31 Dec 2025, 15:38 UTC454 views51 reactionsread 8 August 2026 Photo
Шаноўныя сябры!
Вось і прайшоў амаль цэлы год, што мы былі разам. Ад пачатку і дагэтуль кола нашых прыхільнікаў значна вырасла, і з вашай дапамогай мы змаглі палепшыць дадатак і пашырыць яго магчымасці.
Віншуем вас з Калядамі і надыходзячым Новым годам! 🎄 Няхай ён спрыяе ўсім нам у добрых справах і будзе да нас лагодным! ❤️
❤35🎄12🎉4
7 Dec 2025, 16:42 UTC597 views31 reactionsread 8 August 2026 Photo
Як навучыцца быць уважлівым і адначасова вывучаць беларускую мову без асаблівай напругі?
З усім гэтым несумненна здолеюць справіцца нашы інтэрактыўныя гісторыі! Мы перапрацавалі звычайныя аповеды з нашай медыятэкі, каб яны сталі больш прывабнымі і карыснымі.
Пакуль што (у выглядзе тэста) былі скарыстаны дзіцячыя гісторыі, але мы плануем зрабіць нешта падобнае і для дарослых, а таксама працуем над агучкай.
Паспрабу…
🔥15❤11👍4🥰1
27 Oct 2025, 16:45 UTC805 views36 reactionsread 8 August 2026 Photo
Сябры, у нас для вас новая забаўка - "ЛІТАРЫНКА"!
Не думайце, што гэта гульня адмыслова для маленькіх - не толькі! Тут трэба знайсці малюнкі, назвы якіх пачынаюцца (НЕ пачынаюцца) або заканчваюцца на пэўную літару. Заданні чаргуюцца - таму будзьце пільнымі, каб не памыліцца 👆
Шчыры дзякуй за малюнкі Мазуркевіч Кацярыне 💜 За афішку - Дубовіку Івану 💛
❤28🔥6🆒2
14 Oct 2025, 14:31 UTC834 views38 reactionsread 8 August 2026 Photo
Як навучыцца размаўляць прыгожа і пераканальна?
Канешне ж, маецца безліч спосабаў. Вось вам адзін з іх - авалодаць уменнем падбіраць да слоў трапныя, яскравыя ЭПІТЭТЫ (а заадно і павялічыць свой лексічны запас).
У нашым дадатку 77 варыянтаў. Хто здолее прайсці іх першым?
❤29🦄5👍4
10 Sept 2025, 14:34 UTC890 views56 reactionsread 8 August 2026 Photo
Шаноўныя сябры! Шчыры дзякуй за вашы водгукі і прапановы! Менавіта па вашых просьбах, мы зрабілі ў дадатку новае абнаўленне: цяпер вывучаныя словы ў канцы ўрока і ў слоўніку маюць націскі. Спадзяемся, што гэта будзе карысна.
🌞Прыемнай вам гульні!
🔥30👍16❤7💋3
22 Aug 2025, 15:51 UTC≈1,030 views44 reactionsread 8 August 2026 Photo
📜 У нас сваіх хапае слоў
(іх пазычаць няма патрэбы)
Ад чыстых даляў веснавых,
Ад глыбіні ўлетку неба...
(Юрась Свірка)
🔍 А колькі слоў утрымлівае ваша лексічная скарбонка? Ці дастаткова, каб сыграць у нашу новую гульню СІНОНІМЫ? Прынамсі, сэнс не толькі ў колькасці перамог, але, вядома, і ў магчымасці адкрыць для сябе нешта новае.
💡Завітайце ДАМОЎ каб разняволіцца і адначасова "падтачыць глузды", бо логіка і ўвага …
❤31👍8🔥5
7 May 2025, 15:44 UTC≈1,140 views47 reactionsread 8 August 2026 Photo
🖐 Сябры, выбачайце, што даволі працяглы час ад нас не было вестак 🙏 Але гэта нездарма, бо мы шчыравалі: выпраўлялі памылкі ў практыкаваннях і распрацавалі для вас цэлую нізку новых забавак. Сёння мы анансуем адну з іх - гульню "Слоўцы".
