7 Jul 2026, 10:03 UTC11 views1 reactionsread 11 August 2026 Forwarded from @PENBelarusPhoto
Поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча ☄️
Беларускі ПЭН абвяшчае поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за 2025 год – чытайце на нашым сайце 👈
Прэмія адзначае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці, а таксама ўшаноўвае асобу пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.
Сёлета ў поўным спісе – 23 творы розных жанраў і формаў, сярод якіх кнігі, публіцыстычныя артык…
❤1
15 May 2026, 10:02 UTC21 views1 reactionsread 11 August 2026 Ужо 16 і 17 траўня ў Менску на шматтысячным пратэстанцкім фестывалі выступіць знакаміты амерыканскі прапаведнік Фрэнклін Грэям. Раней падобных фэстаў беларускія пратэстанты не ладзілі. Яны чакаюць ад яго духоўных плёнаў. Cвае відавочныя спадзевы ёсць і ва ўладаў краіны. Чаго чакаць ад падзеі – у матэрыяле «Белсату». https://belsat.eu/93261666/franklin-graham-bielarus
🤔1
6 Apr 2026, 13:21 UTC31 views1 reactionsread 11 August 2026 У сацыяльных сетках усё часцей можна сустрэць публікацыі расейцаў датычна магчымага пераезду ў нашую краіну. Але часцяком суседзі не да канца разумеюць, чым ёсць Беларусь. Каб дапамагчы з гэтым, «Белсат» папрасіў экспертаў расказаць, з якімі негатыўнымі наступствамі могуць сустрэцца грамадзяне РФ пры пераездзе.
https://belsat.eu/92435223/rasiejcy-nie-jedzcie-u-bielarus
🔥1
27 Mar 2026, 08:54 UTC30 views1 reactionsread 11 August 2026 Пра рэжымы, якія сёння існуюць у Беларусі і Расеі, можна часта пачуць, што яны таталітарныя. Спрыяюць гэтаму і рэпрэсіі, якія маюць адбываюцца у гэтых краінах. Але ці сапраўды гэта так? На гэтую тэму паспрачаліся беларускія і расейскія палітолагі.
https://belsat.eu/92302314/u-belarusi-i-rasei-uzho-tatalitaryzm-tsi-yashche-ne-abmerkavali-eksperty
😢1
26 Mar 2026, 07:56 UTC18 views2 reactionsread 11 August 2026 Украінскія беспілотнікі на гэтым тыдні моцна панішчылі расейскую нафтавую інфраструктуру на Балтыйскім моры. Выглядае, што прыляцелі на Балтыку праз тэрыторыю Беларусі. І, падобна, у нашай краіне яны пачуваліся амаль як удома.
👍1🤔1
19 Mar 2026, 08:59 UTC21 views2 reactionsread 11 August 2026 19 сакавіка мінае 20 гадоў з паслявыбарчых пратэстаў 2006 года – Плошчы, што сабрала дзясяткі тысяч удзельнікаў у цэнтры Менску. Гэта адбывалася пасля паспяховых мірных рэвалюцыяў у суседзяў, і здавалася, што беларусы могуць гэтак жа сама. Але беларускія пратэсты Аляксандр Лукашэнка разагнаў, працягнуўшы сваё кіраванне яшчэ сама меней на 20 гадоў.
https://belsat.eu/92155542/ploszcza-2026
❤2
13 Mar 2026, 07:00 UTC23 views2 reactionsread 11 August 2026 У гэтую нядзелю, 15 сакавіка, у Казахстане пройдзе канстытуцыйны рэферэндум, пра які яшчэ некалькі месяцаў таму ніхто нават не здагадваўся. Характэрна, што адбудзецца ён у Дзень Канстытуцыі Беларусі, з якой, падобна, казахстанскія ўлады пазычылі некаторыя ідэі.
https://belsat.eu/92051990/referendum-kanstytucyja-kazahstan
🤬1😢1
9 Mar 2026, 11:33 UTC30 views2 reactionsread 11 August 2026 Каля двух месяцаў таму амерыканскія вайскоўцы падчас спецаперацыі затрымалі і вывезлі ў ЗША кіраўніка Венесуэлы Нікаляса Мадура і ягоную жонку Сілію Флёрэс. Але рэшта ўладаў краіны засталася на сваім месцы. Тым не менш, гэта не значыць, што ў Венесуэле больш не адбываецца зменаў. Пра тое, як жыве краіна ў гэты час – у нашым матэрыяле.
https://belsat.eu/91958052/venezuela-biez-maduro
🙏2
5 Mar 2026, 12:36 UTC33 views1 reactionsread 11 August 2026 Паводле паведамлянняў медыяў, галоўным прэтэндэнтам на пасаду вярхоўнага кіраўніка Ірану стаў Маджтаба Хамэнэі – сын папярэдняга кіраўніка краіны, ліквідаванага ў выніку амерыкана-ізраільскай аперацыі 28 лютага. Што цікава галоўным тварам іранскіх пратэстаў супраць рэжыму аяталоў ёсць Рэза Пахляві, сын апошняга шаху краіны. Расказваем, што вядома пра абодвух.
https://belsat.eu/91916004/pahlavi-khamenei-iran
🤔1
2 Mar 2026, 16:28 UTC26 views1 reactionsread 11 August 2026 Вайсковы канфлікт Ізраілю і ЗША з Іранам, пачаты ў апошні дзень зімы, пагражае разрасціся ў глабальны канфлікт. Ужо ў яго ўцягнутыя шматлікія краіны рэгіёны і за яго межамі. Менавіта ў гэтым заключаецца стратэгія ісламскага рэжыму ў Тэгеране, але атрымаць бонусы ад гэтага можа і Масква, мяркуюць аналітыкі.
https://belsat.eu/91875735/hlabalnaja-vajna
😢1
25 Feb 2026, 10:52 UTC26 views2 reactionsread 11 August 2026 «Банк Ідэй» паказаў аналіз працэсаў адаптацыі беларускіх медычных спецыялістаў, якія пакінулі Беларусь пасля 2020 года і працягваюць прафесійны і сацыяльны шлях у выгнанні. Даследаванне правялі доктарка філасофіі Ганна Васілевіч і сацыёлаг Максім Каралёў шляхам апытання беларускіх медыкаў, якія жывуць за мяжою, і інтэрв’ю з імі.
https://belsat.eu/91761894/miedyki-za-miazhoj
😢2
24 Feb 2026, 09:58 UTC22 views3 reactionsread 11 August 2026 Чатыры гады беларускія добраахвотнікі працягваюць абараняць Украіны ад расейскай агрэсіі. За мінулы год спіс тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду, папоўніўся новымі імёнамі. Не ўсе іх вядомыя шырокай грамадскасці, бо ва ўмовах рэпрэсіяў, якія пагражаюць на Беларусі сваякам, гэтыя звесткі з прычынаў бяспекі часта не публікуюць.
https://belsat.eu/91616461/bielarusy-zahinuli-za-ukrajinu
🙏2❤1
Showing the 12 most recent of 20 posts we hold for @makarmysz. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.