29 Oct 2024, 14:01 UTC≈3,070 views87 reactionsread 7 August 2026 Ніколі зноў
Стук
Ноч
Сын і доч
Не мароч!
Куды ?
Далоў.
За што далоў ?
— Ніколі зноў!
Страх
Ноч
Сын ці доч ?
Куды абноч..?
Быстрээ кроч!
Няўжо то кроў..
— Ніколі зноў!
Плач
Ноч
Сын і доч..
Склепаў змроч…
Да муру! Памоч ?!
Пусьціце дамоў..
— Ніколі зноў!
Жах
Ноч
Бывай сыне, доч
Дула напроч
“Прабач, Пане”, моў
Стрэлы далоў
Рэха муроў
— Ніколі зноў!
Ціш
Ноч
Адзін сын і доч
Ад жыцьцяў упроч
На болечы схоў
Чакае …
💔51❤36
12 Oct 2024, 17:55 UTC≈2,830 views47 reactionsread 7 August 2026 Сьмерць распутніцы
⁹ І загалосяць, і заплачуць па ёй валадары зямныя… ¹⁰…«Гора, гора, горад вялікі Бабілён, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!» Адкрыццё 18:9-10
© Біблія Анлайн, 2003-2024.
Няволі час журбы паўсюднай,
Сыноў на сьмерць сваіх аддаў.
Так мысьліў раб зямлі магутнай,
Калі малітвы час каплана
На ўласны вочы назіраў.
Паганскі жрэц як прад Эўфратам
Мардука плачма ўпрашаў,
Ашураў цар каб, ч…
❤47
19 Sept 2024, 16:00 UTC≈1,830 views62 reactionsread 7 August 2026 Ланцуг
…Каб я сыйшоў ад зла сяго, і тога горей,
Яві мне шлях, каторы абяцаў,
Каб убачыў я сьвятло дзьвярэй Пятровых
І тых, душу хто ў сьвет пакут аддаў.
Дантэ Аліг’еры, “Боская Камэдыя”.
Зыйшоў прамень, пазбыт ланцуг!
Апойнай волі выбар цяжкі;
Бажаны гэтулькі зямчуг
Ня дорыць шчасьця..!
Толькі ця́жар
Над зноўку скурчанай сьпіною.
Салодкі мёд у кубку важкім
Ня дорыць солачы прыгод,
Адно няшчасьце
Прада мною..
Пазбыт …
❤62
13 Jun 2024, 18:44 UTC≈3,580 views81 reactionsread 7 August 2026 Ода а вятрох паспалітых
Вітаю, дзікія вятры,
Пасланцы ночнае дакоры.
Пад вашай уладаю прасторы;
Ключы ад сьцюжнае пары
Заўлоньне вашае трымае.
Магутны посьвіст узьнімае,
Як счуе сьціплыя двары,
Ваш націск чыстага імкненьня,
Прыроды сьцежкамі натхненьня,
Ляціць што ў досьвітку старым
Насустрач безьлічы спатканьняў
Ці жалю поўных сутыканьняў
Зь няволі доляю “чужых” —
Прасторы вязьняў пастаянных,
Што з глебы коваў акая…
❤81
3 Jun 2024, 17:00 UTC≈2,750 views85 reactionsread 7 August 2026 І зоркі сьпяць, і сьпяць травінкі,
Згасае парась ліхтароў.
Паснулі хольныя расінкі
Ў гулкіх шэптох пяруноў.
Шамцяць палі, рака зьбягае,
Кузяўкі цешацца ў сьвятле:
Размытай плямай поўня зьзяе
На водох, у травеньскім цяпле.
Маўчыць жыцьцё; а побач сьмешкі
І танцы, вогнішча акрай.
Няблага тут, пачатак сьцежкі.
Дакуль ж струменіцца ручай ?
•••
I zorki śpiać, i śpiać travinki,
Zhasaje paraś lichtaroŭ.
Pasnuli cholnyja…
❤85
16 May 2024, 20:33 UTC≈3,590 views96 reactionsread 7 August 2026 У сьмерці ґанка касьцянога,
Ля схілу лёсаў забыцьця
Спаткаў хвіліны Я пустога
Спакою сталага жыцьця.
Адзіны Я, нямае часу
І сваркаў, бойняў, мітусьні.
Няма сьцяжынкі да Парнасу
І рылаў вечнае хлусьні.
Няма сьвятла, няма і ценяў,
Нічога больш не існуе.
Адзіны грукат ад ступеняў,
Фатэль і кава на стале.
Патрэбны Я, мяне чакаюць!
“Пра што мы будзем размаўляць ?”
А ў небе зьнічкі атухаюць
І ноч гатуецца ўставаць.
