8 Aug 2026, 19:01 UTC24 views8 reactionsread 10 August 2026 Video
Інфармацыйны пост-анонс
З выхада апошняга роліка прайшоў ужо месяц. Праца над наступным ідзе, але вельмі павольна. Прычына - я крыху выгарэў з-за асноўнай працы. Але добрыя навіны ў тым, што праз тыдзень у мяне будзе водпуск. А гэта значыць, што з'явяцца час і сілы займацца тым, што падабаецца.
Да канца жніўня я планую выпусціць яшчэ два роліка пра сучасны сусвет DC. Далей, верагодна, зраблю відэа пра нешта іншае, …
❤6👍2
6 Aug 2026, 19:38 UTC28 views2 reactionsread 10 August 2026 Распрацоўшчыкі паказалі 8 хвілін даследавання новых лакацый Жалезны лес і ЧАЭС, якія з'явяцца ў DLC "Кошт надзеі" для S.T.A.L.K.E.R. 2.
У роліку можна пабачыць некалькі новых анамалій, артэфакт і новага мутанта - кадавра. А дзяды магчыма пазнаюць тое самае месца на ЧАЭС, дзе ім бясконцую колькасць разоў прабіваў сраку курваверталёт вайскоўцаў, і тактыку праходжання можна было апісаць бессмяротным "Бяжы, хлопец, бяжы…
❤2
6 Aug 2026, 15:33 UTC30 views6 reactionsread 10 August 2026 Photo
А ведаеце, у офісе ня так ужо і дрэнна! Ісці дадому неяк няма жадання.
Каго я падманваю, я і ў +50 гатовы адсюль бегчы.
😭5😁1
31 Jul 2026, 18:38 UTC54 views4 reactionsread 10 August 2026 Photo
Вярнуўся з Адысеі. Неяк двухсэнсоўна, але абодва маюць месца)
Ну шо тут сказаць? Нолан - геній. На гэты раз амаль не іранічна.
Тры гадзіны - гэта, канешне, многа. Але сумна не было. Ачмурэць як прыгожа. Ачмурэць як вайбова. Месцамі занадта. Сцэна з цыклопам - гэта новая сцэна з бязвокім, які быў у Лабірынце Фавна. Іф ю ноў - ю ноў.
Ведаць першакрыніцу неабавязкова. Усё зразумела. Пасылы зразумелы. Усе актуальныя я…
👍4
30 Jul 2026, 09:31 UTC52 views8 reactionsread 10 August 2026 Цікава, ці ўключаюць ў сябе 30-50 гадзін, за якія можна прайсці Control Resonant (інтэрв'ю пра гэта) сітуацыі тыпу "Курва, *баная гравітацыя! Дзе я? Куды мне ісці? Адкуль я ўвогуле прыйшоў?!" і "Вунь там цікавая сметніца, але да яе не дабрацца. А што калі я скочу на супрацьлеглую сцяну, і адтуль неяк да яе дабяруся? Там напэўна схаваны квэст!".
Але калі больш сур'ёзна. Вось вам крыху пра мае апошняе праходжанне, яко…
👍7😁1
27 Jul 2026, 13:59 UTC299 views5 reactionsread 10 August 2026 Згодна з новым трэйлерам, DLC да другога Сталкера пад назвай "Кошт надзеі" выйдзе ўжо 20 жніўня.
Акрамя іншага ў трэйлеры паказалі БІНОКЛЬ 🤯 Таксама афіцыйна па чутках (усе пішуць, першакрыніцы не знайшоў, але паверым) разам з дадаткам выйдзе і патч 2.0, які перавядзе гульню на новую версію рухавіка. Што гэта значыць пакуль не зусім вядома. Але, упэўнены, колькасць багаў будзе АНАМАЛЬНАЙ.
Але не перастану паўтараць…
😁5
24 Jul 2026, 22:19 UTC48 views4 reactionsread 10 August 2026 А вось трэйлер Ліхтароў выглядае цікава. Экшэна, можа, і не дахалеры. Але вярцеў я той экшэн! Тут, магчыма, будзе цікавая гісторыя.
Па сюжэце пара зялёных ліхтароў, стары Хэл Джордан і малады Джон Сцюарт, расследуюць серыю таемных забойстваў і працэсе даведваюцца пра нейкія змрочныя з'явы. Акрамя гэтых двух у серыяле з'явіцца зялёны ліхтар Гай Гарднэр, які ўжо быў у Супермэне, і жоўты ліхтар Сінестра (насамрэч ён чы…
❤4
23 Jul 2026, 07:01 UTC49 views4 reactionsread 10 August 2026 Толькі мне новы трэйлер Clayface аддае вайбамі Мадам Павуціны?)
вядома толькі мне, вы ж нармальныя і не глядзелі тую срань 2024 года
Пахвалім DC за эксперыментатарскі дух. Але нават я не ўпэўнены, што пайду на гэта ў кіно)
😁4
20 Jul 2026, 13:16 UTC54 views2 reactionsread 10 August 2026 Выйшаў першы паўнавартасны трэйлер новых Мсціўцаў. Ну, тут няма чаго каментаваць, глядзіце самі. Ёсць на што.
А вось ці здолее Марвэл вярнуць свой "залаты век" і перарваць доўгую паласу дрэнных і пасрэдных фільмаў (за вынікам некалькіх канцэптуальна цікавых), пабачым 18 снежня гэтага года.
👀2
17 Jul 2026, 23:11 UTC62 views4 reactionsread 10 August 2026 Photo
О, халера, дык гэта тыя ж распрацоўшчыкі, што рабілі Feudal Alloy - метраідванію пра робата, у якога замест галавы акварыўм з рыбёхай. Памятаю яе па цікавай стылістыцы і наяўнасці беларускай лакалізацыі.
Дарэчы, да 26 ліпеня можна забраць па зніжцы ажно ў 90%! Звярніце ўвагу, мо аматарам жанра будзе цікава.
🥰4
17 Jul 2026, 19:27 UTC54 views5 reactionsread 10 August 2026 Запосціў у сваім трэдсе відэа з зайцам, што ля нас у Мінску жыве.
Які (Трэдс, не заяц), дарэчы, сёння мне параіў даволі прыгожую гульню. Каманда - два чэха, муж ды жонка. Спадабалася анімацыя і музыка (і дзяўчынка). Цікава, што персанажы літаральна ВЫШЫТЫ ніткамі на тканіне, што прадэманстравана ў трэйлеры. Не магу сказаць, што гэта дадае дахалеры стылю, але ўсё роўна прыкалдэсна. Мне падабаюцца такія незвычайныя фа…
❤5
17 Jul 2026, 11:56 UTC44 views7 reactionsread 10 August 2026 Photo
Ад "сорри, нет бел раскладки" да адказу на беларускай усяго пара каментароў. Галоўнае быць ветлівым і не давіць на чалавека. І, вуаля, ён сам пераходзіць на мову.
Мяккая моц 💪
❤7
Showing the 12 most recent of 19 posts we hold for @Dzed_Ahey. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.