20 Jul 2026, 16:08 UTC157 views27 reactionsread 6 August 2026 Photo
Пайшла з жыцця пісьменніца Святлана Курс, паведамляе Беларускі ПЭН.
Святлана Курс — аўтарка дзвюх кніг, напісаных пад псеўданімам Ева Вежнавец: «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?». За апошнюю ў 2021 годзе яна атрымала прэмію імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.
💔26❤1
17 Jul 2026, 11:37 UTC203 views5 reactionsread 6 August 2026 Photo
Kamunikat рыхтаваў кнігу «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» адмыслова да фэсту Tutaka. І яна там будзе. Аднак тэма ўдзелу — ці, дакладней, няўдзелу — беларускіх незалежных выдаўцоў у фэсце Tutaka патрабуе асобнага і шырэйшага асвятлення, — напісаў на сваім профілі ў Facebook кіраўнік Kamunikat Яраслаў Іванюк.
➡ https://kamunikat.net/kniga-kamyani-musili-palyatsets-anety-prymaki-onishk-budze-dastu…
👍3❤2
17 Jul 2026, 07:14 UTC189 views3 reactionsread 6 August 2026 Photo
Алесь Кіркевіч: «Калі ў мяне будзе сваё выдавецтва, назаву яго «Экстрэмісцкая літаратура». З добрай традыцыяй: высылаць поштай сігнальны асобнік адразу ў суд Заводскага раёна г. Мінска. Каб там хочаш не хочаш, а прачыталі і дадалі ў свой спіс. А каго ім яшчэ чытаць — Чаргінца?»
➡ https://kamunikat.net/navoshta-zabaranyats-tsytaty-aleksiyevich-i-prynazowniki-vyachorki
#навіны_kamunikat
🔥3
16 Jul 2026, 15:29 UTC185 views3 reactionsread 6 August 2026 Photo
«І гэта ўсё ў табе. Зборнік турэмных эсэ» Міколы Статкевіча, якую выдаў Камунікат, — гэта кніга пра маральны выбар чалавека ў складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі.
➡ https://kamunikat.net/i-geta-wsyo-w-tabe-kamunikat-vydaw-zbornik-turemnykh-ese-mikoly-statkevicha
#навіны_kamunikat
🔥3
11 Jul 2026, 15:29 UTC225 views4 reactionsread 6 August 2026 Photo
«Свабода» сабрала дзесяць сьвежых кніг на беларускай мове для дарослых і дзяцей, якія ўжо выйшлі або выйдуць неўзабаве.
➡ https://kamunikat.net/kamyani-musili-palyatsets-i-zyamlya-pad-sherymi-krylami-syarod-dzesyatsi-belaruskikh-knizhnykh-navinak-pra-yakiya-raspavyadaye-radyyo-svaboda
#навіны_kamunikat
👍3💔1
11 Jul 2026, 11:37 UTC212 views6 reactionsread 6 August 2026 Photo
У апошнія гады ў Польшчы вырасла цікавасць да беларускай літаратуры, якая стала амбасадаркай краіны ды народу, — перакананая паэтка і пісьменніца Ганна Янкута.
➡ https://kamunikat.net/ganna-yankuta-belaruskaya-litaratura-stala-saprawdnay-ambasadarkay-krainy
#навіны_kamunikat
❤6
11 Jul 2026, 07:14 UTC191 views2 reactionsread 6 August 2026 Photo
Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай: беларуская палітычная сістэма ў параўнальнай перспектыве» Пётр Рудкоўскі расказаў «Салідарнасці» пра высновы даследавання і тое, якой магла бы быць галоўная стратэгічная памылка дэмакратычных сіл.
➡ https://kamunikat.net/zdzelka-zgarela-awtar-knigi-awtarytaryzm-pad-pagrozay-peralichyw-padstavy-dlya-aptymizmu-nakont-buduchyni-belarusi
#навіны_kamunikat
👍2
9 Jul 2026, 15:29 UTC190 views7 reactionsread 6 August 2026 Photo
Зьявіўся беларускі пераклад кнігі польскай дасьледніцы, прафэсара антрапалёгіі Ганны Энгелькінг «Калгасьнікі» аб праблеме ідэнтычнасьці беларусаў.
➡ https://kamunikat.net/polskaya-daslednitsa-belaruskay-identychnastsi-maryts-pra-pomnik-kulaku-w-mensku-i-chakaye-kali-belarus-znow-adkryyetstsa-svetu
#навіны_kamunikat
❤7
9 Jul 2026, 11:37 UTC172 views5 reactionsread 6 August 2026 Photo
Тэксты і праекты, якія асэнсоўваюць актуальныя і важныя тэмы для сучаснасці. Прэмія адзначае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці, а таксама ўшаноўвае асобу пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча. Штогод прэмія звяртае ўвагу на творчасць тых, хто асэнсоўвае рэчаіснасць, збірае сведчанні часу і задае вострыя пытанні. Сёлета ў поўным спісе – 23 творы розных ж…
❤5
9 Jul 2026, 07:14 UTC167 views6 reactionsread 6 August 2026 Photo
У Варшаве ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў імя Марэка Карпа выйшла кніга «Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych». У Інстытуце Пілецкага адбылася яе прэзентацыя. Выданне дакументуе галоўныя асаблівасці беларускай рэпрэсіўнай сістэмы.
➡ https://kamunikat.net/andzhey-pachobut-prezentavaw-knigu-arkhipelag-belarus-sa-svedchannyami-bylykh-palitvyaznyaw
#навіны_kamunikat
❤6
3 Jul 2026, 07:14 UTC227 views6 reactionsread 6 August 2026 Photo
«Не раздзірай старыя раны» — гаварылі Анэце Прымака-Онішк падчас працы над гэтай кнігай. Фонд Kamunikat.org выдаў беларускі пераклад рэпартажу «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша».
➡ https://kamunikat.net/ne-razdziray-staryya-rany-gavaryli-anetse-prymaka-onishk-padchas-pratsy-nad-getay-knigay
#навіны_kamunikat
👍4🔥2
2 Jul 2026, 15:29 UTC199 views8 reactionsread 6 August 2026 Photo
Фонд Kamunikat.org выдаў кнігу праф. Віктара Шадурскага «Зямля пад шэрымі крыламі. Рэспубліка Беларусь: суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці (лістапад 1996 – жнівень 2020 гг.)».
➡ https://kamunikat.net/zyamlya-pad-sherymi-krylami-kniga-pra-suisnavanne-i-kanflikt-awtarytarnay-ulady-i-gramadzyanskay-supolnastsi
#навіны_kamunikat
👍4🔥3❤1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @kamunikat. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.