7 Aug 2026, 09:29 UTC528 views57 reactionsread 7 August 2026 Гурт Dymna Lotva сёння выдаў новы альбом Vyraj, прысвечаны падарожжу беларускай душы. Падарожжу эпічнаму, сумнаму і неверагодна прыгожаму адначасова: празрыстыя клавішы, выразныя гітары, выкшталцоныя мелодыі — у ім няма лішніх нот і неабавязковых трэкаў, у яго пачынаеш верыць адразу і верыш да самага фіналу, настолькі ён пераканаўчы.
Вырай у беларускай традыцыі мае два значэнні. Гэта і месца, куды ляцяць птушкі на з…
🔥47❤7👍2❤🔥1
6 Aug 2026, 13:05 UTC≈6,680 views92 reactionsread 7 August 2026 Photo
Ёсць цудоўныя навіны!🔥🔥🔥
Гурт Крамбамбуля на чале з Лявонам Вольскім запрашае на канцэрт для беларусаў усяго свету! Гэта будзе сапраўдны Усебеларускі карпаратыў, на які можна трапіць з любога куточку планеты. Мы збіраемся, каб павесяліцца, патанчыць, заспяваць любімыя песні і годна правесці гэтае гарачае лета на не меней гарачым канцэрце. Запісвайце дату: 20 жніўня ў 20:00 па менскім часе Усебеларускі карпаратыў раз…
🔥70❤14🥰4👍2⚡1🤮1
31 Jul 2026, 11:33 UTC≈1,190 views28 reactionsread 7 August 2026 «Был вне игры, но не в оффсайде», — чытае Бакей на сваім новым альбоме «Побег». У назве — гульня словаў, якую вы, напэўна, зразумелі. Не так складана зразумець і альбом рэпера, які нарэшце вярнуўся ў гульню. Але у якім статусе?
У 2016 годзе малады хлопец запісваў трэкі, які падкупалі ў першую чаргу сваёй непасрэднасцю. Яму даравалі шмат чаго: кульгавыя рыфмы і сіроцкае інтаванне, — бо вызначальную ролю тут адыгрывал…
👍12🤔5💯4🤡4⚡1👎1💅1
31 Jul 2026, 09:17 UTC≈1,050 views66 reactions1 Starread 7 August 2026 Photo
❤️Дзякуй усім, хто быў учора з намі і глядзеў гэты чароўны канцэрт! Гэта было сапраўды нешта неверагоднае: беларуская магія і чарадзейства, якую для вас зрабіў гурт Šuma. Калі раптам прапусцілі — хуценька бяжыце глядзець і кайфаваць!
https://www.youtube.com/live/8KkCvdKk1sU
А калі вам спадабаецца, скажыце дзякуй камандзе праекта і цудоўным музыкантам, якія вырашылі скіраваць грошы на добрую справу!
https://buymeac…
❤52🔥10👍3❤🔥1
30 Jul 2026, 08:14 UTC≈1,430 views50 reactions2 Starsread 7 August 2026 Photo
🔥Яшчэ не маеце планаў на гэты вечар? Тады далучайцеся сёння да нашай трансляцыі. Для беларусаў па ўсім свеце выступіць гурт Šuma. Будзе прыгожа, вайбова, нібыта ты апынуўся на чароўным рэйве.
❤️Чакаем вас усіх сёння ў 20:00 па Менску. Да сустрэчы!
https://youtube.com/live/8KkCvdKk1sU
Сімвалічныя квіточкі на канцэрт можна набыць вось тут, каб падтрымаць каманду праекта і музыкантаў👻
🔥35❤12👍3
26 Jul 2026, 08:00 UTC≈1,500 views58 reactionsread 7 August 2026 Photo
Песняры здзейснілі гістарычныя гастролі ў ЗША ў 1976 годзе. Як гэта было? Пра тую вандроўку ёсць шмат гісторый, але што з іх міфы, а што факты? Літры гарэлкі, мільён даляраў, «рускі наступ» і таямнічы канцэрт з Полам Макартні. У новым выпуску Міністэрства сепультуры -- легенды пра самыя першыя гастролі беларускага гурта ў Амерыку.
