23 Jul 2026, 06:38 UTC136 views3 reactionsread 7 August 2026 Photo
Cябры, запрашаем у гэтую суботу 25 ліпеня разам ушанаваць памяць нашага легендарнага літаратара Уладзіміра Караткевіча ў колішняй улюбёнай віленскай рэстарацыі Уладзіміра Сямёнавіча. Захавалася ягонае знакамітае двухрадкоўе "Па дарозе ў Бочу нікуды ня збочу". Пад такой назвай прапануем вам невялікую экскурсію, прысьвечаную Караткевічу, у тым ліку па адрэсах, зьвязаных зь яго знакамітым раманам "Каласы пад сярпом тваі…
👍2❤1
23 Jul 2026, 06:37 UTC126 views1 reactionsread 7 August 2026 Photo
Сябры, у нядзелю 26 ліпеня прапануем вам далучыцца да экскурсіі па беларускіх мясьцінах Коўна/Каўнаса.
Коўна — адзін з найважнейшых гарадоў у гісторыі Літвы, але і беларускі сьлед тут нашмат большы, чым можа падацца на першы погляд. Гэта горад, дзе перапляталіся лёсы беларусаў і літоўцаў, дзе працавалі дзеячы БНР, служылі беларускія вайскоўцы, жылі пісьменьнікі, архітэктары. На экскурсіі мы пагаворым пра гэтыя сувяз…
👍1
2 Jul 2026, 15:34 UTC242 views1 reactionsread 7 August 2026 Photo
Конкурс стыпендый для навучання на праграмах бакалаўрыяту або магістратуры ў Літве і Чэхіі для беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца пад пагрозай пераследу або ўжо пацярпелі ад рэпрэсій.
Прыём заявак адкрыты да 14 ліпеня 2026 года.
https://eu4belarus.info/scholarlt26/
👍1
23 Jun 2026, 07:00 UTC297 views5 reactionsread 7 August 2026 Photo
Запрашаю на прэзентацыю сваёй першай пасля турмы кнігі "Беларусь - гэта святое" ў Вільні
У аўторак, 23 чэрвеня а 18.00 - вялікая сустрэча і прэзентацыя маёй новай кнігі "Беларусь - гэта святое" ў Вільні.
Пра што першая кніга пасля турмы?
У "Беларусь - гэта святое" сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія я маляваў у турмах і калоніі Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.
Верш…
👍4🙏1
10 Jun 2026, 07:31 UTC275 views2 reactionsread 7 August 2026 Photo
Сябры, 9 чэрвеня спаўняецца 145 год з дня народзінаў знакамітага пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай Незалежнасьці, публіцыста, археолага Івана Луцкевіча. З гэтай нагоды у нядзелю 14 чэрвеня ў 13-30 запрашаем вас на экскурсію у яго гонар пад назвай "Іване, ты жывеш!"
Гэта словы нарачонай Івана Юльяны Мэнке, якая пакінула ўспаміны пра свайго каханага, адкуль мы даведваемся ня толькі пра г…
👍2
8 Jun 2026, 13:15 UTC217 views6 reactionsread 7 August 2026 Photo
KULTŪROS NAKTIS 2026 // SVETA BEN & GALYA CHIKISS
12 чэрвеня // 20:30-02:00
Pylimo g. 4A
Уваход вольны
Sveta Ben & Galya Chikiss – беларускія артысткі, якія злучаюць эксперыментальную музыку, перформанс і электроніку.
Сваімі галасамі, тэкстамі і гукавымі ландшафтамі яны запрашаюць гледачоў у містычны і інтымны свет, які існуе дзесьці па той бок бясконцай стужкі навін і апавяшчэнняў. Свет, дзе пераплятаюцца сон і ф…
❤5👍1
28 May 2026, 15:40 UTC282 views1 reactionsread 7 August 2026 Photo
Сябры, у нядзелю 31 траўня запрашаем вас на экскрусію па Вільні Шляхамі паўстанцаў 1863 году, прысьвечаную 200-годзьдзю Зыгмунта Серакоўскага, якое адзначаецца напярэдадні.
