10 Aug 2026, 06:02 UTC28 views1 reactionsread 11 August 2026 👍 Штогадовая рубрыка, прысвечаная таму, дзе правядуць свой наступны сезон 2026/27 маладыя гульцы з кантрактамі ці правамі Анахайма
🤯 У гэтым сезоне разабрацца было сапраўды цяжка, і, у адрозненне ад мінулых гадоў, будзе не пяць, а сем частак. Насамрэч, жнівень — мёртвы хакейны месяц — ніякіх навінаў няма, таму рыхтуйцеся кожную раніцу тыдня з кубкам кавы чытаць не вельмі цікавыя і адносна простыя агляды на тых, хто …
👏1
9 Aug 2026, 06:02 UTC31 viewsread 11 August 2026 📰 Апошні тыдзень выдаўся небагатым на навіны, але ўсё ж падзяліцца ўражаннямі ёсць чым — слова пра Summer Showcase 2026
🐥 Прымалі ўдзел два качаняты — Эрык Нільсан (Швецыя) і Дру Шок (ЗША). Ласэ Боэліўс (Фінляндыя) працягвае аднаўляцца ад пашкоджання, Маркус Нордмарк (Швецыя) быў заменены ў апошні момант, таму, хутчэй за ўсё, з ім тое самае. Вось гэтай чацвёркай з вялікай верагоднасцю, калі траўмы абмінуць, будзе пр…
8 Aug 2026, 12:15 UTC34 views1 reactionsread 11 August 2026 Photo
🥅 Глеб Пяшкоў быў прызнаны найлепшым брамнікам перадсезоннага турніру сярод каманд МХЛ у Бабруйску!
#ДрафтАнахайма2026
#Міжсэзоньне2026
🔥1
5 Aug 2026, 06:03 UTC63 views4 reactionsread 11 August 2026 Photo
🧐 Паводле інфармацыі шведскага выдання Hockeynews, Маркус Нордмарк вырашыў правесці сезон 2026/27 у Лондан Найтс (OHL) замест Юргордэна (SHL)
#ДрафтАнахайма2026
#Міжсэзоньне2026
👏3👍1
28 Jul 2026, 19:40 UTC100 views3 reactionsread 11 August 2026 Photo
✍ Анахайм Дакс падпісалі аднагадовы двухбаковы кантракт з цэнтральным нападнікам Шонам Фарэлам да канца сезону 2026/27 на 850,000$
#Міжсэзоньне2026
🔥2🌚1
28 Jul 2026, 12:00 UTC89 views2 reactionsread 11 August 2026 Photo
✍ Ак Барс падпісаў новы кантракт з Арцёмам Галімавым − пагадненне з нападнікам разлічана да канца сезона 2026/27
🤷 Яскравы прыклад таго, калі не прыехаў своечасова, а зараз ужо не цягне і не патрэбны
#ДрафтАнахайма2020
#Міжсэзоньне2026
👏2
28 Jul 2026, 06:02 UTC76 views2 reactionsread 11 August 2026 🆕 Новыя нумары новых і не вельмі гульцоў Анахайму:
2⃣4⃣ — Антон Вальберг
2⃣6⃣ — Коры Шунамэн
2⃣8⃣ — Джад Колфілд
3⃣4⃣ — Трэвіс Мітчэл
3⃣7⃣ — Джэт Ву
3⃣8⃣ — Джэймс Гэмблін
4⃣0⃣ — Мікіта Клёпаў
4⃣3⃣ — Маркус Нордмарк
#ДрафтАнахайма2026
#Міжсэзоньне2026
🔥2
27 Jul 2026, 17:30 UTC68 views4 reactionsread 11 August 2026 Photo
🔄 Анахайм Дакс набылі правы на абмежавана вольнага агента цэнтральнага нападніка Шона Фарэла з Манрэаль Канадыенс у абмен на правы на абмежавана вольнага агента правага нападніка Сашу Пастухова
#ДрафтАнахайма2021
#Міжсэзоньне2026
🤔4
26 Jul 2026, 07:01 UTC65 views4 reactionsread 11 August 2026 🤔 Падпісанне кантракта з Мікітам Клёпавым выглядае даволі цікавым. Яшчэ ўвечары ў пятніцу ён быў у спісе гульцоў хакейнай каманды Мічыганскага дзяржаўнага ўніверсітэта на сезон 2026/27, а ўжо праз дзень падпісаў дамову з качкамі
🧐 Зараз для яго застаецца некалькі варыянтаў новага сезону. У АХЛ Мікіта не зможа гуляць з-за ўзросту, у NCAA — з-за прафесійнага кантракту
1⃣ OHL. Самы просты варыянт развіцця. Заўсёды мож…
👍4
25 Jul 2026, 20:40 UTC59 views2 reactionsread 11 August 2026 Photo
✍ Анахайм Дакс падпісалі трохгадовы кантракт пачаткоўца з Мікітам Клёпавым на 1,075 мільёна даляраў
🤔 Адпаведна ён больш не можа гуляць у NCAA і вельмі цікава, дзе правядзе наступны сезон
#ДрафтАнахайма2026
#Міжсэзоньне2026
👍1👏1
24 Jul 2026, 14:20 UTC70 viewsread 11 August 2026 Photo
✍ Трактар (КХЛ) падпісаў з брамнікам Вячаславам Буцеецам двухбаковае пагадненне да канца сезона 2027/28. Надыходзячы чэмпіянат брамнік правядзе ў Шанхайскіх Цмоках (КХЛ)
#ДрафтАнахайма2022
#Міжсэзоньне2026
24 Jul 2026, 14:00 UTC60 views3 reactionsread 11 August 2026 Photo
🍻 Так, спадар Вербек, вось зараз афіцыйна перапынак. Давай без інфанагод да панядзелка, а? Лепей нават да аўторка
#КачкіНаАдпачынку
#Міжсэзоньне2026
👍3
Showing the 12 most recent of 16 posts we hold for @anaheimducks1993. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.