https://youtu.be/302covY2NSA
❤36🔥12👍9⚡1
16 Jul 2026, 09:08 UTC≈2,100 views77 reactionsread 7 August 2026 Photo
🔥🔥🔥На Сепультуры Alive выступіць Šuma — беларускі праект, які спалучае сучасную электронную музыку і аўтэнтыку. Калі вы хоць раз былі на лайвах Šuma, то ведаеце: там адбываецца гукавое і візуальнае чарадзейства. Гэта густоўна, прыгожа і атмасферна. Далучайцеся да анлайн-трансляцыі 30 ліпеня ў 20:00 па менскім часе. Глядзіце, кайфуйце!
https://youtube.com/live/8KkCvdKk1sU
І падтрымлівайце! Абавязкова набывайце сімва…
🔥51❤19👏4⚡2👍1
12 Jul 2026, 08:00 UTC≈1,900 views68 reactionsread 7 August 2026 Photo
Гурт IOWA прайшоў неверагодна пакручасты шлях ад Slipknot у магілёўскім андэграўндзе да Маршруткі на Залатым грамафоне. Было ўсё: галеча і мюзіклы, дуэт с Сержам Танкянам у прапагандысцкім фільме і падтрымка беларускіх пратэстаў. А ў выніку -- касцюм, які прынялі за пеніс, і гастролі па расіі. Як так атрымалася? Глядзіце свежы выпуск Міністэрства сепультуры!
https://youtu.be/ROQ5sITUbpk
❤36👍13🔥8🤡4🤮4🫡2😁1
9 Jul 2026, 08:21 UTC≈2,120 views53 reactionsread 7 August 2026 Photo
На Сепультуры Alive выступіць чароўны гурт, у які немагчыма не закахацца! Вы яго дакладна ведаеце і любіце, таму вас чакае сапраўднае свята беларускай музыкі. Глядзіце трансляцыі па ўсім свеце, стаўзце лайкі і званочкі пад відэа, а мы праз тыдзень назавем імя артыста! Да сустрэчы
https://youtube.com/live/8KkCvdKk1sU
Будзем вельмі ўдзячныя за данаты, бо толькі так зможам працягваць гэты праект
https://buymeacoffee.…
❤47👍4🔥2
2 Jul 2026, 15:31 UTC≈2,140 views38 reactionsread 7 August 2026 Photo
👻 Прывітанне! Нарабіў для вас, даражэнькія, шмат-шмат цікавага. Спадзяюся, што вы ацэніце!
🎸Сёння вас чакае тэкст пра Мільтана Насіменту — вельмі цікавага бразільскага музыканта, які нарабіў столькі прыгажосці, што я дагэтуль не магу адарвацца ад яго дыскаграфіі. Гэта гісторыя, у якой ёсць і неверагодная музыка, і шмат трагізму, і светлы сум. Спадзяюся, што вам спадабаецца гэты тэкст.
https://buymeacoffee.com/charn…
❤25🔥10👍3
28 Jun 2026, 08:00 UTC≈2,230 views51 reactionsread 7 August 2026 Photo
Гэта проста фантастычная гісторыя, пра якую вы дакладна нічога не ведалі. Беларускі хлопец з Ангарскай сеў у турму за наркотыкі і там запісаў два гангста-рэп альбомы, якія спачатку сталі хітамі ў зэкаў, а пасля і на волі. Абавязкова зацаніце!
https://youtu.be/8of75VjNCCA
🔥37🤔5🥴4❤2💩2👍1
26 Jun 2026, 09:36 UTC≈1,980 views58 reactionsread 7 August 2026 Photo
Photo, posted without a caption
🔥36❤14❤🔥5⚡1👍1🤡1
Showing the 12 most recent of 12 posts we hold for @charnuxa. View and reaction counts are the latest single reading for each post, not a live figure, and a recent post is still accumulating both. A view count marked ≈ was rounded by Telegram before we ever saw it — t.me prints views in full below 1,000 and to three significant figures above, so ≈1,200,000 means somewhere between 1,150,000 and 1,249,999. Unmarked counts are exact. Text is reproduced from the public post preview and truncated for length.