19 Jun 2026, 08:51 UTC≈1,220 views97 reactionsread 7 August 2026 Photo
У чым сакрэт таленавітасці дзіцяці?
Добра гэта паказвае прыклад з Янкам Купалам.
Малы Ясь Луцэвіч вельмі любіў казкі і сустрэўшы на вёсцы казачніка (па прозвішчы Пястляк) неадступна хадзіў за ім і прасіў, каб той распавёў новую казку. Купала казаў, я быў як тая варона, што неадступна ходзіць за плугам.
«Казкі разбудзілі маю фантазію» - зазначыў класік.
Таму чытайце дзецям часцей казкі!
(На здымку малы Ясь Луцэвіч -…
❤80👍15🔥2
9 May 2026, 16:23 UTC≈2,090 views80 reactionsread 7 August 2026 Некалькі разоў сёння пераглядаю гэты фрагмент. Здаецца гэты дзень акурат для падобных момантаў. Каб не паўтаралася тое, што было.
https://youtu.be/oF1CKCLxX1w?si=MkvyQhcvAHI-kl1g
❤62😢12👍4👎2
8 May 2026, 14:19 UTC≈2,080 views79 reactionsread 7 August 2026 Photo
Сёння дождж цэлы дзень.
Галоўнае верыць у свае сілы. 😄 🚗 І ехаць наперад.
Мінск на мяжы 2000-х гадоў
Цікавыя фотаздымкі
https://people.onliner.by/2017/05/13/nostalgie-minsk-2000
🔥51❤26😁2
11 Apr 2026, 17:05 UTC≈2,580 views114 reactionsread 7 August 2026 Photo
Калі хто святкуе свята Уваскрасення, то са святам. А на здымках храмы Гродна. Асаблівасць здымкаў, што амаль 100 год таму іх рабілі з вежаў святыняў. Храмы былі насупраць адзін аднога.
❤83👍19😢7🔥5
1 Apr 2026, 09:43 UTC≈3,040 views145 reactionsread 7 August 2026 Photo
Дзівосы побач.
Даследчыкі падлічылі, што ў нас не менш дзевяці астравоў (выспаў) у выглядзе сэрцаў. Самае напэўна славутае сэрца ♥️ на возеры Усая (Ушацкі раён).
Цудоўныя здымкі Сяргея Плыткевіча.
🫣 А на завяршальным здымку выспы на балоце Ельня (фота В.Малышчыца).
Цуд!
❤113🔥19👍13
21 Mar 2026, 17:22 UTC≈2,400 views121 reactionsread 7 August 2026 Photo
Сёння роўна 50 год як спачыў Уладзімір Дубоўка (1901 - 1976) - вядомы паэт, празаік, перакладчык.
Гэта быў дужы чалавек. Паглядзіце першае фота, які ён вялікі ў параўнанні з іншымі.
Падчас высылкі рамантаваў падводу, проста падымаючы яе ўсім сваім целам.
Перанёс на нагах два інфаркты.
На лесапавале ніколі не меў зручнай вопраткі, бо быў два метры росту.
Другое фота адлюстроўвае які быў прыгожы. Ці падабаецца Вам дз…
❤96👍22🔥3
20 Mar 2026, 18:29 UTC≈2,210 views138 reactionsread 7 August 2026 Photo
Нічога надзвычайнага.
Проста раней горад Барысаў славіўся сваімі драўлянымі разваднымі мастамі, каб маглі праходзіць параходы і іншы транспарт.
Адзін з мастоў быў ажно 554 метра.
❤98🔥27👍9🤩4
12 Mar 2026, 17:52 UTC≈2,780 views131 reactionsread 7 August 2026 Photo
«Перазімавалі».
Ніжэй верш Максіма Багдановіча, а малюнкак з назвай «Перазімавалі» Васіля Быкава.
Пpaяcняeццa пaгoдa,
Бo вяpнyлacя вяcнa.
Ўcё чaкaeш, штo пpыpoдa
Ўcтpaпянeццa aдa cнa.
I пaд птyшы кpык i гoмaн,
Дaўшы xвaлям вoльны xoд,
Пpыпaдымe бaцькa Hёмaн
Ha xpыбцe мaгyтным лёд.
Зaзвiняць жaлoбнa кpыгi,
I бypлiвaя вaдa
Cнeг, paзмoклы ў чac aдлiгi,
змыe з лyгa бeз cлядa.
Дык paзлiйcя жa paздoльнa
Ў чыcтым пoлi i г…
❤116👍15
14 Feb 2026, 16:17 UTC≈2,670 views151 reactionsread 7 August 2026 Photo
Да дня закаханых падабралі цікавыя факты.
✍️ будучая жонка Купалы спачатку не моцна яго ўпадабала, бо стварыла ва ўяўленні іншы вобраз Песняра.
✍️ Прапанову Коласу ажаніцца зрабіла ягоная будучая жонка і ён з ўдзячнасцю пагадзіўся.
✍️ Змітрок Бядуля са сваёй будучай жонкай пазнаёміўся ў час Першай сусветнай вайны, калі абодва здавалі бялізну для параненых франтавікоў. Бядуля не мог акуратна скласці рэчы і дзяўчына вы…
❤113👍26🔥12
1 Feb 2026, 18:35 UTC≈2,650 views128 reactionsread 7 August 2026 Photo
Прыгожае побач
У гэтыя дні Мінск і іншыя беларускія гарады выглядаюць чароўна, як у казцы.
Яшчэ раней помнікі Мінска мелі незвычайны эфект. Людвіка Войцікава, сяброўка паэта Максіма Багдановіча прыгадвала ў 1916 годзе пра тое, што адбывалася ўзімку: "Прыйшла зіма. Снег, марозы. Калі пасля марозу прыходзіла адліга, чырвоныя цэглы новага касцёла пакрываліся серабрыстай шэранню, і гэта было цудоўна, як у казцы. На раб…
❤66👍62
Showing the 10 most recent of 10 posts we hold for @kufar_starazytnasc. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.