10 Jul 2026, 16:20 UTC38 views3 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @CabinetBelarusPhoto
Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) прыняла рэзалюцыю па Беларусі і ўпершыню за доўгі час уключыла Беларусь у выніковую Гаагскую дэкларацыю
Галоўнае:
1️⃣ У дэкларацыі адзначана вызваленне часткі палітвязняў, але падкрэслена неабходнасць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення новых рэпрэсій.
2️⃣ ПА АБСЕ заклікала Беларусь спыніць падтрымку расійска…
👍2❤1
30 Jun 2026, 07:20 UTC48 views3 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @PEofBelarusPhoto
🇪🇺 Добрыя навіны з ПАРЭ, якія могуць значна паўплываць на вырашэнне пашпартовых і бяспекавых пытанняў для тысяч беларусаў і беларусак за мяжой
25 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла Рэзалюцыю № 2669 аб барацьбе з транснацыянальнымі рэпрэсіямі. Гэта не проста яшчэ адзін міжнародны дакумент, бо ў ім ясна сцвярджаецца, што аўтарытарныя рэжымы «пераследуюць сваіх грамадзян за межамі нацыянальных граніц, вы…
⚡1👍1🔥1
17 Jun 2026, 16:20 UTC55 views1 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @viasna96Photo
📝Як даведацца, ці заведзеная супраць вас крымінальная справа ў Беларусі: пакрокавая інструкцыя
Беларускія ўлады працягваюць аказваць ціск на тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну. Ператрусы па месцы рэгістрацыі, допыты і запалохванне сваякоў, арышты маёмасці і абвяшчэнне ў міжнародны вышук — з гэтым трансгранічным пераследам сутыкнуліся ўжо сотні палітэмігрантаў. Пры гэтым сілавікі наўмысна ўтрымліваюць людзей у інф…
👍1
3 Jun 2026, 08:10 UTC343 views1 reactionsread 9 August 2026 ⚠️ Нам стала вядома пра новыя выпадкі ціску на студэнтаў, выпускнікоў і людзей, звязаных з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасля прызнання ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй» у Беларусі адбываюцца ператрусы і допыты людзей, якія маюць дачыненне да ўніверсітэта. Таксама паведамляецца пра пагрозы ў адрас сваякоў студэнтаў.
Мы заклікаем усіх, каго можа закранаць гэтая сітуацыя, …
🤬1
29 May 2026, 07:12 UTC967 views3 reactionsread 9 August 2026 ❗️У Літве змяніліся правілы для замежнікаў з ВНЖ: што важна ведаць
22 мая 2026 года ўступілі ў сілу змены ў Закон «Аб прававым становішчы замежнікаў». Частка з іх дзейнічае ўжо цяпер, а асобныя новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з 1 лістапада 2026 года.
✅ ШТО ЎЖО ДЗЕЙНІЧАЕ З 22 МАЯ 2026 ГОДА
Можна законна заставацца ў Літве падчас разгляду заявы на ВНЖ
Калі вы своечасова падалі заяву на замену ВНЖ або на атрыманне …
❤2👍1
26 May 2026, 05:03 UTC57 views2 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @PEofBelarusPhoto
🇮🇹 Міжнародны кірмаш у Мілане
У рамках культурнай дыпламатыі, пры падтрымцы Народных амбасадаў Беларусі, беларускія ініцыятывы і майстры прымуць удзел у міжнародным кірмашы «Artigiano in Fiera».
Беларускую культуру і рамяство на кірмашы ў Мілане прадставяць беларускія асацыяцыі і праекты з розных краін:
🇮🇹 TALAKA
🇫🇷 RODNY KRAÏ
🇱🇹 GUDŲ IDÉJŲ JŪRA
Запрашаем наведаць стэнд і падтрымаць беларускую супольнасць!
📍 Міла…
👍2
24 May 2026, 07:06 UTC43 views2 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @PEofBelarusPhoto
Народныя амбасады Беларусі прынялі ўдзел у III Кангрэсе па палітзняволеных у Беларусі
Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і прадстаўніца Народнага пасольства Беларусі ў Італіі, кіраўніца Цэнтра беларускай супольнасці ў Італіі Юлія Юхно прынялі ўдзел у панэльнай дыскусіі, прысвечанай падтрымцы беларускіх палітвязняў і людзей, вымушаных пакінуць Беларусь.
Ірына Маклейн выступіла мадэ…
👍2
22 May 2026, 08:03 UTC49 views4 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @viasna96Photo
Беларусы Клайпеды правялі акцыю з нагоды Дня палітвязняў
«Ніхто не забыты, нішто не забыта! Свабоду палітвязням! Жыве Беларусь!».
❤3👍1
19 May 2026, 19:30 UTC263 views3 reactionsread 9 August 2026 Photo
Народная амбасада Беларусі ў Літве таксама далучылася да «Прыемнага Прыёму» ў Варшаве
У межах Ночы музеяў Народная амбасада Беларусі ў Польшчы разам з Беларускім Моладзевым Хабам правялі цёплую сустрэчу ў стылі Dranik-party.
Прадстаўнікі Народнай амбасады Беларусі ў Літве таксама ўзялі ўдзел у прыёме — каб падтрымаць калегаў, сустрэцца з беларусамі Варшавы і яшчэ раз паказаць: народныя амбасады працуюць як супольна…
❤2👍1
19 May 2026, 19:29 UTC63 views1 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @tsikhanouskayaPhoto
З мукой ці без? Ціханоўская завітала на Dranik-party
У межах Ночы музеяў у Варшаве Народная амбасада Беларусі ў Польшчы разам з Беларускім Моладзевым Хабам правялі ўрачысты «Прыемны Прыём» у стылі Dranik-party.
Беларуская лідарка таксама далучылася да імпрэзы, паразмаўляла з гасцямі і паспрабавала дранікі!
Святлана Ціханоўская:
«Вельмі цёплая сустрэча. Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў і стварыў гэты ўтульны і шчыры ве…
👍1
19 May 2026, 16:41 UTC269 views3 reactionsread 9 August 2026 Photo
🤍❤️🤍 Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Клайпедзе.
Велапрабег і мітынг салідарнасці.
21 мая (чацвер) запрашаем кожнага неабыякавага далучыцца да акцыі ў падтрымку тых, хто апынуўся за кратамі праз свае перакананні. Наша салідарнасць — гэта іх моц!
📅 Праграма мерапрыемства:
18:00 — Збор удзельнікаў велапрабегу 🚴♂️
Месца збору: каля помніка «Арка» (Tiltų g. 2). Рыхтуем ровары, мацуем сцягі.
18:15 — Старт…
👍3
19 May 2026, 06:35 UTC47 views1 reactionsread 9 August 2026 Forwarded from @PEofBelarusPhoto
💬Што зрабілі і працягваюць рабіць у розных краінах свету беларускія дыяспары
Пра гэта падчас V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету расказалі прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый з 11 краін Еўропы і ЗША.
Сваімі паспяховымі кейсамі падзяліліся, у тым ліку, і Народныя амбасады Беларусі.
🇮🇹 Народная амбасада Беларусі ў Італіі выконвае прадстаўнічую функцыю, займаецца адвакацыяй правоў беларусаў у Іта…
👍1
Showing the 12 most recent of 14 posts we hold for @BelarusInLT. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.