30 Jul 2026, 10:26 UTC36 views9 reactionsread 11 August 2026 Photo
Зрабіў тое, што даўно прасілі на brama.online — пошук па каналах і відэа. Цяпер можна хутка знайсьці, напрыклад, усе праграмы Сяргея Чалага альбо ролікі пра беларускі фальклор. Калі націснуць «Паказаць усе вынікі», то можна адсартаваць відэа па даце зьяўленьня ці па назьве — даволі зручна. Карыстайцеся!
❤4👍2👏1👻1🔥1
2 Apr 2026, 08:29 UTC56 views10 reactionsread 11 August 2026 Photo
Вось такія бываюць лісты прыходзіць на Браму. Ну што ж
🤣10
12 Mar 2026, 14:28 UTC90 views7 reactionsread 11 August 2026 Photo
Рэйтынгі на «Браме»! Цяпер на сайце можна паглядзець найбольш папулярныя каналы па праглядах і колькасьці падпісантаў. Ёсьць магчымасьць фільтраваць іх па пэрыядах, а таксама карыстацца агульным фільтрамі «без прапаганды», «без экстрэмізму» і г.д.
Крыху пазьней зьявіцца магчымасьць фільтраваць рэйтынг праглядаў па тыпах відэа. Ну, і фільтры па катэгорыях абавязкова дадам. Пакуль жа каля кожнага канала адлюстроўваецц…
🔥4🎉2👍1
13 Feb 2026, 12:46 UTC941 views9 reactionsread 11 August 2026 Photo
Вы ўжо забылі пра «Браму», а яна жывая! Я нарэшце дарабіў важны функцыянал, які быў амаль гатовы яшчэ год таму. Цяпер відэа і каналы з «экстрэмісцкіх» каналаў адмыслова пазначаныя. Гэтак жа пазначаныя і прапагандысцкія рэсурсы. Таксама можна фільтраваць відэа, каб схаваць ці, наадварот, толькі праглядаць «экстрэмісцкія» ці прапагандысцкія ролікі.
Сыстэма штотыдзень аўтаматычна абнаўляе інфармацыю аб «экстрэмісцкіх» …
👍3🤯2🏆1🕊1🤔1😱1
Posted without readable text
17 Sept 2024, 07:38 UTC135 views6 reactionsread 11 August 2026 За апошнія тры месяцы нічога новага на brama.online не зьявілася. Шмат які функцыянал ужо амаль гатовы, але няма часу дарабіць. Затое атрымалася трошку стабілізаваць працу. Колькасьць каналаў у базе блізкая да тысячы, таму нагрузкі па фонавым абнаўленьні інфармацыі ўвесь час растуць. Калі ў вас ёсьць якія думкі па працы сайта ці багрэпорты, то можаце пісаць тут ці на мэйл [email protected]
❤6
24 Jun 2024, 09:58 UTC170 views10 reactionsread 11 August 2026 Навінаў ніякіх няма, апроч таго, што каналаў становіцца ўсё болей, як і наведнікаў. Гэта прыемна, але нагрузка на мой невялічкі сэрвачок моцна расьце. Часам дагрукацца да сайта бывае цяжка. Таму прыйдзецца дакупляць ядры і памяць. Вы можаце гэтаму паспрыяць данатамі :) https://brama.online/support
❤6👍3💯1
7 May 2024, 18:46 UTC159 views10 reactionsread 11 August 2026 Вялікіх апдэйтаў няма, бо няма часу. Але пэрыядычна нешта раблю па аптымізацыі, бо каналаў і відэа становіцца ўсё болей, а значыць і фонавых апэрацый, што ўплывае на хуткасьць сайта. Так што пакуль увага толькі на гэтыя моманты. Але сёе-тое цікавае рыхтуецца ў бліжэйшы час
👍7❤3
18 Apr 2024, 07:22 UTC158 views5 reactionsread 11 August 2026 Колькасьць правераных каналаў дасягнула 647. Колькасьць відэа ў базе — больш за 200 тысяч. Працы па апрацоўцы інфармацыі на сэрвэры стала значна больш. Прыйшлося дадаць адно ядро :) Нагадаю, што вы можаце падтрымаць праект https://brama.online/support
👍4❤1
8 Apr 2024, 10:42 UTC135 views14 reactionsread 11 August 2026 Вы пісалі пра гэта — я зрабіў! Цяпер усе відэа на Brama можна адфільтраваць па беларускай мове. Ужо цяпер працуе на галоўнай старонцы і ў сьпісе ўсіх відэа https://brama.online/youtube/videos/in-belarusian
Альгарытм вызначэньне беларускамоўных ролікаў працуе не на 100% дакладна, бо тэхнічных крытэрыяў больш, чым падаецца на першы погляд. Пра гэта я магу доўга пісаць, але гэта лірыка :) Калі заўважыце памылкі — павед…
🔥8👍4❤1🤝1
4 Apr 2024, 12:41 UTC124 views10 reactionsread 11 August 2026 500 каналаў на https://brama.online! І яшчэ паўсотні на мадэрацыі. Дзякуй за дапамогу! Хутка зьявяцца новыя функцыі на сайце
👍6🔥3🤝1
2 Apr 2024, 18:10 UTC138 views9 reactionsread 11 August 2026 Сайт сёньня пэрыядычна працуе марудна, бо, сапраўды, шмат наведваньняў. Дзякуй усім, хто расшарыў спасылку і напісаў пра праект (яшчэ і яшчэ)! Ня думаю, што такая інтэнсіўнасьць будзе і далей, таму пакуль ня буду купляць яшчэ адно ядро на сэрвэры. Але буду рады, калі памыляюся :)
👍6🍌2❤🔥1
Showing the 12 most recent of 14 posts we hold for @brama_online. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.