дзяцінства Рэя.
12-гадовы хлопчык, які жыве ў невялікім гарадку, па-свойму глядзіць на звычайныя шэрыя летнія будні. І думае аб тым, што дзедава віно 🍷 з дзьмухаўцоў, якое ён робіць штогод, павінна «запісваць» тое, што ў гэты час адбывалася вакол: пахі…
❤6🔥4🙏1
22 Jul 2026, 10:27 UTC102 views5 reactionsread 8 August 2026 Photo
#дэтэктыў
"Следства вядзе суддзя Дзі", 1958, Роберт ван Гулік
Зборнік дэтэктыўных апавяданняў нідэрландскага пісьменніка і ўсходазнаўцы 🍚. Кароценькія па форме, але змястоўныя па сэнсе расказы спадабаюцца прыхільнікам дэтэктыўнага 🔎 жанру і пазнаёмяць вас з прыёмамі, распрацаванымі кітайскай дэтэктыўнай літаратурай.
Пачастуй бібліятэкара кавай 🍷
👍3🤗2
20 Jul 2026, 17:00 UTC114 views26 reactionsread 8 August 2026 Памерла беларуская аўтарка Святлана Курс (Ева Вежнавец).😢
Дзякуем, што пакінула нам свой талент. Мы пастараемся зрабіць тваё імя і твае працы бясмертнымі.
RIP
💔15😢8❤2😭1
18 Jul 2026, 08:37 UTC139 views3 reactionsread 8 August 2026 Photo
#філасофія
"Асновы думак і пачуццяў маіх", 1842, Фларыян Бохвіц
- беларускі (але пісаў па польску) асветнік і мысляр🤔, жыў у адныя часы з Міцкевічам на Гродзеншчыне і быў жанаты на яго траюроднай сястры. Практыкаваў юрыспрудэнцыю.
Веравызнаваў пратэстантызм, што моцна паўплывала на яго думку. Шмат разважаў аб мэце чалавечага існавання і выхаванні чалавека. У гэтай кзнізе стараецца прымірыць два, зд…
🔥3
10 Jul 2026, 13:41 UTC151 views4 reactionsread 8 August 2026 Photo
#замежная
"Марсіянін", 2011, Эндзі Уір
Кніга пра жаданне жыць нават у незямных умовах.
Пасля буры на марсіянскай станцыі выжывае толькі адзін астранаўт👨🚀. Па яго адпраўляюць выратавальны карабель. Але чакаць касмічны карабель🚀 — гэта не тое самае, што чакаць Uber 🚕 у горадзе. Патрэбны час, а таксама ежа, вада і ўсё неабходнае для выжывання.
🎧Паслухаць слухаўкамі
Пачастуй бібліятэкара кавай 🍷
❤3👍1
6 Jul 2026, 20:25 UTC162 views3 reactionsread 8 August 2026 Чытаем: https://leta.rozum.media/
Наступная сустрэча: 9 жніўня (дата не дакладная, сачыце за абвесткамі)
❤
🔥2👍1
6 Jul 2026, 20:24 UTC145 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
#сучаснасць #біяграфія
„Як я правёў гэтае лета“, 2025, Антон Бяляеў
Аўтабіяграфічны аповед пра праведзены час у зняволенні былога колішняга выканаўцы прадзюсара ОНТ ўлетку 2022 года. Але напісаны надзвычай іранічка і з гумарам.
"Мая кніга пра тое, як людзі ў складаных умовах застаюцца людзьмі і як яны дастаюць з сябе штосьці светлае і чалавечае", - кажа пра сваю кнігу аўтар.
Пачастуй бібліятэкара кавай 🍷
👍6
Showing the 12 most recent of 17 posts we hold for @knizhnajapalichkapoznan. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.