5 Aug 2026, 11:11 UTC30 views4 reactionsread 11 August 2026 З пачатка чэрвеня працую над парсерным сімулятарам рамантычнага спаткання. Да гэтай пары ў маіх гульнях не было дэталёва прапрацаваных негульнявых персанажаў. Тут мы будзем бавіць час з дзяўчынай, таму код дзяўчыны займае палову не такога і малога кода.
Мадэль гульні цалкам гатовая. Зрабіў літаратурныя апісанні для аб'ектаў навакольнага асяроддзя. Зараз на чарзе літаратурныя тэксты для дыялогаў і знешнясці дзяўчыны.…
🔥3❤1
1 May 2026, 17:06 UTC68 views4 reactionsread 11 August 2026 Выпадкова натрапіў у тэлеграме на бота, які прапанаваў мне прайсці тэст па біяграфіі Янкі Купалы. Ведаеце, і я-такі з задавальненнем яго прайшоў. І зразумеў, што гэтая віктарына - таксама тэкставая гульня. Так што ў скарбонку яе. Дзялюся. Хаця б тут.
https://t.me/Kupalovka_bot
❤4
6 Apr 2026, 19:00 UTC73 views4 reactionsread 11 August 2026 Апублікавалі нарэшце вынікі ЗОК. На старонцы змешчаны спіс удзельнікаў, паказаны занятыя месцы і заробленыя балы. Назвы гульняў і імёны аўтараў клікабельныя. Клікнуў на сваё імя і апынуўся вось у гэтым самым чаціку. Ну а клік на гульню вядзе на яе конкурсную старонку з каментарамі гульцоў.
#зімняя_алімпіяда_квэстаў_2026
❤2👍2
6 Apr 2026, 19:00 UTC98 views1 reactionsread 11 August 2026 Forwarded from @ifictionru
IFHub club
Результаты и победители ЗОК 2026
29 марта прошла церемония награждения победителей конкурса «Зимняя Олимпиада Квестов 2026».
В составе жюри участвовали: Ajenta , Виталий Блинов , Aleks Versus , Fireton , Kadena , Silencio .
Жюри выставляло оценки по пяти шкалам от 1 до 10, таким образом, каждая игра могла набрать до 300 баллов.
Читать дальше
http://spline-online.ru/cgi-bin/url?url=642
❤1
30 Mar 2026, 13:32 UTC100 views5 reactionsread 11 August 2026 Учора ў тэлеграм-суполцы ["иф чат (чистилище)"](https://t.me/ifiction_group) правялі хвалюючае тэкставае мерапрыемства, на якім арганізатар Enola аб'явіла вынікі ЗОК-2026 і пераможцаў.
[Вось тут пачатак мерапрыемства. ](https://t.me/ifiction_group/142474) Цікавае чытво само па сабе.
Па выніках галасавання гульцоў мой "дождж месяцовы" заняў 6 месца. Журы далі яму 7 месца.
Пакуль сядзеў і чытаў чат, то выявіў 4 каштоўн…
❤4👍1
21 Mar 2026, 04:59 UTC87 views2 reactionsread 11 August 2026 Да 30 сакавіка застаюцца лічаныя дні, завяршаецца этап галасавання ў конкурсе "ЗОК-2026". Актыўныя гульцы ўжо папраходзілі гульні, папавыстаўлялі ацэнкі для намінацыі народнага галасавання. Некаторыя члены каманды журы скончылі працу, а нагрузка на іх сёлета немалая: 31 гульня удзельнічае і яшчэ 6 па-за конкурсам. У хуткім часе пра ўсё даведаемся.
Гулялі і ў мой "дождж месяцовы". Накідалі мне поўную панамку каментары…
❤2
21 Mar 2026, 04:34 UTC80 views2 reactionsread 11 August 2026 Усім цёплае сакавіцкае прывітанне!
Хачу нагадаць вам пра гульню, якую посціў сюды летась, перад новым годам, але зараз яна акурат дарэчы, калі ў паветры вясновыя пахі і апошнія рэшткі лёду на ходніках хрубасцяць пад падэшвамі, як цукеркі-манпансье.
#metaparser
Яшчэ адна гульня пра мастака, які ўмее пераходзіць ва ўласныя карціны. Якому жывапісцу не хацелася ступіць з майстэрні проста ў лес, які зазыўна зелянее на пад…
❤2
16 Feb 2026, 10:58 UTC105 viewsread 11 August 2026 Назва гульні: "Дождж месяцовы ізноў завітаў у мой сад…"
Аўтар: Uladzimir
Апісанне: Сапраўдны творца ў парыве натхнення здольны на неверагодныя рэчы! Аляксандра аздабляе сямейнае гняздо так, каб птушка натхнення жыла ў ім заўсёды.
Жанр: квэст, класічны квэст з хаджэннем па пакоях і пошукам рэчаў.
Час праходжання … прыблізна 45 хвілін (заўвага: для дасведчаных гульцоў, якія руку на парсеры набілі). Ну альбо я з часам п…
16 Feb 2026, 10:57 UTC95 viewsread 11 August 2026 Сігнальная бутэлька шампанскага ўчора апоўначы стрэліла ў фортку! Сядзелі да ночы ў групавым чаціку іфні і з хваляваннем назіралі, як арганізатар Enola чацвёркамі аб'яўляе прынятыя на конкурс гульні (былі і дыскваліфікаваныя па тых ці іншых прычынах). Далібог, мы сустракалі гэтыя чацвёркі, як лыжнікаў-біятланістаў на стартавай пляцоўцы. Адзін з аўтараў, Васіль Тарасенка за некалькі хвілін да апоўначы сказаў, што чака…
16 Feb 2026, 10:03 UTC63 viewsread 11 August 2026 https://reabilitacija.gomelsvet.by/games/UrqW/index.html#juraviny_dlya_juravushki
16 Feb 2026, 09:54 UTC65 views1 reactionsread 11 August 2026 Добрага снежнага панядзелка ўсім! Я зноў за кампутарам. Перш-наперш віншую ўсіх з Днём закаханых, што быў нядаўна!
У якасці падарунка прапаную згуляць у невялічкую гульню-паштоўку. Недзе ў годзе 2014-2015 я напісаў яе для сваёй жонкі. І гэтая гульня па сёняшні дзень у яе самая любімая.
Час праходжання ніяк не больш за 5 хвілін.
Назва: Журавіны для журавушкі
Аўтар: Veresk
Жанр: мініяцюра, галаваломка
Апісанне: Вы жура…
❤1
12 Feb 2026, 15:54 UTC79 views3 reactionsread 11 August 2026 А ці не замуціць нам гонку-пераслед па маёй гульні? Каб падварушыць тутэйшую аўдыторыю.
У дзень старту дам спасылку на гульню. І хто першы дойдзе да фіналу са скрыншотам апошняга экрана, той атрымае ад мяне 10 заслужаных рублёў на мабільны тэлефон. Маю на ўвазе беларускіх аператараў. Пераможцу з-за мяжы дам шчырае гарачае дзякуй.
Парсер - няпростая забава.
Натыкайце пад гэтым допісам рэакцый, каб было зразумела, як …
❤3
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @bez_malyunkau. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.