Пачатак у 15-30 каля былога палацу Тышкевічаў на Троцкай (Trakų g. 1) на скрыжаваньні з вуліцай Завальнай (Pylimo g.). Рэгістрацыя праз гугл-форму.
30 траўня 1826 году (па новым стылі) непадалёк ад Луцку на Валыні нарадзіўся адзін з кіраўніў паў…
👍1
23 May 2026, 06:48 UTC298 views1 reactionsread 7 August 2026 Photo
Сябры, у гэтую нядзелю 24 траўня а 16-00 запрашаем вас на экскурсію па Вільні да дня спачыну Максіма Багдановіча, а таксама да гісторыі таго, як Слуцкія паясы сталі беларускім нацыянальным брэндам.
25 траўня Максім Багдановіч памірае ў Ялце ва ўзросце 25 гадоў. У ягоным знакамітым перадсьмяротным вершы згаданая вядомая віленская друкарня.
Падчас экскурсіі мы пройдземся па віленскіх адрасах нашага выбітнага Паэта, з…
👍1
18 May 2026, 18:34 UTC372 views4 reactionsread 7 August 2026 Photo
Polyn едуць у Вільню. Рэдкі выпадак, калі гэты праект можна ўбачыць ужывую.
Змрочны сплаў з культавых беларускіх гуртоў (Petlya Pristrastiya, Port Mone trio і інш.) працягвае ператвараць трывогу ў мастацтва. Напярэдадні лета калектыў сыграе рэдкі, як зацьменне, лайв і пакажа адноўленую праграму ў міні-туры Вільнюс–Варшава.
Музыка Polyn — шматслаёвы гіпнагагічны трып-хоп, які хістае ад пост-панка да калыханак і наза…
👍3🔥1
16 May 2026, 07:20 UTC270 views6 reactionsread 7 August 2026 Forwarded from @roskvitkusPhoto
Ветэранства - гэта не прыгожы хэпі-энд пасля цітраў, гэта іншы фронт - палітычны, бюракратычны, бытавы, медыцынскі. Менавіта ў гэтай руціне дабрачынная арганізацыя "KUS" працуе кожны дзень.
Выйшла вялікае інтэрв'ю сузаснавальніка нашай арганізацыі Аляксандра "Куся" Клачко для "Салідарнасьці". Гэта шчырая размова пра тое, што адбываецца з добраахвотнікамі пасля таго, як яны здымаюць форму.
Чаму варта прачытаць гэты …
👍4❤2
6 May 2026, 07:39 UTC419 views2 reactionsread 7 August 2026 Photo
Сябры, запрашаем Вас у нядзелю 10 траўня на мемарыяльную экскурсію па Вільні "Музыка і муза Станіслава Манюшкі", прысьвечаную дню нараджэньня нашага земляка, які адзначаюць 5 траўня!
Станіслаў Манюшка – мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які лічыцца аўтарам першых нацыянальных операў двух народаў – беларускага і польскага.
Падчас экскурсіі мы заглыбімся ў культурнае жыцьцё Вільні сярэдзіны XIX стагодзьдзя, пройдземс…
👍1🔥1
6 Apr 2026, 08:14 UTC469 views5 reactionsread 7 August 2026 Video
17 красавіка · 19:00
Запрашаем вас на містычны спектакль-казку «Чортава дачка» (14+)
Спектакль заснаваны на чарадзейнай частцы беларускага фальклору — свеце, дзе жывуць Нячысцікі.
Нячысцікі заўсёды ўплывалі на лёс людзей, прапануючы ім выбар.
Але выбар кожны чалавек робіць сам.
Так здарылася і з нашым героем — Альгердам.
Чалавечае жыццё — гэта шлях, на якім увесь час даводзіцца выбіраць: куды павярнуць, каму пав…
❤3👍2
Showing the 12 most recent of 16 posts we hold for @razamnews. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.