🦖 Гэта вельмі папулярная гульня (яна існуе на розных мовах): трэба адгадаць пяцілітарнае слова з шасці спроб. Нам вельмі хацелася прапанаваць нешта цікавенькае для жадаючых паварушыц…
❤34🔥7👍6
23 Mar 2025, 15:27 UTC≈1,270 views56 reactionsread 8 August 2026 Photo
Шаноўныя сябры! Дзякуй вам за водгукі: вельмі прыемна было пачуць цёплыя і натхняльныя словы, а таксама ўбачыць шмат прыхільнікаў і жадаючых дапамагчы. Мы будзем старацца паступова здзяйсняць вашыя парады і пажаданні.
Сёння мы радыя паведаміць, што ў дадатку з'явіўся Слоўнік. Вы можаце ўбачыць адпаведную яму іконку ў меню. Штораз пасля заканчэння наступнага ўрока там (і ў Выніках урока) будуць з'яўляцца новыя вывуча…
👍32❤16❤🔥6🔥2
25 Feb 2025, 16:19 UTC≈1,670 views62 reactionsread 8 August 2026 З незапамятных часоў жыў і гаспадарыў у краіне Мова дамавічок даМОВік. Ён ведаў усе яе таямніцы і кожнага яе жыхара, аберагаў іх і дапамагаў ім.
Але з цягам часу людзі забыліся пра цудоўную краіну – і чароўныя гукі і словы, што яе насялялі, сталі нячутнымі, а сам даМОВік нябачным. І вырашыў ён адправіцца за паратункам да свайго сябра сМОЎжыка. У таго мелася чароўная скарбонка з рознымі гульнямі і цікавосткамі, якія м…
🥰33❤12👍10🔥7
25 Feb 2025, 15:55 UTC≈1,230 views45 reactionsread 8 August 2026 Photo
Чаму "ДАМОЎ"? – напэўна, пытаюцца некаторыя з вас. Адказ відавочны: родная МОВА – гэта тое, што злучае нас з домам, Радзімай, каранямі (без яе не будзе ўсяго гэтага). Яна чуецца нават у самім слове даМОЎ.
А прыйшлі мы да гэтай назвы пасля апытанкі ўсіх магчымых сяброў.
Варыянтаў было досыць шмат. Вылучылі асобна МОВАзаўра (прапанова Гапоненкі Віталя), даМОВіка (з лёгкай рукі Аракчэевай Аксаны); Ліхтарынку падказала …
🔥26❤10👍7❤🔥2
23 Feb 2025, 10:51 UTC≈1,320 views22 reactionsread 8 August 2026 Poll
Шаноўнае спадарства! Просім вас узяць удзел у апытанцы: абярыце, калі ласка, тыя практыкаванні, якія вас найбольш зацікавілі.
- Знайсці слова, якое адпавядае выяве51%
- Знайсці малюнак, які адпавядае слову45%
- Выбраць словы, якія адпавядаюць тэме33%
- Выбраць словы, якія не адпавядаюць тэме23%
- Скласці сказ з дадзеных слоў42%
- Уставіць у сказ прапушчаныя словы50%
- Адгадаць загадку44%
- Праўда ці хлусня?58%
- Скласці слова з асобных літар45%
The shares total 391%, above 100: this poll accepts more than one answer per voter. No per-option vote count is published, so the number of voters who chose each option is not derivable and is not shown.
👍22
22 Feb 2025, 15:05 UTC≈1,390 views55 reactionsread 8 August 2026 Photo
Не святыя зоркі праціраюць (выбачайце, гэта я перайначыла прыказку). Але насамрэч гэта так: самыя простыя людзі часам могуць зрабіць цудоўныя рэчы, пры гэтым, проста так, за дзякуй)
Хачу сказаць ДЗЯКУЙ за валанцёрскую дапамогу ў працы над дадаткам:
🌷Дызайнеру Івану Дубовіку, які стварыў такі файны і прыемны ў карыстанні інтэрфейс.
http://x.com/vandubovik
https://t.me/verbarium_by
🌷Мастаку Арцісю Ундоку за чароўныя …
❤41👍7🔥5👏2
Showing the 12 most recent of 14 posts we hold for @damou_app. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.