26 Jun 2026, 09:53 UTC207 views12 reactionsread 6 August 2026 Video
Для лёсу ўсяго свету жыццёва важны вынік вайны ва Украіне, бо ён будзе ўплываць на напрамак развіцця нашай цывілізацыі. Перамога Украіны будзе азначаць перамогу справядлівасці, ўзаемадапамогі, вяршэнства міжнародных законаў і права дзяржаў на незалежнае абранне свайго шляху.
Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты"
🔥7❤3👍1🥰1
21 May 2026, 06:13 UTC275 views14 reactionsread 6 August 2026 Video
Праз пяць гадоў смутак ад гібелі Вітольда Ашурка не праходзіць, толькі робіцца менш вострым. І штодня дадаецца трывога з-за няспынных рэпрэсій. Але гісторыя вучыць: нішто не вечнае – ні дыктатура, ні страх, ні турмы, і адплата непазбежная для злачынцаў супраць чалавечнасці.
Мы горача чакаем гэты час і ніколі не прызвычаімся да несправядлівасці.
Беларусь без палітвязняў – наша мара і наша патрабаванне.
Суполка бела…
😢11❤2🔥1
27 Mar 2026, 20:56 UTC344 views7 reactionsread 6 August 2026 Photo
Вось так выглядаў Сцяпан Латыпаў восем гадоў таму. Гэта скрыншот з відэа на ягоным YouTube-канале. Страшна ўявіць, як ён выглядае цяпер, і яшчэ страшней - што робіцца ў яго пачуццях і ў душы. Трэба ратаваць Сцяпана ўсімі магчымымі сродкамі. Менавіта на яго выратаванне і выратаванне цяжкахворых палітвязняў мусяць быць накіраваныя высілкі адміністрацыі ЗША, у першую чаргу Трампа і Коўла. Заклікаем усе беларускія дэмакр…
❤7
25 Mar 2026, 08:26 UTC270 views11 reactionsread 6 August 2026 Video
Дзень Волі. Напэўна, гэта самае дарагое для беларусаў нацыянальнае свята, бо яно ўзнікла ў гонар абвяшчэння незалежнасці нашай дзяржавы. Але з кожным годам мацнее яшчэ адзін сэнс гэтага свята – дачакацца незалежнасці Беларусі ад лукашызму.
Са святам, дарагія беларусы, дзе б вы ні былі! І няхай здзейсняцца нашыя мары!
Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты"
❤10🔥1
24 Feb 2026, 08:15 UTC358 views9 reactionsread 6 August 2026 Photo
Напад Расеі на Украіну чатыры гады таму паказаў крохкасць нашага светаўладкавання.
Выявілася, што ўлады дэмакратычных краін занадта нерашучыя, раз'яднаныя і слабыя, каб сваечасова дапамагчы ахвяры агрэсіі — Украіне.
Лічым, што для захавання нашай цывілізацыі палітыкам дэмакратычных краін трэба больш кіравацца маральнымі прынцыпамі і стварыць сістэму супрацьстаяння вар'ятам ва ўладзе.
Украіна вядзе айчынную вайну, б…
🔥8❤1
5 Jan 2026, 10:51 UTC512 views13 reactionsread 6 August 2026 Video
Ніхто Лукашэнку не цягнуў за язык, калі ён абвясціў 2026 Годам беларускай жанчыны. Мяркуем, што лагічным наступным крокам будзе вызваленне ўсіх жанчын-палітвязняў. Хто-небудзь, патлумачце Коўлу, каб ён выкарыстаў гэты аргумент у наступных перамовах.
Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты".
👍11💩1🔥1
11 Nov 2025, 17:11 UTC569 views15 reactionsread 6 August 2026 Video
Рома Бандарэнка - гэта боль у сэрцы ўжо пяць гадоў. Ягонае жыццё забралі нелюдзі, памагатыя галоўнага нелюдзя - лукашэнкі. Даючы волю лютасці і бязлітаснасці, яны спадзяваліся на сваю беспакаранасць. Мы павінны працягваць супраціў у тым ліку дзеля таго, каб забойцы Ромы панеслі пакаранне.
Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты".
❤14💩1
5 Oct 2025, 07:04 UTC≈1,330 views22 reactionsread 6 August 2026 Video
5 кастрычніка 2020-га прайшоў першы марш пенсіянераў.
Потым нашыя маршы адбываліся кожны панядзелак да 21 снежня, пакуль насілавікі не задушылі іх.
Што можа больш красамоўна характарызаваць рэжым, супраць якога паўсталі пенсіянеры і які жорстка змагаецца з імі?
Мы былі рознага ўзросту і рознага стану здароўя – найстарэйшай з нас было 90 гадоў, многія ішлі з кіёчкам і нават на мыліцах. Але нас аб'ядналі прага справяд…
🔥21💩1
9 Aug 2025, 06:44 UTC563 views15 reactionsread 6 August 2026 Video
Выбары 2020. Гэта быў цудоўны і адначасова жудасны час. Ён да гэтай пары ў памяці і ў сэрцы. Рэжым ператварыў выбары ў беззаконне, хлусню і катаванні, і фармальна можна сказаць, што мы прайгралі, але на самой справе — не, бо ў выніку мы, беларусы, пазналі тое, чаго раней не ведалі пра сябе: сваю прагу да справядлівасці, годнасці, вялізарную ўзаемадапамогу і падтрымку адзін аднаго, а таксама імкненне да перамен, жад…
❤10🔥5
24 Jun 2025, 12:15 UTC601 views7 reactionsread 6 August 2026 Photo
Выгляд Сяргея Ціханоўскага і іншых вызваленых палітвязняў вызывае ў памяці знаёмыя нам з дзяцінства выявы ахвяр фашысцкіх канцлагераў. Ці ўсведамляюць лукашысты, ўзяўшы на ідэалагічнае ўзбраенне тэму генацыду беларускага народа, што кола замкнулася, і што яны самі – паслядоўнікі фашыстаў?
Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты".
👍4🔥3
21 May 2025, 12:32 UTC644 views10 reactionsread 6 August 2026 Video
Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты" – да Дня салідарнасці з палітвязнямі.
Дарагія нашы героі! Кожны дзень мы думаем пра тое, як вярнуць вам волю. Вы не адны. Ваш боль – наш боль. Ваша надзея – наша надзея. Мы верым: Беларусь абавязкова стане вольнай. Дзякуй вам за вашу стойкасць!
Свабода слова, сумленне і мірны супраціў – гэта не злачынства. Гэта права кожнага чалавека. Заклікаем міжнародную супольнасць,…
❤8👍2
25 Mar 2025, 07:36 UTC748 views16 reactionsread 6 August 2026 Video
Дзень Волі — гэта свята, якое аб'ядноўвае ўсіх шчырых беларусаў. Гэта натхняльны прыклад стварэння і напамін пра важнасць існавання беларускай дзяржавы, асабліва ў цяперашні трывожны час.
Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты".
🔥16
Showing the 12 most recent of 18 posts we hold for @jivaiagazeta. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.