1 Aug 2026, 08:55 UTC81 views10 reactionsread 7 August 2026 У сувязі з апошнімі падзеямі ў іспанскай Сэўце — урывак з паэмы "Спеў пра Майго Сіда", вершы 1622-29.
Пераклад Якуба Лапаткі і Лявона Баршчэўскага:
Юсуф Мараканскі ўгнявіўся вельмі на Сіда:
"На спадчынных землях маіх ён усеўся нахабна
За гэта падзякі ўзносіць свайму Хрысту Богу!"
Не марудзячы, кароль мараканскі падрыхтаваўся:
Сваё войска сабраў, пяцьдзясят тысяч вояў,
У чаўны пасадзіў іх. Морам рушыла войска
У Вал…
❤7😁2👍1
31 Jul 2026, 05:49 UTC83 views6 reactionsread 7 August 2026 Photo
OPEN ACCESS: Папства і іспанскія каралеўствы ў Сярэднявеччы
El papado y los reinos hispánicos en la Edad Media, coords. Jorge Díaz Ibáñez, María José Cañizares Gómez, Mário Farelo (Murcia: Sociedad Española de Estudios Medievales, 2026), 718 p.
Зборнік артыкулаў, прысвечаных узаемаадносінам паміж папствам і іберыйскімі хрысціянскімі дзяржавамі ў розных сферах. У кантэксце нашай суполкі можна вылучыць артыкул Карлас…
❤6
26 Jul 2026, 12:32 UTC117 views14 reactionsread 7 August 2026 Мой артыкул, пра які я пісаў раней, апублікаваны ў навуковым часопісе Matenadaran: Medieval and Early Modern Armenian Studies (MEMAS), vol. 3.1 і ўжо дасяжны анлайн.
Тэма артыкула: “The History of Kirakos Gandzakets‘i as a Source for the War of the Antiochene Succession.” У ім разглядаецца расповед пра бітву паміж каралём Арменіі Лявонам I і “султанам Алепа”, змешчаны ў трэцяй главе хронікі “Гісторыя Арменіі”. Сама …
❤6👍4🔥4
23 Jul 2026, 14:51 UTC133 views9 reactionsread 7 August 2026 Photo
Мініяцюра з старафранцускага працягу хронікі Гіёма Тырскага. Ерусалімскае каралеўства, Акра. Каля 1280 года. Bibliothèque municipale de Lyon, ms 828, fol. 33.
Вельмі часта гэтую мініяцюру можна сустрэць у Інтэрнэце з подпісам “Аблога Акры падчас Трэцяга крыжовага паходу”. Насамрэч на ёй выяўленая аблога Антыёхіі ў 1098 годзе — падзея, якая адносіцца да Першага крыжовага паходу.
На першым плане крыжаносцы кідаюць ў …
👍9
19 Jul 2026, 10:52 UTC145 views7 reactionsread 7 August 2026 Сьвежы нумар навуковага часопісу East Central Europe: Between the Baltic and the Adriatic (Дэбрэцэнскі ўніверсітэт, Вугоршчына)
Там ёсьць і артыкулы па тэме нашай суполкі.
#гістарыяграфія #тэўтонцы #Асманская_Імперыя #Венецыя
👍7
15 Jul 2026, 08:15 UTC187 views10 reactionsread 7 August 2026 Грюнвальдская битва. Источники и исследования, пер. Г. А. Стратановский, ст. Л. В. Разумовская; пер., ст. Р. Б. Гагуа (Москва: «Альма Матер», 2026), 398 с.
У маскоўскім выдавецтве “Альма Матер” пабачыла свет кніга “Грюнвальдская битва. Источники и исследования”. Яна складаецца з дзвюх частках. У першай змешчаны пераклад той часткі хронікі Яна Длугаша, у якой апісваюцца падзеі Вялікай вайны, а таксама артыкул савецка…
👍8💯2
10 Jul 2026, 16:29 UTC580 views10 reactionsread 7 August 2026 Photo
Імперскі меч (Меч Святога Маўрыкія). Даўжыня 110 см. Вага: 1300 г (меч), 990 г (похва). Вена, Kunsthistorisches Museum, WS XIII 17.
Похву, хутчэй за ўсё, вырабілі ў Італіі каля 1084 г. для каранацыі германскага імператара Генрыха IV (1084-1105). На кожным баку ў яе выяўленыя сем каранаваных асобаў, што павінна было сімвалізаваць пераемства ўлады ад Карла Вялікага да Генрыха III.
Меч належыў германскаму каралю (1198…
🔥7👍3
4 Jul 2026, 09:23 UTC205 views11 reactionsread 7 August 2026 Сучасныя гісторыкі маюць мала інфармацыі пра жанчын, якія бралі крыж і ўдзельнічалі ў крыжовых паходах. (Дарэчы, ці можна іх называць крыжаносіцамі?) Першакрыніцы канца XI – XIII стагоддзя паведамляюць, можа, пра некалькі дзясяткаў такіх жанчын, не болей. Тым цікавейшая для нас постаць графіні Марыі Шампанскай, удзельніцы Чацвёртага крыжовага паходу, якая зрабілася імператрыцай Лацінскай імперыі, але так і не паспела…
🔥7❤3🤔1
30 Jun 2026, 15:17 UTC193 views18 reactionsread 7 August 2026 Ганна Дзягель, Так склалася гістарычна, нагадала, што ў свой час я ўдзельнічаў у падкасьце на тэму: Як з'явілася ідэя крыжовых паходаў. Калі каму цікава, то можна паслухаць.
#адукацыя #крыжовыя_паходы
👍13❤3⚡2
26 Jun 2026, 15:10 UTC264 views11 reactionsread 7 August 2026 Thank God for the Crusade! Выпуск падкасту Pints with Aquinas.
Мэт Фрэд, вядомы каталіцкі падкастэр, гутарыць пра крыжовыя паходы з доктарам Томасам Мэдэнам, прафесарам сярэднявечнай гісторыі і дырэктарам Цэнтра сярэднявечных і рэнесансных дасьледваньняў Сэнт-Луіскага ўніверсітэту.
Падкаст цікавы ўжо тым, што і вядоўца, і госьць ёсьць шчырымі каталікамі. Доктар Мэдэн, дарэчы, спецыялізуецца на гісторыі Чацьвёртага …
👍7❤2🔥2
25 Jun 2026, 15:08 UTC181 views10 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @radiomariabelarusPhoto
Асоба Св. Францішка заўсёды прыцягвала ўвагу не толькі вернікаў, але і свецкіх асоб, таму не дзіўна, што пра яго было напісана шмат кніг, знята шмат фільмаў. У перадачы "Хрысціянскі код", прымеркаванай да 800-годдзя з дня смерці Св. Францішка, Цігран Латышаў распавядае пра лепшыя з іх: "Францішак, менестрэль Божы", 1950, "Францішак Асізскі", 1961, "Каталэй", 1965, "Брат Сонца, сястра Луна", 1972, "Францішак", 1989.
h…
🔥10
24 Jun 2026, 18:21 UTC178 views15 reactionsread 7 August 2026 Photo
Жыцьцёвае, таму не магу не падзяліцца.
❤7😢5💯2🤝1
Showing the 12 most recent of 17 posts we hold for @croisades. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.