7 Aug 2026, 05:14 UTC66 views4 reactionsread 8 August 2026 Photo
Каго баяцца беларусы? Вывучаем па беларускіх прыказках
Страх — адно з самых універсальных чалавечых пачуццяў. Мы баімся дурняў і маўчуноў, ліслівых людзей і ўласных лішніх слоў, старасці, чужой злосці і наступстваў сваіх учынкаў. Беларусы добра ведалі, каго і чаго варта асцерагацца, а дзе, наадварот, баяцца няма чаго.
https://palatno.media/belaruskiya-prykazki-kago-bajiacca/
❤2👍2
30 Jul 2026, 07:02 UTC140 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
Як на Піншчыне хавалі памерлых і чакалі іх вяртання
Смерць на Піншчыне ўяўлялі нябачным чалавекам з касой, душу памерлага шукалі ў вадзе, а ў магілу кідалі замок, каб няшчасце не вярнулася ў сям’ю. PALATNO капаецца ва ўяўленнях пінчукоў пра смерць і жыццё пасля яе.
https://palatno.media/pinchuki-i-smerc/
❤6
27 Jul 2026, 06:53 UTC168 views5 reactionsread 8 August 2026 Photo
Мінамёт, цяжкае раненне і страчанае пакаленне: як Страмінскі прайшоў праз Першую сусветную вайну?
Цяжкае раненне Уладзіслава Страмінскага лічыцца мяжой, якая падзяліла яго жыццё на дзве часткі: да вайны і пасля яе, да афіцэрскай кар’еры і да мастацтва. Звыклая версія гэтай гісторыі можа быць недакладнай. У той час, калі будучы мастак нібыта ўжо знаходзіўся ў шпіталі, ён працягваў службу, працаваў на перадавых пазіцы…
❤5
16 Jul 2026, 11:50 UTC204 views8 reactionsread 8 August 2026 Photo
Ідэю амерыканскіх крамаў «Костка» і «Уолмарт» прыдумаў яўрэй з беларускімі каранямі. Як так атрымалася?
Вы дакладна чулі пра вялікія ўпакоўкі тавараў у амерыканскіх крамах, велізарныя крамы-склады ў розных хутках Злучаных Штатаў і вельмі нізкія цэны. А ці ведалі Вы, што гэта ідэі Сола Прайса — сына мінскіх яўрэяў, якія эмігравалі ў Амерыку больш за сто гадоў таму? Расказваем пра Сола Прайса і тое, як ён перапрыдумаў…
❤5👍3
1 Jul 2026, 05:47 UTC250 views7 reactionsread 8 August 2026 Photo
Як звязаны Брэд Піт, беларускі аператар з прэміямі Сталіна і неануарны кінадэтэктыў 90-х?
У адной са сцэн культавага трылера Дэвіда Фінчара «Сем» у доме дэтэктыва Мілза можна заўважыць афішу савецкага фільма «Пышка». Ці была гэта выпадковая дэталь дэкарацыі, ці свядомая візуальная алюзія? Разбіраемся, што можа звязваць галівудскі неануар, савецкую экранізацыю Мапасана і аператара з Віцебска.
https://palatno.media/f…
👍6🤔1
23 Jun 2026, 12:34 UTC268 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
Як рымскія і арабскія грошы траплялі на беларускія землі
Задоўга да з'яўлення ўласных манет на беларускіх землях разлічваліся серабром, прывезеным за сотні і тысячы кіламетраў. Рымскія дэнарыі, арабаскія дырхемы і заходнееўрапейскія манеты траплялі сюды па міжнародных гандлёвых шляхах. Знойдзеныя скарбы дазваляюць убачыць нам, як землі сучаснай Беларусі былі звязаныя з Рымам, мусульманскім Усходам, Візантыяй і сярэд…
❤3👍3
22 Jun 2026, 11:16 UTC227 views6 reactionsread 8 August 2026 Photo
Паміж Мінскам, Масквой і Пецярбургам: як жыў малыды Уладзіслаў Страмінскі
Да таго як Уладзіслаў Страмінскі стаў адным з галоўных мастакоў еўрапейскага авангарду, ён рыхтаваўся да зусім іншай кар'еры. Ураджэнец Мінска вучыўся ў кадэцкім корпусе, а пасля — у элітнай Мікалаеўскай інжынернай школе ў Пецярбургу, дзе будучых афіцэраў вучылі дакладнасці, сістэмнасці і пошуку нестандартных рашэнняў. Пра гэтыя гады Страмінск…
❤4👍1🤔1
19 Jun 2026, 07:14 UTC220 views7 reactionsread 8 August 2026 Photo
Затрымаў злачынцаў, але памёр ад стрэлаў. Гісторыя беларуса, які перашкодзіў выкраданню самалёта
Мужчына ў ваеннай форме без пагон і жанчына з нажом напалі на экіпаж пасажырскага самалёта над небам Таліна. Гэта была адна з першых спроб скрасці самалёт у СССР. Злачынцам перашкодзіў ажыццявіць план беларус, але ўсё скончылася трагічна. Расказваем гэту гісторыю.
https://palatno.media/ramashkin/
❤4😢3
18 Jun 2026, 06:47 UTC197 views4 reactionsread 8 August 2026 Photo
У нас ёсць свая «Тайная вячэра» дома: якія абразы віселі ў дамах беларусаў?
У нас ёсць свая «Тайная вячэра» дома і гэта не жарт, а рэальнасць беларускага інтэр'ера мінулых стагоддзяў. Дамашні абраз выйшаў за межы рэлігійнага культу, стаўшы ўнікальнай з'явай народнага мастацтва без межаў і акадэмічнай строгасці.PALATNO расказвае, якія сюжэты абіралі нашы продкі і як у дамашніх абразах хаваецца наш сапраўдны культурны…
❤2👍2
11 Jun 2026, 06:23 UTC244 views9 reactionsread 8 August 2026 Photo
Мінск, у якім рос Уладзіслаў Страмінскі. Расказваем пра горад і жыццё мастака ў ім
Часам біяграфія мастака пачынаецца не з першай карціны і не з першага маніфеста, а з горада дзяцінства. У выпадку Уладзіслава Страмінскага гэтым горадам быў Мінск. Гэта быў горад чыгункі, электрычнасці, прамысловых выстаў і культурнага памежжа, дзе будучы стваральнік унізму правёў першыя адзінаццаць гадоў жыцця.
https://palatno.media…
👍7❤2
10 Jun 2026, 05:10 UTC215 views9 reactionsread 8 August 2026 Photo
Незвычайныя і забытыя беларускія словы, якія варта вярнуць ва ўжытак
Сцізорык, каберац і яшчэ тры словы, якія варта вярнуць ва ўжытак. Расказваем, навошта і чаму не варта адмаўляцца ад гэтых беларускіх слоў.
https://palatno.media/belaruskija-slovy-jakija-varta-vykarystouvac/
❤9
9 Jun 2026, 05:13 UTC206 views8 reactionsread 8 August 2026 Photo
Атлет, ваяр і офісны клерк: як віцебскі яўрэй імкнуўся трапіць на чэмпіянат свету па футболе
Апошні гол у жыцці Натан Панц забіў у красавіку 1948 года — у тэль-авіўскім дэрбі супраць «Хапаэля». Праз некалькі дзён ён быў не на футбольным полі, а ў ваеннай форме і з кулямётам. Снарад трапіў у машыну, у якой знаходзіўся Панц, і адзін з найлепшых футбалістаў Падмандатнай Палесціны загінуў на месцы. А пачыналася яго гіст…
❤5👍1🔥1🤔1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @palatnomedia. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.