14 Jun 2026, 18:44 UTC474 views17 reactionsread 10 August 2026 Photo
Вельмі рады ўрэшце паказаць свой першы паўнавартасны пераклад са старажытнаегіпецкай!
Гэта тэкст Сярдэняга царства, XII дынастыі (XX-XVII стст.п.н.э.) "Аповед пра пацярпелага караблекрушэнне". Падрабязней пра яе можна прачытаць у любым выданні, прысвечанай старажытнаегіпецкай літаратуры. Тут толькі скажу, што ў перакладзе стараўся захоўваць сінтаксіс і лексічную простасць ды збыткоўнасць арыгіналу.
"Паглядзі на мя…
❤🔥12❤3🥰2
9 Apr 2026, 17:16 UTC91 views12 reactionsread 10 August 2026 Photo
Невялікае практыкаванне ў стараегіпецкай:
Урывак з "Красамоўнага селяніна", каля 1850 г.п.н.э.
Транскрыпцыя:
jr hA.k r š(j) n mAat sqd.k jm.f m mAaw
nn kf nbdyt HtA.k
nn jhm dpwt.k
nn jwt jyt m xt.k …
nn jt tw nwt
nn dp.k Dwt nt jtrw
nn mA.k Hr snD
Пераклад:
Калі спусцішся да ракі Праўды і паплывеш са спадарожным ветрам,
то не разарвецца поўны ветразь твой,
не спыніцца човен твой,
не ўчыніцца шкода машце тваёй,
не…
❤🔥7🤓3❤2
3 Jan 2026, 14:27 UTC251 views2 reactionsread 10 August 2026 File
Піндар — Піфійскія оды
I. ГІЕРОНУ ЭТНЕЙСКАМУ
бацьку Дынамэна, уладара Этны,
на перамогу ў бегу на калясніцах
Год — 470
🔥2
13 May 2024, 17:46 UTC215 views4 reactionsread 10 August 2026 File
У дадатак, калі каму хочацца пачытаць у арыгінале.
❤4
6 May 2024, 18:44 UTC224 views3 reactionsread 10 August 2026 Titi Lucretii Cari "De rerum natura", Prooemium
Тыт Лукрэтый Кар "Аб прыродзе рэчаў", Уступ
Маці рода Энэя, людзей і багоў асалода,
О Венера лагодная, пад цячэннем сузор’яў
Ты суднаходнае мора, ты пладаносныя землі
Напаўняеш жыццём, праз цябе ўсе істоты жывыя
Нараджаюцца й бачаць святло ўсходняга сонца.
Ад цябе, багіня, бягуць вятры і аблокі,
Ад прыходу твайго. Зямля табе расцілае
Вабныя кветкі, табе пасміхаецца роў…
❤3
6 May 2024, 15:07 UTC392 views4 reactionsread 10 August 2026 І
Вестуна
мы адданыя чакалі тры гады
ўзіраючыся ў так блізкія
сосны ўзбярэжжа й зоркі.
Находзячы на лязо плуга альбо кіль карабля,
мы спрабавалі адшукаць зноў першае насенне
каб аднавіць старажытную драму.
Мы вярталіся ў нашыя дамы разбітымі,
са зняможнамі целамі, з патрэсканымі вуснамі
ад смаку іржы і солі.
Прачнуўшыся, мы вандравалі некуды на поўнач, чужынцы,
занураныя ў імглу беззаганных крылаў лебядзёў, што нано…
☃2❤2
30 Apr 2024, 14:22 UTC156 views5 reactionsread 10 August 2026 Пра хорар у Авідыя
Мы добра ведаем Авідыя як майстра апісання метамарфозаў і напісання “Метамарфозаў”. У паэме ёсць і прагожыя трансфармацыі, і трагічныя, а часта прыгожа-трагічныя. Аднак з усіх выбіваецца апісанне ператварэння Сцылы, якое больш паходзіць на фільм жахаў.
Сюжэт такі: Глаўк прызнаецца ў каханні да гожай німфы Сцылы, тая нічога не адказвае і збягае ад марскога бога. Адвергнуты Глаўк прыходзіць да Цырц…
❤5
30 Apr 2024, 14:21 UTC138 views5 reactionsread 10 August 2026 Catullus, Carmina, 70
Nulli se dicit mulier mea nubere malle
quam mihi, non si se Iuppiter ipse petat.
dicit: sed mulier cupido quod dicit amanti
in vento et rapida scribere oportet aqua.
Толькі са мной, яна кажа, хацела пабрацца бы шлюбам,
Нават тады, калі б сам Зеўс дамагаўся яе.
Кажа яна: але што дзяўчаты расказваюць любым,
Варта ў вятрах запісаць, ды ў хуткаплыннай вадзе.
Адзін з самых вядомых вершаў Катулл…
❤5
22 Mar 2024, 19:46 UTC147 views4 reactionsread 10 August 2026 File
У гэтым пдф вы знойдзеце падрадоўнік і пераклад адной з невялічкіх элегій з першага збора вершаў Авідзія “Amores” (I.V). У ёй, што хаваць, ён апісвае свой сэксуальны стасунак з “Карыннай” – дзяўчынай, рэальнага адпаведніка якой гісторыкам адшукаць не ўдалося. Часта дапускаюць, што аніякай Карынны не было, і што гэта толькі ўступка дзеля лірычнай канвенцыі. І насамрэч, калі прыглядзецца, то насцярожвае ідэальны, пазба…
❤2🍓2
13 Mar 2024, 14:48 UTC139 views4 reactionsread 10 August 2026 File
Кроз і Салон
У гэтым перакладзеным фрагменце “Гісторый” Герадота вядзецца пра сустрэчу лідзійскага караля Кроза (Κροῖσος) і афінскага паэта, палітыка і правадаўцы Салона (Σόλων), што, вымушаны ўласнымі законамі пакінуць Афіны на 10 гадоў, вандруе і прыбывае ў Лідзію – на той момант найбагацейшую і наймагутнейшую краіну Блізкага Ўсходу.
Кроз пытае Салона пра шчасце, і той яму даводзіць, што нельга нікога назваць шча…
❤4
28 Feb 2024, 18:07 UTC143 views5 reactionsread 10 August 2026 Пагаворым пра зоркі: περὶ ἄστρων ad astra
Ластоўскі ў сваіх “Лабірынтах” піша: “Напрыклад, гвязду Венеру дасягоння сяляне называюць Чагір. Пад найменнем Чагір фігуруе Венера ў супрасльскім календары ХVІІІ ст., дзе аб ёй гаворыцца: «Гвезда Чагір між усімі гвездамі 10 месц у кожным месяцы мае, а па трыкрот прыходзіць на кожнае месца кожнага месяца». Вялікую Мядзведзіцу называюць Стажарамі; Плеяды — Сітцом, або Вуціным…
🔥5
23 Feb 2024, 21:17 UTC123 views5 reactionsread 10 August 2026 File
File, posted without a caption
❤5
Showing the 12 most recent of 15 posts we hold for @CLGeLiLA. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.