•••…
❤96
11 Apr 2024, 18:01 UTC≈3,280 views82 reactionsread 7 August 2026 Я цемра сьветлаю парою,
Сьпякота лютых маразоў.
Я камень малы прад гарою,
Самота процьмаю людзёў.
Я зоркі, мроі, летуценьні;
Я ёсьць пачатак і канец,
Памылка ў сьвету станаўленьні
І сьвету гожасьці вянец.
Я холад вечнага пажару,
Спакой штодзённай мітусьні.
Я сталасьць доўгага абшару
Вякоў нястомнае гульні.
Адзіны Я ўва ўсім сусьвеце
Бязьмежнай цені ланцугоў.
І нават Я ў промняў цьвеце
Жыцьцё ствараю навакол.
•••
…
❤82
22 Mar 2024, 10:00 UTC≈2,500 views57 reactionsread 7 August 2026 Цяпло
Пануе рось над сонцу новым даляглядам,
Здраньцьвелі ў тлене постаці млыноў.
Апошніх сілаў зімніх заняпадам
Трусі́цца дол бязьмежнасьці палёў.
Вяртае промень радасьць леташніх памылак,
Вірыць жыцьцё штодо́сьвітку ў душы.
Зноў б’ецца сэрца відам любых мне ўхмылак,
Сыча́ць зноў вогнішчам волкія лаўжы́.
Від небасхілу лашчыць вочы сіньню мо́рскай,
Там праплываюць шы́хты пухкіх караблёў,
І пераможнай вартай усёй д…
❤57
15 Mar 2024, 18:30 UTC≈9,820 views69 reactionsread 7 August 2026 Паляваньне вякоў
“У час цяжкі, у момант паваротны
Свайго жыцьця, згубіўшы верны шлях,
Я трапіў нечакана ў лес дрымотны.”
Дантэ Аліг’еры, “Боска Камэдыя”, пераклад У. Скарынкіна.
Сьцежкі ву́сьціш, цемры погляд,
Во́рах чыйсьці навакол.
Зрок смугою, ці́шы ско́гат,
Мо́рак песьціць гурбаў дол.
Ценяў рып, сьвядомасьць ў страху:
«Зо́рыць штосьці на мяне..»
Пушчы выгляд — войска жаху,
По́зірк дзікі на сьпіне.
Грукат усю…
❤69
15 Feb 2024, 18:00 UTC≈3,490 views84 reactionsread 7 August 2026 Samota
Niaprosty čas ściskaje hrudzi,
Balić štoś niedzie tam unutry.
Kudyś źbiahajuć razam ludzi,
A ja adzin siarod pary.
Źnikaje čas u načnoj ciamnocie,
Znoú vočy ciešać pramiani.
Ja znoúku ú hožaj adzinocie,
Ci ú prostym strachu cišyni..?
Niе ú sumu ja, niе ú viesiałości,
Ja u stanie choład tolki čuć.
Jon niščyć bolem śviet kahości,
A mnie luboú daje pačuć.
I znoú nasupraci adśvietu,
Znoú zoryć ciemień na mia…
💔50❤34
15 Jan 2024, 10:00 UTC≈3,920 views97 reactionsread 7 August 2026 Дарога
Сьнегу скрып, пэйзажаў зьмена,
Колаў скрогат па бако́х.
А навокал — за́ціш, сцэна
Зімняй беласьці ў вачо́х.
Сíвер сьціх і выйшла сонца:
Сьлепяць зорныя пласты.
Усьця́ж пазе́му, у ваконца,
Зораць шы́льніку масты.
Сетка срэбра над зямлёю,
Пух сапе́лем уніз глядзіць.
Гонкі лес над галавою
Здолеў неба засланіць.
Веліч сьнегу ў цішы клу́баў,
Плямаў бе́зьліч на сьцяне.
Вечнасьць у зьзяньні сьціплых гу́рбаў
Зачар…
❤96💔1
30 Dec 2023, 15:00 UTC≈6,850 views104 reactionsread 7 August 2026 Чытайма й сьпявайма!!
Вой ішла Каляда, Каляда-Калядка!
Вой зайшла Каляда, Каляда ў хатку!
Дык прыймаце ж Каляду, Каляду-Калядку,
Кабы жыці ў хараству, хараству-дастатку!
Вой вашэце гаспада, гаспадаре хаткі,
Не шкадуйце вы для нас, вы для нас Калядкі!
Будзе шчасьце, будзе сьмех, дужа весялосьці,
Калі мы не адмарозім тутай свае косьці!
Ну а зараз мы ў паклон, у паклон шырокі,
Не тлумiці кабы вашы, гаспадараў вокі!
…
❤104
Showing the 12 most recent of 19 posts we hold for @kiera_dy_hardz. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.