8 Aug 2026, 08:12 UTC15 views1 reactionsread 9 August 2026 Photo
У жніўні 1991 году, 35 гадоў таму аршанскі „Лягмаш-АІЗ“ у матчы чэмпіянату ДФСТП СССР разграміў менскі „Аўтатранс“ 10:1.
Гэта адна з трох найбуйнейшых перамог аршанцаў у гісторыі. Покер у браму менчукоў зрабіў Ігар Новік, гэт-трык аформіў Валер Куляшоў, дубальтам стрэліў Уладзімер Правалінскі, яшчэ адзін гол загнаў Сяргей Барабаш.
Прычым цікава, што ў першым коле „Аўтатранс“ перамог аршанцаў. Цяпер жа „швачныя машы…
👍1
7 Aug 2026, 09:40 UTC24 views2 reactionsread 9 August 2026 Photo
Пярэмышаль, стадыён „Палёнія“. Мясцовы клюб, які носіць такое ж імя, заснаваны ў 1909 годзе. Ён двойчы прыпыняў існаваньне з прычыны ўсясьветных войнаў, але двойчы аднаўляў дзейнасьць.
Агулам у Пярэмышлі існавалі два клюбы з адной назвай, але розным вымаўленьнем. У часы Аўстра-Вугоршчыны тут быў „Сан“, які стаў продкам „Палёніі“. У часы незалежнай Польшчы тут паўстаў украінскі „Сян“, таксама ў гонар ракі. Свой першы…
❤1👍1
6 Aug 2026, 17:26 UTC28 views1 reactionsread 9 August 2026 Photo
Старт (Ворша) – Гомель-ІІ – 2:1
Заслужаная перамога перад собскай публікай, набраныя чарговыя тры бодкі!
⚽Падрабязнасьці
🔥1
6 Aug 2026, 10:36 UTC27 views1 reactionsread 9 August 2026 Photo
Цяпер тут процьма турыстаў штодня, а тады... Усходнія немцы толькі мараць трапіць на Захад. Хаця б на захад свайго места. Здымак Алана Гаілстона.
Новы ўрывачак з кнігі пра хуліганаў НДР, расказвае бэрлінскі дынамавец:
Спачатку мы стаялі на процілеглым баку поля, у абсягу насупраць зоны пачэсных гасьцей. Быў час, калі на процілеглым баку было шматлюдна. Пазьней людзі перамяшчаліся пад забрам’е, пад улікоўнік, што я …
👍1
5 Aug 2026, 15:41 UTC30 views2 reactionsread 9 August 2026 Photo
„Сюрпрызы“ сваім новым працадаўцам у „Ляцыё“ Пол Ґаскойн пачаў прыносіць ужо па прылёце ў Рым: на мэдаглядзе вагі паказалі +5 кг да ягонай „баявой“ вагі. Калі б ня гол у памятным рымскім дэрбі і ўсёабдымная любоў заўзятараў клюбу, Пол мог бы пакінуць Італію нашмат раней. Частыя траўмы, вестка пра сваю абрабаваную злачынцамі сядзібу, краіна, дзе шмат хто (асабліва ў 90-я) вельмі слаба гаворыць на „міжнароднай“ ангельс…
😁2
4 Aug 2026, 10:36 UTC31 views2 reactionsread 9 August 2026 Photo
У 1991-м у Харватыі спалахнула звада заўзятараў „Дынама“ і кіраўніцтва клюбу на чале з прэзыдэнтам Харватыі Франьём Туджманам, якія пераназвалі клюб падвойным імем, спалучаючы ў ім два раней забароненыя камуністамі клюбы — ХАШК-Ґраджанскі. Чалавек, які насамрэч злучаў усе тры клюбы, Іван Мэдарыч, яшчэ жыў у Заґрабе і пасьпеў стаць сьведкам сварак. У тым самым годзе ён памёр.
👍1🔥1
4 Aug 2026, 09:26 UTC30 views2 reactionsread 9 August 2026 Photo
Адным з наймацнейшых правакрыльных гульцоў Юґаславіі ў 1930-х быў Іван Мэдарыч. Ён не зважаў на меркаваньне трыбунаў, а рабіў што хацеў. Пасьля пяці пораў выступленьня за ХАШК у Заґрабу ён нечакана перайшоў у „Ґраджанскі“ — зацятага супара былога клюбу. Нянавісьць закіпела ў заўзятарах „акадэмікаў“ яшчэ раз, калі ў тым самым 1937-м зь першай спробы Мэдарыч здабыў золата нацыянальнага першынства.
А тады… вярнуўся ў Х…
🔥2
3 Aug 2026, 18:15 UTC33 views3 reactionsread 9 August 2026 Photo
115 гадоў таму выйшлі ў сьвет першыя друкаваныя правілы гульні ў фут-бол на беларускай зямлі, у Магілёве. У 1911 годзе іх надрукавалі з падачы мясцовых гімназістаў у друкарні губэрнскай управы. Сяньня, як і многія іншыя важныя для беларускіх гісторыі і культуры рэчы, яны вывезеныя пад Маскву, дзе й захоўваюцца.
Яны выйшлі накладам 200 асобнікаў на 12 старонках, па-расейску.
Дарэчы, ужо ў тым жа 1911-м годзе ў Магіл…
👍2💔1
3 Aug 2026, 15:35 UTC32 views1 reactionsread 9 August 2026 Photo
Ня скончыўшы праграмы першага кола, распачынаем другое. У 1-м туры аршанцы перамаглі гамельчукоў на выправе дзякуючы голу на апошняй хвіліне.
НАСТУПНАЯ СУСТРЭЧА:
🇧🇼Старт (Ворша) — Гомель-ІІ🇳🇬
⚽️ Першынство Беларусі. І ліга. Тур 18
🗓 6 жніўня, чацьвер
🕰 18:00
🏟 Ворша, цэнтральны стадыён
📘 Прадмова
🔥1
2 Aug 2026, 10:37 UTC61 views1 reactionsread 9 August 2026 Photo
Старая Ворша. Такім перабудаваны чыгуначны вакзал убачыў мастак Барыс Якаўлеў. Такім будынак стаў роўна 90 гадоў таму, у 1936-м. Карціна — неўзабаве пасьля завяршэньня перабудовы вакзалу.
❤1
Showing the 10 most recent of 10 posts we hold for @orshafans. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.